Беларусы: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др арфаграфія
др удакладненне
Радок 35: Радок 35:
|вымер =
|вымер =
|архкультура =
|архкультура =
|мова = [[руская мова|руская]] - 5 551 527 (72 %)<br />[[беларуская мова|беларуская]] - 2 073 853 (26 %)<ref>http://belstat.gov.by/homep/ru/perepic/2009/vihod_tables/5.9-0.pdf</ref><br /><ref>Паводле мовы, на якой звычайна размаўляюць дома</ref>
|мова = [[руская мова|руская]] - 5 551 527 (72 %)<br />[[беларуская мова|беларуская]] - 2 073 853 (26 %)<ref>http://belstat.gov.by/homep/ru/perepic/2009/vihod_tables/5.9-0.pdf</ref><br /><ref>Паводле мовы, на якой звычайна размаўляюць дома</ref><ref>Дадзеныя прыведзены паводле беларусаў, якія пражываюць Рэспубліцы Беларусь</ref>
|раса = [[еўрапеоідная раса|еўрапеодіная]]
|раса = [[еўрапеоідная раса|еўрапеодіная]]
|рэлігія = Сярод вернікаў:<br />[[Праваслаўе]] — каля 80 %, [[Каталіцтва]] — каля 15 %, [[Пратэстантызм]] — менш за 3 %.
|рэлігія = Сярод вернікаў:<br />[[Праваслаўе]] — каля 80 %, [[Каталіцтва]] — каля 15 %, [[Пратэстантызм]] — менш за 3 %.

Версія ад 22:06, 7 чэрвеня 2014

Беларусы


Ефрасіння ПолацкаяФранцыск СкарынаЛеў СапегаСімяон Полацкі
Максім БагдановічЯнка КупалаЯкуб Колас
Пётр МашэраўАндрэй ГрамыкаРуслан Салей
Саманазва беларусы
Усяго: каля 10 млн. (2009)

Сцяг Беларусі Беларусь:
7 957 252 (перапіс 2009 г.)[1]

Сцяг ЗША ЗША:
781,000[2]
Сцяг Расіі Расія:
521 443 (перапіс 2010 г.)[3]
Сцяг Украіны Украіна:
275 763 (перапіс 2001 г.)[4]
Сцяг Ізраіля Ізраіль:
каля 130 000[5]

Сцяг Латвіі Латвія:
68 174 (перапіс 2011 г.)[6]
Сцяг Казахстана Казахстан:
62 694 (2012 г.)[7]
Сцяг Канады Канада:
4 800[2] — 50 000-70 000[8]
Сцяг Польшчы Польшча:
47 000[9]
Сцяг Літвы Літва:
35 900 (ацэнка 2010 г.)[10]
Сцяг Узбекістана Узбекістан:
20 397 (ацэнка 2000 г.)[11]
Сцяг Аўстраліі Аўстралія :
5 400[2] — 12 000-20 000[5][12]
Сцяг Эстоніі Эстонія:
12 419 (перапіс 2011 г.)[13]
Сцяг Аргенціны Аргенціна:
3 600[2] — каля 7 000[5]
Сцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія:
5 300[2] — каля 7 000[5]
Сцяг Малдовы Малдова:
5 000 — 10 000[14]
Сцяг Бельгіі Бельгія:
каля 2 000[5]
Прыднястроўе:
3 811 (перапіс 2004)[15]

Сцяг Кыргызстана Кыргызстан:
1 694 (перапіс 2009 г.)[16]
Этнічныя мовы руская - 5 551 527 (72 %)
беларуская - 2 073 853 (26 %)[17]
[18][19]
Традыцыйныя рэлігіі (канфесіі) Сярод вернікаў:
Праваслаўе — каля 80 %, Каталіцтва — каля 15 %, Пратэстантызм — менш за 3 %.
Расавы тып еўрапеодіная
Геаграфічна-моўная група усходнія славяне
Блізкія этнасы рускія, украінцы
Этна-моўная супольнасць славяне

