Віктар Антонавіч Івашкевіч: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др Хомелка перанёс старонку Віктар Івашкевіч у Віктар Антонавіч Івашкевіч
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1: Радок 1:
[[Файл:Wiktar Iwaszkiewcz.JPG|thumb|250px|Віктар Івашкевіч]]
[[Файл:Wiktar Iwaszkiewcz.JPG|thumb|Віктар Івашкевіч]]
'''Віктар Антонавіч Івашке́віч''' ({{ДН|21|9|1959}}, [[Мінск]] — {{ДС|3|10|2013}}) — беларускі грамадска-палітычны дзеяч.
'''Віктар Антонавіч Івашке́віч''' ({{ДН|21|9|1959}}, [[Мінск]] — {{ДС|3|10|2013}}) — беларускі грамадска-палітычны дзеяч.



Версія ад 10:55, 15 красавіка 2014

Віктар Івашкевіч

Віктар Антонавіч Івашке́віч (21 верасня 1959, Мінск — 3 кастрычніка 2013) — беларускі грамадска-палітычны дзеяч.

З пачатку 1980-х — у моладзевым нацыянальным руху, удзельнік першых, напаўпадпольных незалежніцкіх суполак «Майстроўня», «Талака». Быў сярод арганізатараў маршу-пратэсту па Заходняй Дзвіне-Даўгаве супраць будаўніцтва Даўгаўпілскай ГЭС (1987), экалагічнага маршу па Прыпяці — адной з першых чарнобыльскіх акцый пратэсту (1988), забастоўкі вадзіцеляў гарадскіх аўтобусаў у Мінску (1989). З 1988 — у Беларускім народным фронце. У 1991 В. Івашкевіч стаў ініцыятарам стварэння страйкамаў на мінскіх прадпрыемствах.

Віктар Івашкевіч (чацвёрты злева) на «Дні жарту» ў летніку «Грунвальд», 1992

Да 1996 Віктар Івашкевіч быў сакратаром управы БНФ, адказваў за арганізацыю масавых акцый і фінансавае забеспячэнне БНФ. Уваходзіў у групу лідараў БНФ, якія адкрыта выступілі з крытыкай Зянона Пазняка на з'ездзе партыі ў 1999.

З 1997 Віктар Івашкевіч быў рэдактарам газеты «Рабочий», з 1999 — віцэ-прэзідэнтам Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў.

Неаднаразова атрымліваў адміністрацыйныя пакаранні ў выглядзе арыштаў і штрафаў, у знак пратэсту аб'яўляў галадоўку. У кастрычніку 2002 асуджаны на два гады абмежавання волі за публікацыю артыкула, у якім пракуратура ўбачыла паклёп на прэзідэнта.

На прэзідэнцкіх выбарах 2010 года Віктар Івашкевіч з'яўляўся даверанай асобай кандыдата ў прэзідэнты ад «Еўрапейскай Беларусі» Андрэя Саннікава. Намеснік старшыні Партыі БНФ да 2009 года. Да лютага 2011 быў кіраўніком мінскай гарадской арганізацыі БНФ. У лютым 2011 Віктар Івашкевіч абвясціў пра выхад з партыі з-за нязгоды з пазіцыяй, якую заняў былы кандыдат у прэзідэнты Рыгор Кастусёў, узначальваў аргкамітэт нацыянальна-дэмакратычнай партыі «Беларускі рух».

Пахаваны на Паўночных могілках Мінска.

Спасылкі