Юрый Іосіфавіч Пунтус: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
др clean up, replaced: нападаючы → нападнік (3), нападаючага → нападніка using AWB
Радок 12: Радок 12:
| нумар =
| нумар =
| пасада = галоўны трэнер
| пасада = галоўны трэнер
| пазіцыя = [[нападаючы, футбол|нападаючы]]
| пазіцыя = [[нападнік, футбол|нападнік]]
| клубы = {{футбольная кар'ера
| клубы = {{футбольная кар'ера
|1977 — 1979| {{Сцяг СССР|20px}} [[ФК Трактар Мінск|Трактар (Мінск)]]|
|1977 — 1979| {{Сцяг СССР|20px}} [[ФК Трактар Мінск|Трактар (Мінск)]]|
Радок 36: Радок 36:
}}
}}


'''Юрый Пунтус''' (нар. {{ДН|8|10|1960}}, в. [[Цівалі]], зараз у межах [[Мінск]]а) — былы савецкі [[футбол|футбаліст]] (гуляў на пазіцыі [[нападаючы, футбол|нападаючага]]), а потым беларускі трэнер.
'''Юрый Пунтус''' (нар. {{ДН|8|10|1960}}, в. [[Цівалі]], зараз у межах [[Мінск]]а) — былы савецкі [[футбол|футбаліст]] (гуляў на пазіцыі [[нападнік, футбол|нападніка]]), а потым беларускі трэнер.


== Кар'ера ==
== Кар'ера ==
Радок 78: Радок 78:


{{DEFAULTSORT:Пунтус Юрый Іосіфавіч}}
{{DEFAULTSORT:Пунтус Юрый Іосіфавіч}}

[[Катэгорыя:Футбалісты СССР]]
[[Катэгорыя:Футбалісты СССР]]
[[Катэгорыя:Футбольныя трэнеры СССР]]
[[Катэгорыя:Футбольныя трэнеры СССР]]

Версія ад 00:29, 26 мая 2014

Футбол
Юрый Пунтус
Поўнае імя Юрый Іосіфавіч Пунтус
Нарадзіўся 8 кастрычніка 1960(1960-10-08) (63 гады)
в. Цівалі, Мінскі раён
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Беларусі Славія-Мазыр
Пасада галоўны трэнер
Клубная кар’ера[* 1]
1977 — 1979 Сцяг СССР Трактар (Мінск)
1979 — 1980 Сцяг СССР Граніт (Мікашэвічы)
1980 Сцяг СССР Лакаматыў (Баранавічы)
1981 — 1986 Сцяг СССР Спутнік (Мінск)
1986 Сцяг СССР Спартак (Сяміпалацінск) 12 (4)
Трэнерская кар’ера
1987 — 1990 Сцяг СССР Спутнік (Мінск) трэнер
1991 — 1992 Сцяг Беларусі (1991-1995) Прамень (Мінск)
1993 Сцяг Расіі Дынама (Якуцк)
1994 Сцяг Расіі Саматлор-XXI (Ніжневартаўск) трэнер
1995 Сцяг Расіі Рыбак (Старадубскае)
1996 — 2004 Сцяг Беларусі БАТЭ (Барысаў)
1999 — 2005 Сцяг Беларусі Беларусь (да 21)
2004 — 2006 Сцяг Беларусі МТЗ-РІПА (Мінск)
2006 — 2007 Сцяг Беларусі Беларусь
2007 — 2009 Сцяг Беларусі МТЗ-РІПА (Мінск)
2009 — 2011 Сцяг Беларусі Дынама (Брэст)
2011 — 2013 Сцяг Беларусі Смалявічы-СТІ
2014 — Сцяг Беларусі Славія-Мазыр
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.

Юрый Пунтус (нар. 8 кастрычніка 1960, в. Цівалі, зараз у межах Мінска) — былы савецкі футбаліст (гуляў на пазіцыі нападніка), а потым беларускі трэнер.

