Беларуска-ізраільскія адносіны: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: '{{Міжнародныя адносіны |Назва = Беларуска-ізраільскія адносіны |Выява = |Краіна1 = Беларусь ...'
 
Радок 82: Радок 82:


== Гл. таксама ==
== Гл. таксама ==
* [[Яўрэі ў Беларусі]]
* [[Спіс беларускіх яўрэяў]]
* [[Спіс беларускіх яўрэяў]]



Версія ад 16:28, 10 мая 2014

Беларуска-ізраільскія адносіны
Беларусь і Ізраіль
Беларусь
Беларусь
Ізраіль
Ізраіль
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Беларуска-ізраільскія адносіны - адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Дзяржавай Ізраіль у палітычнай, эканамічнай і культурнай сферах.

Яўрэі пражываюць на тэрыторыі Беларусі больш за 6 стагоддзяў і з'яўляюцца неад'емнай складовай часткай этнічнай структуры беларускага грамадства. На тэрыторыі Беларусі нарадзіліся першы і трэці прэзідэнты Дзяржавы Ізраіль Хаім Вейцман і Залман Шазар, прэм'ер-міністры Менахем Бегін, Іцхак Шамір, Шымон Перэс, які двойчы займаў пасаду прэм'ер-міністра дзеючы прэзідэнт, адзін з піянераў адраджэння мовы іўрыт Эліэзер Бэн-Егуда, мастак Марк Шагал і многія іншыя вядомыя яўрэйскія дзеячы.

На тэрыторыі БССР у гады Вялікай Айчыннай вайны загінула каля 850 тысяч яўрэяў. На дадзены момант ўстаноўлена больш за 680 беларусаў - Праведнікаў народаў свету, якія хавалі яўрэяў у гады вайны.

Сёння ў Ізраілі пражывае каля 120 тысяч выхадцаў з Беларусі, а ў Беларусі - каля 30 тысяч яўрэяў (па дадзеных Яўрэйскага агенцтва «Сахнут» ад 50 да 60 тысяч).

Гісторыя

Дыпламатычныя адносіны паміж Беларуссю і Ізраілем устаноўлены 26 мая 1992 г. У жніўні 1992 г. у Тэль-Авіве адкрыта Пасольства Беларусі. З кастрычніка 1993 г. у Мінску функцыянуе Пасольства Ізраіля.

У верасні 2009 Ганаровым консулам Рэспублікі Беларусь у Дзяржаве Ізраіль прызначаны А.Моткін.

У 1992 годзе адбыўся візіт Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь у Ізраіль.

У кастрычніку 1999 г. у Ізраілі знаходзілася дэлегацыя беларускага парламента на чале з намеснікам старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

У студзені 2000 г. у рамках урачыстасцяў "Віфлеем-2000" Дзяржаву Ізраіль наведаў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Г. Лукашэнка.

У красавіку 2000 г. адбыўся візіт у Ізраіль Намесніка Прэм'ер-міністра - Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь.

Ізраіль наведвалі міністры сельскай гаспадаркі, ўнутраных спраў, аховы здароўя, спорту і турызму Рэспублікі Беларусь.

З неафіцыйнымі візітамі ў Беларусі знаходзіліся былыя прэм'ер-міністры Ізраіля І.Шамір (1993 год) і Ш.Перэс (1998 год) - у цяперашні час Прэзідэнт Ізраіля.

У 1999 годзе г.Мінск наведалі намеснік Генеральнага дырэктара МЗС Ізраіля Ш.Штайн і Генеральны дырэктар Адміністрацыі Прэзідэнта Ізраіля А.Шомер.

У снежні 2006 года Беларусь наведаў намеснік Генеральнага дырэктара МЗС Ізраіля М.Софер.

3-5 чэрвеня 2009 года Мінск з рабочым візітам наведаў Намеснік Прэм'ер-міністра - Міністр замежных спраў Дзяржавы Ізраіль А.Ліберман.