Белару́сы — народ, асноўнае насельніцтва Рэспублікі Беларусь. Жывуць таксама ў краінах Амерыкі (ЗША, Канада, Аргенціна), Латвіі, Літве, Польшчы, Чэхіі, а таксама ў Расіі (у заходніх абласцях і Сібіры) і ва Украіне. Беларусы паўночных, цэнтральных і заходніх рэгіёнаў Беларусі адносяцца пераважна да ўсходнееўрапейскага тыпу сярэднееўрапейскай расы (у межах вялікай еўрапеоіднай расы), некаторымі даследчыкамі сярод беларусаў вылучаюцца палескі і верхнепрыдняпроўскі антрапалагічныя тыпы.

Антрапалогія

Этнагенез

Рассяленне

Паводле перапісу насельніцтва Рэспублікі Беларусь (2009), колькасць беларусаў склала 7957 тыс. (83,7 % насельніцтва краіны). Беларусы жывуць таксама ў Расіі, Украіне, Латвіі, Польшчы (пераважна ў Падляскім ваяводстве), Літве, Эстоніі, Малдове, Казахстане, ЗША, Канадзе, Аўстраліі, Германіі, Чэхіі, Бельгіі і інш. краінах.

Мова

Мова беларусаў — беларуская, належыць да ўсходняй падгрупы славянскай групы індаеўрапейскай моўнай сям'і. У Рэспубліцы Беларусь 85,6 % беларусаў падчас перапісу насельніцтва 1999 назвалі яе роднай[20], 41,3 % — мовай, на якой яны пераважна размаўляюць дома. Сярод беларусаў Рэспублікі Беларусь распаўсюджаны білінгвізм (з выкарыстаннем рускай мовы, Гл. таксама: трасянка).

Утварэнне беларускай народнасці

Пачатак фарміравання беларускай народнасці звязваецца з каланізацыяй земляў сучаснай Беларусі ў 5—8 ст. славянскімі плямёнамі — дрыгавічамі, полацкімі крывічамі, радзімічамі, таксама валынянамі, драўлянамі, севяранамі. Паўднёва-заходнія землі Беларусі, на думку сучасных даследчыкаў, маглі ўваходзіць у г. зв. прарадзіму славян, і належалі да пражскай культуры (тыпу Карчак).

Рассяленне славян суправаджалася актыўнымі кантактамі з мясцовымі балцкімі плямёнамі ў месцах іх засялення. Асіміляцыя балтаў адбылася хуткімі тэмпамі — культурная і гаспадарчая перавага славян садзейнічалі гэтаму працэсу. Але і балты таксама паўдзельнічалі ў стварэнні новага народа — славяне пераймалі геаграфічныя назвы ад мясцовага насельніцтва, некаторыя рэлігійныя адметнасці і прадметы матэрыяльнай культуры. У выніку такой асіміляцыі да IX ст. на тэрыторыі Усходняй Еўропы ўтварылася 15 этнічных славянскіх аб'яднанняў (протанароднасцяў ці протадзяржаў) — згодна з летапісамі — «княжэнняў». З іх на Беларусі — 3 аб'яднанні: дрыгавічы, радзімічы і крывічы (дакладней — крывічы-палачане).

Крывічы мелі этнавызначальную прыкмету — драцяныя скроневыя (вісочныя) кольцы дыяметрам 5-11 см з завязанымі канцамі. Крывічы рассяляліся на поўначы Беларусі. Этнавызначальная прыкмета дрыгавічоў — спіральныя скроневыя кольцы. Дрыгавічы насялялі паўднёвыя і цэнтральныя раёны сучаснай Беларусі. Радзімічы насялялі паўднёва-усходнія раёны сучаснай Беларусі і іх этнавызначальная прыкмета — сяміпромневыя скроневыя кольцы.

