Звадкаваны прыродны газ: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Радок 6: | Радок 6: | ||
ЗПГ уяўляе бясколерную вадкасць без паху са шчыльнасцю ў 2 разы меншай за шчыльнасць вады. На 75-99 % складаецца з [[метан]]у. Тэмпература кіпення −158…−163 °C. У вадкім стане не гаручы, не таксічны, не агрэсіўны. Для ўжывання выпарваецца да зыходнага стану. Пры згаранні пароў утварае [[дыяксід вугляроду]] і вадзяны пар. |
ЗПГ уяўляе бясколерную вадкасць без паху са шчыльнасцю ў 2 разы меншай за шчыльнасць вады. На 75-99 % складаецца з [[метан]]у. Тэмпература кіпення −158…−163 °C. У вадкім стане не гаручы, не таксічны, не агрэсіўны. Для ўжывання выпарваецца да зыходнага стану. Пры згаранні пароў утварае [[дыяксід вугляроду]] і вадзяны пар. |
||
Чысты ЗПГ не гарыць, сам сабою не ўзгарае і не выбухае. На адкрытай прасторы пры звычайнай тэмпературы ЗПГ вяртаецца да газавага |
Чысты ЗПГ не гарыць, сам сабою не ўзгарае і не выбухае. На адкрытай прасторы пры звычайнай тэмпературы ЗПГ вяртаецца да газавага стану, хутка выпараецца і растае ў паветры. Пры выпарэнні ЗПГ, прыродны газ можа ўзгарэць, калі адбудзецца кантакт з полымем. Для ўзгарання мусіць быць канцэнтрацыю выпарэнняў ЗПГ у паветры ад 5 % да 15 %. Калі канцэнтрацыя меней 5 %, то выпарэнняў мала для ўзгарання, а калі болей 15 %, то для ўзгарання ў асяроддзі дужа мала кіслароду. |
||
== Здабыванне == |
== Здабыванне == |
Версія ад 16:18, 22 красавіка 2014
Звадкаваны прыродны газ (ЗПГ) (англ.: LNG — liquefied natural gas) — прыродны газ, штучна звадкаваны пра ахаладжэнне да −160 °C для аблягчэння захоўвання і транспарціроўкі.
ЗПГ — важная крыніца энергарэсурсаў для многіх краін, у тым ліку Японіі, Францыі, Бельгіі, Іспаніі, Паўднёвай Карэі.
Фізіка-хімічныя характарыстыкі
ЗПГ уяўляе бясколерную вадкасць без паху са шчыльнасцю ў 2 разы меншай за шчыльнасць вады. На 75-99 % складаецца з метану. Тэмпература кіпення −158…−163 °C. У вадкім стане не гаручы, не таксічны, не агрэсіўны. Для ўжывання выпарваецца да зыходнага стану. Пры згаранні пароў утварае дыяксід вугляроду і вадзяны пар.
Чысты ЗПГ не гарыць, сам сабою не ўзгарае і не выбухае. На адкрытай прасторы пры звычайнай тэмпературы ЗПГ вяртаецца да газавага стану, хутка выпараецца і растае ў паветры. Пры выпарэнні ЗПГ, прыродны газ можа ўзгарэць, калі адбудзецца кантакт з полымем. Для ўзгарання мусіць быць канцэнтрацыю выпарэнняў ЗПГ у паветры ад 5 % да 15 %. Калі канцэнтрацыя меней 5 %, то выпарэнняў мала для ўзгарання, а калі болей 15 %, то для ўзгарання ў асяроддзі дужа мала кіслароду.
Здабыванне
ЗПГ здабываюць з прыроднага газу праз сцісканне з далейшым ахаладжэннем. Працэс звадкавання ідзе ступенямі, на кожнай з іх газ сціскаецца ў 5-12 разоў, затым ахаладжаецца і перадаецца на наступную ступень. Уласна звадкаванне адбываецца пры ахаладжэнні пасля апошняй ступені сціскання. Агулам пры звадкаванні прыродны газ змяншаецца ў аб'ёме прыкладна ў 600 разоў. Такім чынам, 1 тона ЗПГ прыкладна роўная 1,38 тыс. м³ прыроднага газу.
Працэс звадкавання вымагае значных выдаткаў энергіі — да 25 % яе колькасці ў ЗПГ. Звадкоўваюць на некалькіх відах ўстановак — дросельных, турбадэтандэрных, турбінна-віхравых і інш. Ёсць тэхналогіі ашчаджэння пры звадкаванні да 50 % выдаткаў, з выкарыстанне энергіі, якая губляецца на газаразмеркавальных станцыях пры драселіраванні прыроднага газу ад ціску магістральнага трубаправода (4-6 МПа) да ціску спажыўца (0,3-1,2 МПа). Пры гэтым выкарыстоўваецца як уласна патэнцыяльная энергія сціснутага газу, так і натуральнае ахаладжэнне газу пры зніжэнні ціску. Таксама дадаткова ашчаджаецца энергія неабходная для падагрэву газа перад падачай спажыўцу.
ЗПГ здабываюць на адмысловых заводах, звычайна размешчаных паблізу раёнаў здабычы прыроднага газу.
Захоўванне і транспарціроўка
Здабыты ЗПГ захоўваюць у адмысловых крыацыстэрнах, змайстраваных на прынцыпах сасуда Дзюара.
Транспарціруюць ЗПГ на спецыялізаваных марскіх суднах — газавозах, абсталяваных крыацыстэрнамі, а таксама на спецыяльных аўтамабілях і ў чыгуначных цыстэрнах.
Для ўжывання ЗПГ рэгазіфікуюць.
Рэгазіфікацыя
Рэгазіфікацыя — выпарванне ЗПГ без доступу паветра. Рэгазіфікаваны ЗПГ, фактычна прыродны газ, транспарціруюць канечным спажыўцам па трубаправодах.
Спасылкі
Звадкаваны прыродны газ на Вікісховішчы |
Літаратура
- Звадкаванне газаў // БЭ у 18 т. — Т. 7. — С. 32-33.
- Майорец М., Симонов К. Сжиженный газ — будущее мировой энергетики. — М.: Альпина Паблишер, 2013. — 360 с. — ISBN 978-5-9614-4403-2.