Тызенгаўзы: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
др Bot: Migrating 11 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q26593 (translate me) |
др removed Category:Вялікалітоўская арыстакратыя using HotCat |
||
Радок 43: | Радок 43: | ||
[[Катэгорыя:Род Тызенгаўзаў|*]] |
[[Катэгорыя:Род Тызенгаўзаў|*]] |
||
[[Катэгорыя:Дваранскія роды Расіі|Тызенгаўзы]] |
[[Катэгорыя:Дваранскія роды Расіі|Тызенгаўзы]] |
||
[[Катэгорыя:Вялікалітоўская арыстакратыя|Тызенгаўзы]] |
|||
[[Катэгорыя:Баронскія роды|Тызенгаўзы]] |
[[Катэгорыя:Баронскія роды|Тызенгаўзы]] |
||
[[Катэгорыя:Графскія роды|Тызенгаўзы]] |
[[Катэгорыя:Графскія роды|Тызенгаўзы]] |
Версія ад 21:29, 24 мая 2014
Тызенгаўзы (па-польску Tyzenhauz) — шляхецкі род у ВКЛ гербу "Буйвал". У 1198 браты Этэльбрэхт, фогт Тэўтонскага ордэна, і Дытрых прыбылі з Германіі (Гальштынія) у Інфлянты. У 1269 Іаган Тызенгаўз атрымаў з полацкае князёўны Сафіі замак Кокенгаўз. Адзін з яго нашчадкаў, Рэйнальд Тызенгаўз, падстолі дэрпцкі, у 1633 перасяліўся ў ВКЛ. 16 красавіка 1667 ён быў прызначаны купішскім старостам.
Уладанні
Ліда, Паставы, Падброддзе, Вепры, Ракішкі, Купішкі, Жалудок, Камаі, Дварчаны і г.д.
Некаторыя прадстаўнікі роду
Ян Готард (?-1640), кашталян вендэнскі 1621—1634, дорпацкі ваявода 1634—1640, староста марыенбургскі, шваненбургскі, керэпэцкі
Готард Ян (?-1669), біскуп смаленскі з 1667
Юрый (?-6/7 верасня 1679), палкоўнік войска ВКЛ, мечнік ВКЛ з 1650, пасол на сойм 1662, староста рэжыцкі, руенскі, румборскі
Андрэй (?-8 лютага 1673), лоўчы ВКЛ з 1667, староста шмельтынскі, усвяцкі, вендэнскі
Рэйнальд, староста купішскі з 1667
Стэфан (?-24 снежня 1708), падстолі ВКЛ у 1687, ваявода наваградскі з 1689, староста дыяменцкі, купішскі, унук Рэйнальда.
- Ян Стафан (?-1730), вялікі пісар ВКЛ у 1669—1714, ваявода мсціслаўскі ў 1714—1730, маршалак Трыбуналу ВКЛ у 1716 і 1720, староста дыяменцкі, купішскі; ж.- ?, дачка Аляксандра Война-Ясянецкага
- Міхал Бенедыкт (?-да 12 кастрычніка 1726), пісар вялікі літоўскі з 1714, староста шмельтынскі
- Бенедыкт, староста шмельтынскі, ж. - Ганна Беганская. Меў 3 сыноў і 8 дачок:
- Міхал, староста падольскі
- Ігнат (1762—1822, Вільня), шэф гвардыі літоўскай, кавалер ордэнаў Белага Арла, Св. Станіслава, Залатога Крыжу Ганаровага Легіёну.
- Рудольф (?-17 сакавіка 1830), атрымаў у спадчыну Жалудок, ж. - Жэнеўева Пуслоўская
- Канстанцін (3 чэрвеня 1786, Жалудок–16 сакавіка 1853), арнітолаг, атрымаў у спадчыну Паставы. У 1843 атрымаў Ракіскае графства. Аўтар прац "Асновы арніталогіі, або Навукі пра птушак" (1841), "Усеагульная арніталогія, або Апісанне птушак усіх частак свету" (1843—1846). Захапляўся жывапісам, быў вучнем Яна Рустэма. У сваім маёнтку ў Паставах стварыў арніталагічны музей, сабраў карцінную галерэю, значную бібліятэку.
- Сафія (Шуазель-Гуф'е; 1790—1878)
- Рудольф (?-17 сакавіка 1830), атрымаў у спадчыну Жалудок, ж. - Жэнеўева Пуслоўская
- Ігнат (1762—1822, Вільня), шэф гвардыі літоўскай, кавалер ордэнаў Белага Арла, Св. Станіслава, Залатога Крыжу Ганаровага Легіёну.
- Антоній (1733 — 31 сакавіка 1785), падскарбі надворны літоўскі, староста гарадзенскі з 1765
- Казімір
- Міхал, староста падольскі
- Антоній, езуіт
- Казімір, лоўчы інфлянцкі
- Тэрэза (Аскерчыха)
- Бенедыкт, староста шмельтынскі, ж. - Ганна Беганская. Меў 3 сыноў і 8 дачок:
- Станіслаў
- Ежы, староста дыяменцкі