З развіццём гістарычнай навукі (беларускай і суседніх дзяржаў) былі распрацаваны канцэпцыі паходжання беларусаў. Старажытнаруская канцэпцыя распрацавана на прыканцы XIX — пачатку XX cтст. рускімі і беларускімі гісторыкамі А. А. Шахматавым, М. У. Токаравым, Я. І. Карнейчыкам. Яна з'яўлялася пануючай у савецкай гістарыяграфіі, атрымала падтрымку Сталіна. Асноўным палажэннем гэтай канцэпцыі было існавала так званай старажытнарускай народнасці ў межах адзінай старажытнарускай дзяржавы — Кіеўскай Русі. Менавіта са старажытнарускай народнасці растуць карані трох усходнеславянскіх народаў — рускіх, украінцаў і беларусаў. Недахопы гэтай тэорыі: не даказана існаванне гэтай адзінай старажытнарускай народнасці, больш таго, паміж існаваннем Кіеўскай Русі і станаўленнем рускіх, украінцаў і беларусаў як народнасцяў пралягае некалькі стагоддзяў.

Існуе таксама дзве выключаючыя адна адну тэорыі паходжання беларусаў — вялікаруская і вялікапольская, складзеныя на хвалі супрацьстаяння польскай і рускай нацыянальнай ідэй у барацьбе за беларускія землі (канец XIX — пачатак XX стст.). Аўтары гэтых канцэпцый — славянафілы А. Сразнеўскі, А. Сабалеўскі і інш. і палякі Я. Галембоўскі, А. Рыпінскі. Пастулаты гэтых тэорый вельмі падобныя. Адны сцвярджалі, што беларусы — гэта рускія, а беларуская мова — гэта дыялект мовы рускай, але «пашкоджанай» польскім уплывам, другія -наадварот.

Аўтары крывіцкай тэорыі — В. Пагодзін, В. Ластоўскі, М. Кастамараў — сцвярджалі, што продкі сучасных беларусаў — гэта крывічы-палачане. Аднак аўтары праігнаравалі ўдзел у станаўленні беларускага этнасу дрыгавічоў і радзімічаў. Гэтую акалічнасць улічылі аўтары крывіцка-дрыгавіцка-радзіміцкай тэорыі (Я. Карскі, У. Пічэта, М. Доўнар-Запольскі, М. Грынблат). Аднак і тут ёсць недакладнасці: беларуская народнасць склалася значна пазней, чым узніклі этнічныя суполкі крывічаў, радзімічаў і дрыгавічоў. Да таго ж, аўтары не ўлічылі ўплыву суседзяў-балтаў у фармаванні беларусаў.

Аўтары балцкай канцэпцыі Г. Штыхаў і В. Сядоў сцвярджалі, што беларусы з'явіліся шляхам змяшэння славян і балтаў. Але ў выніку гэтых працэсаў утварыліся дрыгавічы, крывічы і радзімічы. Яшчэ больш фантастычная фінская тэорыя паходжання беларусаў. На падставе існавання на Беларусі фінскай тапанімікі (геаграфічныя назвы) аўтар — І.Ласкоў сцвярджаў, што беларусы пайшлі ад змяшэння славян і фіна-уграў. Але фіна-угры былі выцеснены з Беларусі балтамі значна раней, чым тут з'явіліся славяне. Усё, што засталося ад іх у час рассялення славянаў — гэта назвы некаторых геаграфічных аб'ектаў.

Сучасная канцэпцыя, якая ўлічвае амаль усе акалічнасці этнічных працэсаў на Беларусі, распрацавана М. Піліпенкам. Яна спалучае выкарыстанне дзвюх этнічных працэсаў — эвалюцыйнага і дыфузійнага. На першым этапе, калі ішло рассяленне славян на Беларусі, у выніку дыфузійных працэсаў (асіміляцыя балцкіх плямёнаў) узніклі крывічы, дрыгавічы і радзімічы. На другім этапе (X—XI ст.ст.) у выніку эвалюцыйнага працэсу адбылася кансалідацыя насельніцтва ў адзіную славянскую этнічную супольнасць. На трэцім этапе адбываліся дыфузійныя працэсы з заходнімі славянамі, балцкімі і цюркскімі элементамі.

