Сацыніянства: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др clean up, replaced: цыятываў → цыятыў, Пэўная → Пеўная, Пеўная → Пэўная using AWB
др →‎Гл.таксама: афармленне
Радок 12: Радок 12:


=== Гл.таксама ===
=== Гл.таксама ===
[[Якуб з Калінаўкі]], [[Пётр з Ганёндза]], [[Павел з Візны]], [[Пётр Гезка]], [[Марцін Чаховіц]], [[Лаўрэнцій Крышкоўскі]], [[Сымон Будны]], [[Васіль Цяпінскі]], [[Пётр Бластус Кміта]]
* [[Якуб з Калінаўкі]],
* [[Пётр з Ганёндза]],
* [[Павел з Візны]],
* [[Пётр Гезка]],
* [[Марцін Чаховіц]],
* [[Лаўрэнцій Крышкоўскі]],
* [[Сымон Будны]],
* [[Васіль Цяпінскі]],
* [[Пётр Бластус Кміта]]


== Літаратура ==
== Літаратура ==

Версія ад 11:55, 15 мая 2014

Фаўст Соцын

Сацыніянства, антытрынітарызм, у Рэчы Паспалітай часта называўся арыянствам — кірунак кальвінісцкага руху, які з'явіўся з-за расколу на тле дыскусій вакол до́гмата пра Тройцу.

У Рэчы Паспалітай

Частка кальвіністаў Рэчы Паспалітай, якая прызнала традыцыйную інтэрпрэтацыю догмата пра Тройцу за непраўдзівую, утварыла ў 1562—1565 гадах уласны Збор, які яны называлі «меншым». Самі кальвінісцкія дысідэнты не называлі сябе арыянамі або антытрынітарыямі, называліся проста хрысціянамі або «братамі» («польскі братамі» і «літоўскімі братамі» — у залежнасці ад падданства). У 2-й пал. 16 ст. шматлікія арыянскія абшчыны ў ВКЛ былі ў Лоску, Клецку, Любчы, Іўі, Навагрудку. Арыяне мелі органы самакіравання, склікалі агульныя сіноды. Падзяляліся на 2 кірункі — памяркоўны і радыкальны.

Арыяне не былі арганізацыйна і ідэалагічна аднародным рухам, іх дзейнасць складалася з асабістых і групавых ініцыятыў, якія абмяркоўваліся на сумесных сустрэчах і ўхваляліся або адхіляліся. Пэўная ідэалагічная і арганізацыйная ўнармаванасць у арыянства з'явілася ў кан. 16 — пач. 17 ст., гэта ўніфікацыя звязаная з дзейнасцю Фаўста Соцына.

У 1-й пал. 17 ст. Арыянскі Збор Рэчы Паспалітай перарастае ў з'яву агульнаеўрапейскай значнасці. Цэнтрам рэчыпаспалітаўскага арыянства быў Ракаў, дзе адбываліся Сіноды і ў 1602 быў заснаваны Гімназіум, які пазней пераўтварыўся ў Вышэйшую школу. Таксама ў Ракаве знаходзілася арыянская друкарня, выданні якой былі вядомыя ў Еўропе.

Арыяне зведалі ганенні як з боку каталіцкай царквы, так і артадаксальны пратэстантаў. У 1638, паводле пастановы Сейма Рэчы Паспалітай, Гімназіум і друкарня ў Ракаве былі зачыненыя, а спроба арыянаў закласці новы цэнтр у Кіселіне на Валыні не мела поспеху. У 1658 Сейм Рэчы Паспалітай абвясціў, што арыяне на працягу 3 год павінны перайсці ў каталіцтва або выехаць з краіны пад страхам смерці. Большасць арыянаў падпарадкавалася пастанове, але вышэйшае кіраўніцтва, у т.л. усе ідэолагі, выехалі ў Нідэрланды. Хутка па эміграцыі рэчыпаспалітаўскіх арыянаў у Нідэрландах пачалі зваць «польскімі братамі» без розніцы на выхадцаў з Польшчы ці Літвы. У Нідэрландах у 1665—1668 пад кіраўніцтвам А. Вішаватага пачала выдавацца г. зв. Bibliotheca Fratrum Polonorum (Бібліятэка братоў польскіх), апошні том якой выйшаў у 1692 годзе.

Гл.таксама

Літаратура