Ізі Харык: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
др removed Category:Члены-карэспандэнты НАНБ using HotCat |
др removed Category:Асобы using HotCat |
||
Радок 11: | Радок 11: | ||
{{DEFAULTSORT:Харык}} |
{{DEFAULTSORT:Харык}} |
||
[[Катэгорыя:Асобы]] |
|||
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў Зембіне]] |
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў Зембіне]] |
||
[[Катэгорыя:Паэты Беларусі]] |
[[Катэгорыя:Паэты Беларусі]] |
Версія ад 21:02, 30 мая 2014
Ізі Харык (Ісак Давыдавіч Харык; 17 сакавіка 1898, вёска Зембін, Барысаўскі раён, Мінская вобласць — 29 кастрычніка 1937) — беларускі паэт. Член-карэспандэнт Акадэміі навук БССР.
Біяграфія
Нарадзіўся ў сям'і шаўца. Вучыўся ў хедары. У юначыя гады працаваў рабочым на фабрыках і заводах Мінска, Барысава, Гомеля. У 1917 г. пераехаў у Мінск на пастаяннае жыхарства. Быў бібліятэкарам, загадчыкам агульнаадукацыйнай школы. У 1919 г. пайшоў добраахвотнікам у Чырвоную Армію. Прымаў удзел у баях на тэрыторыі Беларусі. Вучыўся ў Вышэйшым літаратурна-мастацкім інстытуце імя В. Брусава, у 1927 г. скончыў Маскоўскі ўніверсітэт. Пасля вяртання ў Мінск у 1928—1937 гг. быў рэдактарам яўрэйскага часопіса «Штэрн» («Зорка»). Старшыня секцыі яўрэйскіх пісьменнікаў СП БССР. У верасні 1937 г. рэпрэсіраваны. 28.10.1937 г. Ваеннай Калегіяй Вярхоўнага суда СССР прыгавораны да вышэйшай меры пакарання. Рэабілітаваны Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 13.06.1956 г. Член ЦВК БССР у 1931—1934 гг.
Творчасць
Першыя вершы апублікаваў у 1920 г. (часопіс «Камуністычны свет», Масква). Пісаў на мове ідыш. Аўтар зборнікаў паэзіі «Трапятанне» (1922), «Мінскія балоты» (1924), «На зямлі» (Масква, 1926), «Душой і целам» (паэма, 1928), «Вершы і паэмы» (Кіеў, 1930), «Хлеб» (паэма, Харкаў, 1930), «Круглыя тыдні» (1932), «Ад полюса да полюса» (1934), «Наша бадзёрасць» (Кіеў, 1934), «Вершы і паэмы» (1935), «Пяць паэм» (1936), «На чужым балі» (паэма, 1936), «Душой і целам» (выбранае, Масква, 1970). У перакладзе на беларускую выйшлі Выбраныя творы (1958), «Выбранае» (1969), на рускую «Стихи» (1935), «Стихи и поэмы» (Масква, 1958), «От полюса к полюсу» (Масква, 1971).
Літаратура
- Ізі Харык // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1992—1995.