Аб'яднанне на працягу XIII—XIV ст. раздробленых зямель у складзе Вялiкага Княства Лiтоўскага, падначаленне адзiнай вярхоўнай уладзе прывяло да iх тэрытарыяльнай кансалiдацыi i паслужыла штуршком для складвання этнiчнай тэрыторыi беларусаў, якая адпавядала арэалам распаўсюджвання асноўных старажытных продкаў беларусаў (лiтвы, дайновы, яцвягаў, крывiчоў, дрыгавiчоў i радзiмiчаў) i ўяўляла сабой у XIV—XVI стст. ужо дастаткова аднародную ў этнiчным сэнсе (монаэтнiчную) зону. У выніку да сярэдзіны XVI ст. узнік беларускі этнас. Менавіта ў гэты час з'яўляецца назва тэрыторыі «Белая Русь».

Фарміраванне беларускай нацыі

К. Каганец. Партрэт «Тып беларуса» на дубовай кацёлцы. Алей. 1907
Аўтограф верша Я. Купалы «А хто там ідзе?», які стаў гімнам беларусаў

Развіццё беларускага этнасу ў пач. ХІХ ст. характарызавалася не толькі працэсам фарміравання нацыянальнай самасвядомасці, але і іншаэтнічным асіміляцыйным уздзеяннем. У канцы XVIII — пач. XIX ст. працягвалася паланізацыя і акаталічванне карэннага насельніцтва. Пасля задушэння паўстання 1830-31 у дзяржаўных і навучальных установах замест польскай мовы ўводзілася руская. Пачалося афармленне тэорыі заходнерусізму, паводде якой беларусы лічыліся не самастойным этнасам, а адгалінаваннем рускага народа. Этнаграфічныя асаблівасці, якія адрознівалі беларусаў ад рускіх, тлумачыліся польскім уплывам і падлягалі знішчэнню для аднаўлення нібыта «спрадвечна рускага характару краю». Заходнерусізм стаў ідэалогіяй і формай самасвядомасці часткі праваслаўнага духавенства, чыноўнікаў і дваран.

У Віленскім універсітэце ў канцы 1810-х г. М. Баброўскі і І. Даніловіч паклалі пачатак збіранню і публікацыі помнікаў беларускага пісьменства XVI—XVII ст., садзейнічалі абуцжэнню цікавасці да гістарычнага мінулага сярод студэнтаў — сяброў таварыстваў філаматаў і філарэтаў. У 1840-50-я г. сярод шырокага кола мясцовай інтэлігенцыі павялічылася цікавасць да гістарычнага мінулага Беларусі, вывучэння фальклору і побыту карэннага насельніцгва. 3 польскамоўнага літаратуранга руху вылучылася т.зв. беларуская школа, творчасць прадстаўнікоў якой была прысвечана Беларусі. Асобныя творы Я. Чачота, Я. Баршчэўскага, А. Рыпінскага, У. Сыракомлі былі напісаны на беларускай мове, а ў В. Дуніна-Марцінкевіча яна стала асноўнай. У 1840-я г. А. Абрамовіч зрабіў першыя спробы стварэння нацыянальных музычных твораў. У 1852 пастаўлена першая беларуская опера «Сялянка» («Ідылія», муз. С. Манюшкі і К. Кжыжаноўскага, лібрэта В. Дуніна-Марцінкевіча). Самасвядомасць і творчасць гэтага кола інтэлігенцыі не заўсёды мелі ясна акрэслены нацыянальны змест, але аб'ектыўна яны стваралі аснову беларускай нацыянальнай мастацкай культуры.

