Звадкаваны прыродны газ: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др дапаўненне
др →‎Здабыванне: дапаўненне
Радок 9: Радок 9:

Працэс звадкавання вымагае значных выдаткаў энергіі — да 25 % ад яе колькасці ў ЗПГ. Для працэсу звадкавання карыстаюцца рознымі відамі ўстановак — дросельнымі, турбадэтандэрнымі, турбінна-віхравымі і інш.

== Літаратура ==
* Звадкаванне газаў // БЭ у 18 т. — Т. 7. — С. 32-33.

Версія ад 23:54, 20 красавіка 2014

Звадкаваны прыродны газ (ЗПГ) (англ.: LNG — liquefied natural gas) — прыродны газ, штучна звадкаваны пра ахаладжэнне да −160 °C для аблягчэння захоўвання і транспарціроўкі.

ЗПГ уяўляе бясколерную вадкасць без паху са шчыльнасцю ў 2 разы меншай за шчыльнасць вады. На 75-99 % складаецца з метану. Тэмпература кіпення −158…−163 °C. У вадкім стане не гаручы, не таксічны, не агрэсіўны. Для ўжывання выпарваецца да зыходнага стану. Пры згаранні пароў утварае дыяксід вугляроду і вадзяны пар.

Здабыванне

СПГ забываюць з прыроднага газу праз сцісканне з далейшым ахаладжэннем. Працэс звадкавання ідзе ступенямі, на кожнай з іх газ сціскаецца ў 5-12 разоў, затым ахаладжаецца і перадаецца на наступную ступень. Уласна звадкаванне адбываецца пры ахаладжэнні пасля апошняй ступені сціскання. Агулам пры звадкаванні прыродны газ змяншаецца ў аб'ёме прыкладна ў 600 разоў. Такім чынам, 1 тона ЗПГ прыкладна роўная 1,38 тыс. м³ прыроднага газу.

Працэс звадкавання вымагае значных выдаткаў энергіі — да 25 % ад яе колькасці ў ЗПГ. Для працэсу звадкавання карыстаюцца рознымі відамі ўстановак — дросельнымі, турбадэтандэрнымі, турбінна-віхравымі і інш.

Літаратура

  • Звадкаванне газаў // БЭ у 18 т. — Т. 7. — С. 32-33.