Друцк: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
час знішч.
др робат Дадаем: lt:Druckas, ru:Друцк, uk:Друцьк
Радок 23: Радок 23:
[[en:Druck]]
[[en:Druck]]
[[hr:Druck]]
[[hr:Druck]]
[[lt:Druckas]]
[[pl:Druck]]
[[pl:Druck]]
[[ru:Друцк]]
[[uk:Друцьк]]

Версія ад 22:25, 3 ліпеня 2008

Шаблон:Вызн (Дрютьск, Дрьтеск, Дрьютек, Друтеск, Друческ) — колішні горад на тэрыторыі Беларусі. Размяшчаўся на р. Друць. Цяпер у тым жа месцы існуе вёска Друцк.

Дзядзінец і вакольны горад старажытнага Друцка існаваў на высокім правым беразе Друці, а асноўная частка паселішча — пасад, на левым.[1]. Паводле сведчання Друцкага Евангелля, у 1001 тут была пабудавана адна з першых на беларускіх землях хрысціянскіх (праваслаўных) цэркваў. Першае ўзгаданне ў летапісе 1092, у Павучанні Манамаха заснаванне горада адносіцца да 1078.

У той час горад быў ва ўладанні князёў друцкіх, таму быў уцягнуты ў іх барацьбу з князямі мінскімі за полацкі сталец. Аднак, за час войнаў 11 ст. горад ані разу не быў узяты.[2] У складзе Друцкага княства (з 1101). У час адной з войнаў 12 ст. горад быў амаль цалкам разбураны (1116). Найбольшага росквіту горад дасягнуў у 1230-1240-я гады. Да сярэдзіны 17 ст. існаваў Друцкі замак. І горад, і замак неаднаразова разбураліся і аднаўляліся. Горад быў падзелены на "дольніцы", якія знаходзіліся ў валоданні розных галін роду роду Друцкіх, а таксама розных спадкаемцаў іх згаслых галін ці асоб, якія іншым шляхам набылі часткі колішняга Друцкага княства.

Час і прычыны канца існавання горада невядомыя[3]. Магчыма, што горад быў спалены і разбураны, пасля чаго не аднаўляўся, каля канца 15 ст. — пачатку 16 ст.[3]. Існуе і прывязка часу знішчэння горада да сярэдзіны 17 ст.[4].

Горад часоў 16 ст. апісваўся ў апавяданнях канца 17 ст. як такі, што меў 7 міляў акружнасці і славіўся дзвюмя сотнямі выдатных храмаў, але ў час жорсткай вайны быў дашчэнту спустошаны, і лёс яго параўноўваўся з лёсам Троі[5].

Зноскі

  1. Пацверджана раскопкамі Аляксеева ў 1956.
  2. (Мяснікоў 2001)
  3. а б Аляксееў.
  4. Паводле думкі М. Ткачова.
  5. Паводле пераказу сакратара пасольства Свяшчэннай Рымскай імперыі Іагана Георга Корба ў яго "Дзённіку падарожжа ў Масковію".

Літаратура