Малодшы сяржант: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дапаўненне |
др афармленне |
||
Радок 21: | Радок 21: | ||
== Літаратура == |
== Літаратура == |
||
''Палажэнне аб парадку праходжання ваеннай службы'', зацвержданае Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №186 ад 25 красавіка 2005г. |
* ''Палажэнне аб парадку праходжання ваеннай службы'', зацвержданае Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №186 ад 25 красавіка 2005г. |
||
''Статут гарнізоннай і каравульнай службаў Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь'', зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №355 ад 26 чэрвеня 2001г. |
* ''Статут гарнізоннай і каравульнай службаў Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь'', зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №355 ад 26 чэрвеня 2001г. |
||
{{Воінскія званні Беларусі}} |
{{Воінскія званні Беларусі}} |
Версія ад 21:48, 28 мая 2014
Малодшы сяржант — воінскае званне ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь і шэрагу іншых краін, па рангу вышэй за яфрэйтара і ніжэй за сяржанта.
Першае воінскае званне сяржанцкага складу малодшы сяржант прысвойваецца:
- салдатам тэрміновай ваеннай службы, якія прайшлі навучанне ў навучальных цэнтрах па праграмах падрыхтоўкі малодшых камандзіраў і здалі устаноўленыя праграмай навучання экзамены - пры прызначэнні на пасады, для якіх штатамі прадугледжаны воінскія званні сяржантаў;
- салдатам тэрміновай ваеннай службы, а таксама тым, якiя праходзяць ваенную службу па кантракце, прызначаным на пасады, для якіх штатамі прадугледжаны воінскія званні сяржантаў або больш высокія воінскія званні, паспяхова выконваючым абавязкі па гэтых пасадах i прыкладна захоўваюць вайсковую дысцыпліну - пасля выслугі устаноўленага тэрміну ваеннай службы ў вайсковым званні радавога;
- салдатам, якія прайшлі навучанне па праграмах падрыхтоўкі малодшых камандзіраў на ваенных кафедрах або факультэтах устаноў вышэйшай або сярэдняй спецыяльнай адукацыі і здалі устаноўленыя праграмай падрыхтоўкі экзамены - пры прызначэнні на пасады, для якіх штатамі прадугледжаны воінскія званні сяржантаў або больш высокія воінскія званні (без уліку выслугі устаноўленага тэрміну ваеннай службы ў вайсковым званні радавога);
- курсантам, прызначаным на пасады, для якіх штатамі прадугледжаны воінскія званні сяржантаў або больш высокія воінскія званні, паспяхова выконваючым абавязкі па гэтых пасадах, прыкладна захоўваюць вайсковую дысцыпліну і маюць добрыя і выдатныя паказчыкі ў вучобе - пасля выслугі устаноўленага тэрміну ваеннай службы ў вайсковым званні радавога.
Звычайна малодшыя сержанты займаюць пасады камандзіраў аддзяленняў, танка, гарматы.
Тэрмін выслугі ў званні малодшы сяржант складае тры месяцы.
Перад воінскім званнем ваеннаслужачага, які праходзіць ваенную службу ў гвардзейскай вайсковай частцы, на гвардзейскім караблі, дадаецца слова "гвардыі".
Да воінскага звання вайскоўца або грамадзяніна, які знаходзіцца ў запасе, які мае ваенна-ўліковую спецыяльнасць юрыдычнага або медыцынскага профілю, дадаюцца адпаведна словы «юстыцыі» або «медыцынскай службы».
Літаратура
- Палажэнне аб парадку праходжання ваеннай службы, зацвержданае Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №186 ад 25 красавіка 2005г.
- Статут гарнізоннай і каравульнай службаў Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №355 ад 26 чэрвеня 2001г.