Звадкаваны прыродны газ: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 36: Радок 36:
|выданне =
|выданне =
|месца = М.
|месца = М.
|выдавецтва = Neftegaz.RU
|выдавецтва = ООО «Информационное агентство Neftegaz.RU»
|год = 2014
|год = 2014
|том =
|том =
Радок 44: Радок 44:
|isbn =
|isbn =
|тыраж =
|тыраж =
|ref = ООО «Информационное агентство Neftegaz.RU»
|ref = Neftegaz.RU
}}
}}
* {{кніга|аўтар= Майорец М., Симонов К.|загаловак= Сжиженный газ — будущее мировой энергетики|выдавецтва=Альпина Паблишер|год= 2013|месца= М.|старонак= 360|isbn= 978-5-9614-4403-2|ref= Майорец М., Симонов К.}}
* {{кніга|аўтар= Майорец М., Симонов К.|загаловак= Сжиженный газ — будущее мировой энергетики|выдавецтва=Альпина Паблишер|год= 2013|месца= М.|старонак= 360|isbn= 978-5-9614-4403-2|ref= Майорец М., Симонов К.}}

Версія ад 15:38, 13 мая 2014

Звадкаваны прыродны газ (ЗПГ) (англ.: LNG — liquefied natural gas) — прыродны газ, штучна звадкаваны праз ахаладжэнне да −160 °C для аблягчэння захоўвання і транспарціроўкі. Важны спосаб забеспячэння энергарэсурсамі многіх краін, у тым ліку Японіі, Францыі, Бельгіі, Іспаніі, Паўднёвай Карэі.[1]

Фізіка-хімічныя характарыстыкі

ЗПГ уяўляе бясколерную вадкасць без паху са шчыльнасцю ў 2 разы меншай за шчыльнасць вады. На 75-99 % складаецца з метану. Тэмпература кіпення −158…−163 °C. У вадкім стане не гаручы, не таксічны, не агрэсіўны. Для ўжывання выпарваецца да зыходнага стану. Пры згаранні пароў утварае дыяксід вугляроду і вадзяны пар.[1]

Чысты ЗПГ не гарыць, сам сабою не ўзгарае і не выбухае. На адкрытай прасторы пры звычайнай тэмпературы ЗПГ вяртаецца да газавага стану, хутка выпараецца і растае ў паветры. Пры выпарэнні ЗПГ, прыродны газ можа ўзгарэць, калі адбудзецца кантакт з полымем. Для ўзгарання мусіць быць канцэнтрацыю выпарэнняў ЗПГ у паветры ад 5 % да 15 %. Калі канцэнтрацыя меней 5 %, то выпарэнняў мала для ўзгарання, а калі болей 15 %, то для ўзгарання ў асяроддзі дужа мала кіслароду.[1]

Здабыванне

ЗПГ здабываюць з прыроднага газу праз сцісканне з далейшым ахаладжэннем. Працэс звадкавання ідзе ступенямі, на кожнай з іх газ сціскаецца ў 5-12 разоў, затым ахаладжаецца і перадаецца на наступную ступень. Уласна звадкаванне адбываецца пры ахаладжэнні пасля апошняй ступені сціскання. Агулам пры звадкаванні прыродны газ змяншаецца ў аб'ёме прыкладна ў 600 разоў. Такім чынам, 1 тона ЗПГ прыкладна роўная 1,38 тыс. м³ прыроднага газу.[1]

Працэс звадкавання вымагае значных выдаткаў энергіі — да 25 % яе колькасці ў ЗПГ. Звадкоўваюць на некалькіх відах ўстановак — дросельных, турбадэтандэрных, турбінна-віхравых і інш. Ёсць тэхналогіі ашчаджэння пры звадкаванні да 50 % выдаткаў, з выкарыстанне энергіі, якая губляецца на газаразмеркавальных станцыях пры драселіраванні прыроднага газу ад ціску магістральнага трубаправода (4-6 МПа) да ціску спажыўца (0,3-1,2 МПа). Пры гэтым выкарыстоўваецца як уласна патэнцыяльная энергія сціснутага газу, так і натуральнае ахаладжэнне газу пры зніжэнні ціску. Таксама дадаткова ашчаджаецца энергія неабходная для падагрэву газа перад падачай спажыўцу.[1]

ЗПГ здабываюць на адмысловых заводах, звычайна размешчаных паблізу раёнаў здабычы прыроднага газу.[1]

Захоўванне і транспарціроўка

Здабыты ЗПГ захоўваюць у адмысловых крыацыстэрнах, змайстраваных на прынцыпах сасуда Дзюара.[1]

Транспарціруюць ЗПГ на спецыялізаваных марскіх суднах — газавозах, абсталяваных крыацыстэрнамі, а таксама на спецыяльных аўтамабілях і ў чыгуначных цыстэрнах.[1]

Для ўжывання ЗПГ рэгазіфікуюць.[1]

Рэгазіфікацыя

Рэгазіфікацыя — выпарванне ЗПГ без доступу паветра. Рэгазіфікаваны ЗПГ, фактычна прыродны газ, транспарціруюць канечным спажыўцам па трубаправодах.[1]

Зноскі

Літаратура

  • Звадкаванне газаў // БЭ у 18 т. — Т. 7. — С. 32-33.
  • Сжиженный природный газ (СПГ) // Neftegaz.RU [Электронный ресурс]: Техническая библиотека / Гл. ред. В. Юдина. — М.: ООО «Информационное агентство Neftegaz.RU», 2014.
  • Майорец М., Симонов К. Сжиженный газ — будущее мировой энергетики. — М.: Альпина Паблишер, 2013. — 360 с. — ISBN 978-5-9614-4403-2.

Спасылкі