У цэлым развіццё нацыянальнай кансалідацыі слаба закранула этнас. Літвінамі сябе па-ранейшаму называлі жыхары Гродзенскага, Ваўкавыскага, Слонімскага, часткова Слуцкага паветаў. У Віленскай губерні, Мінскім, Дзісенскім, Барысаўскім паветах літвінамі называлі толькі католікаў, а праваслаўных — беларусамі. Заходняя Беларусь, як і раней, называлі Літвой, а этнічную Літву — Жмуддзю, Самагіціяй. Саманазва «беларусы» была найбольш пашырана ў «гістарычнай Беларусі» — Віцебшчыне, Магшёўшчыне, Смаленшчыне, але яна мела пераважна тапанімічны характар. Захоўваліся шматлікія этніконы тыпу віцебцы, магілёўцы, гомельцы, пінчукі, бужане. Большасць памешчыкаў, 92 % якіх былі католікамі, лічылі сябе палякамі. Многія з іх захоўвалі элементы мясцовага («літоўскага», ці «беларускага») патрыятызму, які ў пачатку 1860-х набыў нацынальна-палітычны і асветніцкі характар. У 1862 ураджэнец Рэчыцкага павета і адзін з лідараў групоўкі «белых» у Студзеньскім паўстанні 1863—1864 Аляксандр Уладзіслававіч Аскерка арганізаваў у Варшаве выданне «накладам кнігарні Цэльса Лявіцкага ў будынку Тэатра» у друкарні К. Кавалеўскага беларускамоўнага буквара-катэхізіса «Элементаж для добрых дзетак-каталікоў». Дробная шляхта сваю этнічную прыналежнасць звязвала з канфесіянальнай: католікі лічылі сябе палякамі, праваслаўныя — рускімі. Аналагічным чынам вызначалі сябе мяшчане. Этнічнае самавызначэнне інтэлігенцыі залежала галоўным чынам ад яе палітычнай арыентацыі, але большая частка аддавала перавагу польскай культуры. I толькі сярод нешматлікага кола інтэлігенцыі сфарміравалася ўяўленне пра тое, што беларусы валодаюць усімі ўмовамі для самастойнага развіцця і маюць на тое ўсе правы. Лідарам гэтай групы стаў Вінцэнт-Канстанцін Каліноўскі. Яго публіцыстыка ў газеце «Мужыцкая праўда» сведчыла пра спеласць нацыянальнага руху. У час паўстання 1863—1864 на Вілейшчыне па патрабаванні сялян былі адкрыты беларускія школы. Паражэнне паўстання адмоўна адбілася на развіцці беларускага этнасу. Лепшыя прадстаўнікі інтэлігенцыі загінулі, многія сасланы ў Сібір. Царская адміністрацыя ўстанавіла на Беларусі ваенна-паліцэйскі рэжым. Руская мова заняла пануючае становішча ва ўсіх сферах грамадскага жыцця. Было забаронена друкаваць беларускія кнігі лацінкай.

У 1868 у Пецярбургу ўзнікла асветніцкагя арганізацыя «Крывіцкі вязок». Далейшае развіццё нацыянальнага руху было звязана з народніцкай ідэалогіяй. У канцы 1870-х — пач. 1880-х г. у Пецярбургу была створана група «Гоман» — першая палітычная самастойная арганізацыя беларускай нацыянальнай інтэлігенцыі, якая выдавала часопіс «Гомон», іншыя выданні. У 2-й пал. 1880-х г. у Мінску ўзнікла група ліберальнай інтэлігенцыі (М. Доўнар-Запольскі, У. Завітневіч, А. Слупскі, Я. Лучына і інш.), якая імкнулася абудзіць нацыянальную самасвядомасць легальнымі сродкамі. Для гэтага выкарыстоўвалася першая прыватная на Беларусі газета «Минский листок», а таксама выдадзеныя ў 1889-93 календары. Яшчэ большы ўплыў на фарміраванне нацыянальнай самасвядомасці зрабіла творчасць Ф. Багушэвіча. Яго прадмова да «Дудкі беларускай» з'явілася сапраўдным маніфестам нацыянальнага адраджэння. Вялікае значэнне мела дзейнасць шматлікіх збіральнікаў і даследчыкаў фальклору, лінгвістаў, этнографаў. Іх публікацыі пераканаўча сведчылі, што беларусы з'яўляюцца самастойным этнасам, а не «сапсаванымі» рускімі ці палякамі.