Кар'ера

Клубная

Выхаванец мінскай СДЮШАР-5, выступаў за розныя клубы ў Чэмпіянаце БССР. Значных дасягненняў як ігрок не меў. У 1986 гуляў за казахскі «Спартак» з Сяміпалацінска. На наступны год скончыў кар'еру іграка з-за траўмы і перайшоў на трэнерскую працу.

Трэнерская

У 1987 пачаў кар'еру трэнера ў мінскім «Спутніку». Пазней узначальваў мінскі «Прамень». У 1993—1995 працаваў у Расіі.

У 1996 прыняў прапанову Анатоля Капскага і ўзначаліў адроджаны барысаўскі БАТЭ. За два гады вывеў клуб у Вышэйшую лігу, а ўжо ў 1999 выйграў залатыя медалі. За сем гадоў, пакуль Пунтус узначальваў БАТЭ ў вышэйшай лізе (1998—2004) барысаўчане ніводнага разу не засталіся без медалёў.

У 1999 дадаткова стаў галоўным трэнерам моладзевай зборнай Беларусі. Вывеў яе ў фінальную частку моладзевага чэмпіянату Еўропы 2004.

У канцы 2004 нечакана пакінуў БАТЭ і стаў галоўным трэнерам мінскага МТЗ-РІПА, які толькі што ледзь выратаваўся ад вылету. Але ўжо на наступны год мінчане разам з Пунтусам выйгралі Кубак Беларусі і бронзавыя медалі чэмпіянату.

У лютым 2006 Пунтус быў прызначаны галоўным трэнерам нацыянальнай зборнай Беларусі, адначасова працягваў працаваць з МТЗ-РІПА. У канцы 2006 пакінуў МТЗ-РІПА і сканцэнтраваўся на працы ў зборнай. Але асаблівых поспехаў з нацыянальнай камандай не меў і ў ліпені 2007, пакінуўшы зборную, вярнуўся ў МТЗ-РІПА. У 2008 зноў выйграў Кубак і бронзавыя медалі.

У 2009 перайшоў на месца галоўнага трэнера брэсцкага «Дынама». Праводзіў амаладжэнне брэсцкай каманды, запрасіў у Брэст такіх ігракоў, як Уча Гагаладзэ і Ігар Бурко, у той жа час па яго ініцыятыве ў верасні 2010 родны клуб пакінуў Раман Васілюк. У 2009 і 2010 брэсцкая каманда займала пятае месца ў чэмпіянаце, а старт сезона 2011 быў правалены, і ў ліпені 2011 Пунтус быў звольнены з брэсцкага клуба.

Вельмі хутка Пунтус нечакана для ўсіх прыняў прапанову ўзначаліць смалявіцкі «Вігвам», які на той час замыкаў турнірную табліцу Другой лігі. Намерваўся вывесці клуб (які пазней атрымаў назву «Смалявічы-СТІ») ў Вышэйшую лігу, як некалі зрабіў з БАТЭ[1]. У сезоне 2011 здолеў падняць «Смалявічы» у сярэдзіну турнірнай табліцы, а на наступны год клуб, які ўзмацніўся перспектыўнімі маладымі ігракамі, перамог у Другой лізе і выйшаў у Першую.

У сезоне 2013 «Смалявічы-СТІ» выступалі ў Першай лізе. Каманда працягвала выступаць маладымі ігракамі, толькі ўзмацнілася вопытным Алегам Страхановічам, які працаваў пад кіраўніцтвам Пунтуса ў БАТЭ і МТЗ-РІПА. Асаблівых поспехаў клуб са Смалявічаў не меў, чаргуючы перамогі з паражэннямі, і ў выніку апынуўся ў сярэдзіне турнірнай табліцы. У кастрычніку 2013, пасля разгромнага паражэння да светлагорскага «Хіміка» (1:6), Пунтус падаў у адстаўку з пасады галоўнага трэнера[2].

У студзені 2014 з'явілася інфармацыя аб тым, што Пунтус узначаліць мазырскую «Славію», якая страціла месца ў Вышэйшай лізе. Афіцыйна стаў галоўным трэнерам мазыскага клуба ў пачатку лютага[3].

Трэнерскія дасягненні

Зноскі

Спасылкі