ФК Дняпро Рагачоў: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Няма тлумачэння праўкі
др Artsiom91 перанёс старонку ФК МКК-Дняпро у ФК Рагачоў-МКК
(Няма розніцы)

Версія ад 18:26, 30 красавіка 2014

МКК-Дняпро
Заснаваны 1983
Горад Рагачоў, Беларусь
Чэмпіянат Другая ліга

ФК МКК-Дняпробеларускі футбольны клуб з горада Рагачоў, заснаваны ў 1983 годзе.

Гісторыя

Да 1991 гуляў у Чэмпіянаце БССР, у 1992 трапіў у новаствораную Трэцюю лігу чэмпіянату Беларусі. Пасля паспяховага сезону 1996 клуб перайшоў у Першую лігу, дзе гуляў да 2005. У 2005 страціў месца ў Першай лізе і па фінансавых прычынах спыніў існаванне.

Пасля футбольны клуб з Рагачова ўдзельнічаў у чэмпіянаце Гомельскай вобласці. У красавіку 2014 клуб пад назвай «МКК-Дняпро» папоўніў склад удзельнікаў Другой лігі[1].

Папярэднія назвы

  • 1983: «Аўтамабіліст»
  • 1984—1987: КБМ
  • 1988—1997: «Дняпро»
  • 1998—2000: «Рагачоў»
  • 2001: «Рагачоў-ДЮСШ-1»
  • 2002—2006: «Дняпро-ДЮСШ-1»
  • да 2012: РМКК
  • з 2013: «МКК-Дняпро»

Статыстыка выступленняў

Чэмпіянат і Кубак Беларусі

Сезон Ліга М Г В Н П Галы Ачкі Кубак Заўвагі
1992 Трэцяя (Д3) 15 15 1 6 8 13–31 8 1/8 фінала
1992–93 Трэцяя (Д3) 16 30 4 5 21 28–77 13
1993–94 Трэцяя (Д3) 10 34 13 6 15 45–65 32
1994–95 Трэцяя-Б (Д3) 5 22 9 6 7 39–33 24 1/32 фінала
1995 Трэцяя-Б (Д3) 3 12 7 3 2 29–13 24
1996 Трэцяя-Б (Д3) 2 26 19 1 6 65–29 58 Стыкавыя матчы
Стыкавыя матчы1 2 1 0 1 2–1 Выхад у Другую лігу
1997 Другая (Д2) 13 30 6 8 16 30–63 26 1/16 фінала
1998 Першая (Д2) 10 30 8 11 11 26–42 35 1/16 фінала Змена назваў ліг
1999 Першая (Д2) 10 30 9 11 10 49–44 38 1/16 фінала
2000 Першая (Д2) 10 30 10 11 9 40–43 41 1/16 фінала
2001 Першая (Д2) 15 28 3 8 17 27–67 17 1/32 фінала Вылет у Другую лігу
2002 Першая (Д2) 12 30 8 7 15 35–49 31 Захаванне месца2
2003 Першая (Д2) 11 30 8 5 17 32–52 29 1/32 фінала
2004 Першая (Д2) 14 30 9 3 18 27–54 30 1/16 фінала
2005 Першая (Д2) 16 30 4 4 22 22–70 16 1/32 фінала Вылет у Другую лігу, спыненне існавання
2014 Другая - А (Д3)
  • 1 Стыкавыя матчы паміж другімі месцамі падгруп А і Б за права гуляць у Другой лізе.
  • 2 Захаванне месца дзякуючы адмове «Оршы» працягваць выступленні ў Першай лізе.

Зноскі