Карта беларускіх гаворак, складзеная праф. Я. Карскім, 1903

На працягу 2-й пал. ХІХ ст. ў этнічнай самасвядомасці беларусаў адбыліся істотныя змены. Паводле перапісу 1897, 74 % насельніцтва Беларусі лічылі роднай мовай беларускую. Да беларусаў сябе адносілі каля 43 % саслоўя дваран. Роднай мовай беларускую лічылі 40 % чыноўнікаў, 10 % юрыстаў, 20 % урачоў, 29 % паштова-тэлеграфных служачых, 60 % настаўнікаў. Сярод сялянства назва «беларусы» выцесніла большасць лакальных этніконаў. Тэрмін Беларусь замацаваўся за ўсёй этнічнай тэрыторыяй беларусаў. Аднак саманазва «беларус» яшчэ не мела агульнаэтнічнага і нацыянальнага зместу. Таму поруч з ім ужываліся канфесіянімы («рускія», і «палякі»), а жыхары паўночна-заходняй і цэнтральнай часткі Беларусі нярэдка называлі сябе «тутэйшымі».

Нацыянальны рух, які ўступіў у новы перыяд свайго развіцця, меў сацыялістычны характар. У 1903 створана Беларуская сацыялістычная грамада (БСГ). Паскорыўся працэс фарміравання беларускай прафесійнай мастацкай культуры. Узніклі беларускія выдавецтвы «Загляне сонца і ў наша аконца» ў Санкт-Пецярбургу, «Наша ніва», «Наша хата» і «Палачанін» у Вільні і інш. З'явіліся перыядычныя выданні: газеты «Наша доля», «Наша ніва», «Гоман», «Беларус», часопісы «Лучынка», «Саха», «Крапіва», альманах «Маладая Беларусь». Харакгэрнай рысай усёй беларускай нацыянальнай культуры было абуджэнне агульнаэтнічнай самасвядомасці.

Файл:Беларусы Ракітна 1916.jpg
Беларусы з вёскі Ракітна (цяпер Лунінецкі раён) у народных строях, 1916

Вялікі ўплыў на фарміраванне нацыянальнай самасвядомасці як сістэмы навуковых поглядаў зрабілі працы Я. Карскага «Беларусы» (т. 1-3, 1903—1922), артыкулы М. Доўнар-Запольскага, матэрыялы перапісу 1897, працы В. Ластоўскага, асабліва яго «Кароткая гісторыя Беларусі» (1910). Вядучую ролю ў пашырэнні нацыянальнай самасвядомасці адыгрывала прэса, у першую чаргу газета «Наша ніва», рэдакцыя якой стала арганізацыйным цэнтрам усяго нацыянальнага руху. Важнай формай папулярызацыі нацыянальнай культуры сталі беларускія вечарынкі, што арганізоўваліся ў Вільні, Гродне, Полацку, Карэлічах, а таксама ў Пецярбургу, Варшаве, Тамбове і інш. Развіццю нацыянальнай культуры спрыяла кадыфікацыя беларускай мовы. У 1908-10 былі спробы стварэння прыватных беларускіх школ.

Галоўным арэалам кансалідацыі беларускай нацыі сталі цэнтральныя і паўночна-заходнія часткі Беларусі (Лідскі, Дзісенскі, Ашмянскі, Вілейскі, Гродзенскі, Ваўкавыскі, Слонімскі, Навагрудскі, Слуцкі і Мінскі паветы). Менавіта сярэднебеларускія гаворкі, асабліва іх паўночна-заходняя група, склалі дыялектную аснову беларускай літаратурнай мовы. На пач. ХХ ст. нацыянальная самасвядомасць стала характэрнай рысай прадстаўнікоў практычна ўсіх класаў і сацыяльных слаёў грамадства, што сведчыла пра завяршэнне фарміравання беларускай нацыі як самастойнага этнасацыяльнага арганізма.

