Зыгмунт Серакоўскі: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др clean up, replaced: Зыгмунт → Зігмунт, былі разбітыя → былі разбіты, typos fixed: СЕРАКОЎСКІ → СЕРАКОУСКІ using AWB
др removed Category:Асобы using HotCat
Радок 7: Радок 7:


{{DEFAULTSORT:Серакоўскі Зігмунт}}
{{DEFAULTSORT:Серакоўскі Зігмунт}}
[[Катэгорыя:Асобы]]
[[Катэгорыя:Удзельнікі паўстання 1863—1864 гадоў]]
[[Катэгорыя:Удзельнікі паўстання 1863—1864 гадоў]]

Версія ад 12:10, 2 мая 2014

Зігмунд Серакоўскі

Зігмунт (Зыгмунт, Зыгмунд) Ігнатавіч Серакоўскі (18 (30) мая 1826, с. Лісавое, Валынь — 15 (27) чэрвеня 1863, Вільня; Псеўданім: Даленга) — капітан расійскага Генштаба, супрацоўнік часопісаў «Колокол» і «Современник», адзін з кіраўнікоў паўстання 1863—1864 гадоў.

Вучыўся ў Пецярбургскім універсітэце, але за ўдзел у падпольных патрыятычных гуртках быў высланы салдатам у Арэнбургскі корпус, дзе пасябраваў з Тарасам Шаўчэнкам. Вярнуўшыся па амністыі ў сталіцу імперыі, скончыў Акадэмію Генеральнага штаба. Зблізіўся з рускімі рэвалюцыянерамі М. Дабралюбавым, М. Чарнышэўскім. У 1857 стварыў у Санкт-Пецярбургу рэвалюцыйную суполку афіцэраў, сябрамі якой былі і браты Каліноўскія. Падчас замежных падарожжаў сустракаўся з А. Герцэнам, М. Агаровым, Дж. Гарыбальдзі. З пачаткам паўстання пакінуў службу ў царскай арміі, і разгарнуў ваенныя дзеянні інсургентаў на Ковеншчыне. Напрыканцы красавіка 1863 г. паўстанцы Серакоўскага былі разбіты пад мястэчкам Біржы, сам ён быў паранены і захоплены ў палон. Павешаны на Лукішскай плошчы ў Вільні.

Жонка З. І. Серакоўскага — Апалонія з Далеўскіх, сястра Цітуса, Францішка і Канстанціна, таксама ўдзельнікаў Паўстання.