10-12 ліпеня 2009 г. у Беларусі з візітам знаходзіўся Міністр турызму Дзяржавы Ізраіль С.Місежнікаў.

7 верасня 2009 года Беларусь наведаў Генеральны дырэктар офіса Прэм'ер-міністра Дзяржавы Ізраіль Э.Габай.

14-18 лютага 2010 г. адбыўся візіт у Дзяржаву Ізраіль прадстаўнікоў рабочай групы Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па супрацоўніцтве з Кнесетам Дзяржавы Ізраіль.

26-28 красавіка 2010 г. для правядзення першага пасяджэння сумеснага беларуска-ізраільскага камітэта па турызме Ізраіль наведаў Міністр спорту і турызму Рэспублікі Беларусь А.Л. Качан.

1-2 снежня 2010 Беларусь наведаў Міністр сельскай гаспадаркі і развіцця сельскіх тэрыторый Дзяржавы Ізраіль Ш.Сімхон.

7-9 чэрвеня 2011 адбыўся візіт Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь М.В. Мясніковіча у Ізраіль.

14 лютага 2012 г. беларуская дэлегацыя пад кіраўніцтвам Міністра спорту і турызму Рэспублікі Беларусь А.Л. Качана прыняла ўдзел у Міжнароднай Міжземнаморскай турыстычнай выставе ў Тэль-Авіве.

28 сакавіка 2012 г. прайшоў працоўны візіт у Ізраіль Старшыні Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта К.А Сумара.

15-17 мая 2012 г. намеснік Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь М.І. Русы наведаў Ізраіль для ўдзелу ў Міжнароднай выставе аграрных тэхналогій «Agritech».

Міжурадавыя пагадненні

Дагаворна-прававую базу двухбаковых адносін складаюць наступныя міжурадавыя пагадненні:

  • аб усталяванні дыпламатычных адносін,
  • аб гандлёвым і эканамічным супрацоўніцтве,
  • аб садзейнічанні ажыццяўленню і ўзаемнай абароне інвестыцый,
  • аб пазбяганні двайнога падаткаабкладання і папярэджанні ўхілення ад выплаты падаткаў у дачыненнi да падаткаў на даходы і капітал,
  • аб супрацоўніцтве ў галіне сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці,
  • аб супрацоўніцтве ў галіне паветранага транспарту,
  • аб супрацоўніцтве ў галіне барацьбы са злачыннасцю,
  • аб супрацоўніцтве ў галіне адукацыі, навукі і культуры,
  • аб узаемным заснаванні і дзейнасці культурных цэнтраў,
  • аб супрацоўніцтве ў галіне турызму,
  • аб супрацоўніцтве ў галіне стандартызацыі, метралогіі і ацэнкі адпаведнасці,
  • аб супрацоўніцтве ў галіне аховы здароўя і медыцыны.

У ліпені 2002 г. і ў снежні 2006 г. у г. Мінску адбыліся два раўнда беларуска-ізраільскіх кансультацый паміж МЗС на ўзроўні намеснікаў міністраў замежных спраў.

Паміж краінамі сфарміравана дагаворна-прававая база, якая рэгламентуе міжрэгіянальныя сувязі.

Падпісаны пагадненні аб супрацоўніцтве паміж гарадамі Віцебск і Рышон ле-Цыён (сакавік 2008 г.), а таксама паміж гарадамі Глыбокае і Кір'ят Бялік (май 2011 г.).

21 лютага 2011 г. у Ізраілі старшыня гарадскога выканаўчага камітэта Гродна Б.Н. Казялкоў падпісаў з мэрам Ашкелона Б. Вакніным пагадненне аб устанаўленні пабрацімскіх сувязяў паміж Гродна і Ашкелонам.

28 сакавіка 2012 г. у Ізраілі Старшыня гарадскога выканаўчага камітэта Брэста А.С. Палышанкоў падпісаў з мэрам Ашдода І.Ларсі пагадненне аб устанаўленні пабрацімскіх сувязяў паміж Брэстам і Ашдодам.

Гл. таксама

Спасылкі