Сучаснае рассяленне беларусаў

Агульная колькасць, тыс.ч. Беларусь Расія Украіна Казахстан Латвія Літва Эстонія Польшча
Перапіс у СССР (1979) 9463[21] + ~1000[22] 7569 1052 406 178 112 58 23


Перапісы 2000-х гадоў 8159[20] 808 276 112 97 43 16 48

Гл. таксама Перапіс насельніцтва Беларуская эміграцыя

Зноскі

  1. Предварительные итоги переписи населения Беларуси 2009 г.
  2. а б в г д Joshua Project
  3. Национальный состав населения Российской Федерации. Всероссийская перепись населения 2010 года. Праверана 16 снежня 2011.
  4. Всеукраїнський перепис населення 2001. Русская версия. Результаты. Национальность и родной язык. Архівавана з першакрыніцы 22 жніўня 2011.
  5. а б в г д Белорусское время, Как живешь, белорусская диаспора?
  6. (лат.) Population Census 2011 — Key Indicators
  7. Агентство Республики Казахстан по статистике. Численность населения Республики Казахстан по отдельным этносам на 1 января 2012 года.
  8. Multicultural Canada. Migration, Arrival, and Settlement
  9. Согласно предварительным итогам переписи населения 2011 года (этой переписью впервые предусматривалась возможность указания двух национальностей одним и тем же респондентом) в Польше насчитывалась 31 тысяча человек, которые указали только белорусскую национальность и никакую другую, 6 тысяч человек указали белорусскую национальность в качестве первой из двух, ещё 10 тысяч указали белорусскую национальность второй из двух возможных. Среди 16 тысяч человек, которые указали белорусскую национальность одной из двух возможных (первой или второй), 15 тысяч другой национальностью указали польскую (см. Предварительыне результаты Национальной переписи населения и жилищ Польши 2011 года).
  10. Департамент статистики Литвы. База статистических данных о населении Литвы.
  11. Этнический атлас Узбекистана
  12. «Ancestry by Birthplace of Parent(s)» Australia: 2001 Census. 2001.
  13. REL 2011: В Эстонии проживают представители 192 национальностей
  14. По переписи 1989 г. в Молдавской ССР (включая Приднестровье) было 19 608 белорусов.(Демоскоп Национальный состав МССР 1989 г.)
  15. Приднестровье (ПМР) юридически является частью Молдавии, фактически — самопровозглашённым государством, признанным лишь двумя частично признанными государствами: Южная Осетия и Абхазия. Перепись населения в Молдавии 5-12 октября 2004 г. проводилась без учёта населения ПМР. В ПМР в 2004 г. проводилась самостоятельная перепись населения 11-18 ноября 2004 г.(Демоскоп. Итоги переписи населения ПМР 2004 г.)
  16. Национальный статистический комитет Кыргызской республики. Национальный состав населения
  17. http://belstat.gov.by/homep/ru/perepic/2009/vihod_tables/5.9-0.pdf
  18. Паводле мовы, на якой звычайна размаўляюць дома
  19. Дадзеныя прыведзены паводле беларусаў, якія пражываюць Рэспубліцы Беларусь
  20. а б Даныя перапісу ў Беларусі (1999).
  21. У межах СССР.
  22. За межамі СССР.

Літаратура

  • Карскі Я. Беларусы / Яўхім Карскі. — Мн.: МГА «Бел. кнігазбор», 2001. — 637 с. (Беларускі кнігазбор).
  • Этнаграфія Беларусі: энцыклапедыя / Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. — Мінск: БелСЭ, 1989. — 375 с.

Гл. таксама

Спасылкі

Беларускія плямёны: