Лазнік: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
др катэгорыя
Радок 14: Радок 14:
{{зноскі}}
{{зноскі}}
{{Славянская міфалогія}}
{{Славянская міфалогія}}

[[Катэгорыя:Міфічныя істоты]]
[[Катэгорыя:Міфічныя істоты]]
[[Катэгорыя:Беларуская міфалогія]]
[[Катэгорыя:Беларуская міфалогія]]
[[Катэгорыя:Беларуская народная дэманалогія]]

Версія ад 15:48, 10 чэрвеня 2014

Лазнік

Лазнік (Лазеннік) — дух у павер'ях беларусаў і усходніх славян, які жыве ў лазні і палохае лядзей. Часта лазніка ўяўляюць у выглядзе маленькага, але вельмі моцнага старога з касматым целам.


Лазнік любіць парыцца і мыцца; яму пакідаюць дзеля гэтага венік і ваду. Сваё мыццё ён робіць пасля апоўначы, а таму не любіць, каб хто-небудзь заставаўся да гэтага часу ў лазні. Калі ж хто застанецца так доўга, то Лазнік пачынае кідаць з печы камяні, намагаючыся забіць дзёрзкага[1].

Лазнік больш злосны за іншых сядзібных нячысцікаў і цярпець не можа гультаёў, а тым больш - несвоечасовых наведвальнікаў, якіх палохае ненатуральным храпам, шыпеннем, паімённымі заклікамі, віскам, стукам у сцяну, варочаннем камянёў у лазні на каменцы, рогатам і інш. Зларадны рогат пужае запозненых у лазні жанчын, вымушаных уцякаць голымі. Ад пужання Лазніка не ўратавацца і тым, хто задумаў бы мыцца ў лазні пасля апоўначы: у іх ён кідае смеццем, нават камянямі, а пры вострым выпадку можа нават загубіць парушальніка спакою.

Нямала злобнага непакою прыносіць Лазніку першапачатковая апрацоўка пянькі і лёну, калі іх мнуць і трэплюць, а таксама папярэдняя сушка іх у самой лазні. Тады Лазніку даводзіцца пераносіць смурод і пыл ад падгнілай кастрыцы. Калі гэта застаецца ў лазні надоўга, Лазнік яшчэ больш злуецца на наведвальнікаў, якім ён помсціць пажарам у лазні.


Літаратура

  • Міфы Бацькаўшчыны: Літаратурна-мастацкае выданьне. Укладальнік: Уладзімір Васілевіч. - Мн.: БелЭн, 1994. ISBN 5-85700-162-5

Зноскі

  1. (Богданович, с. 70.)