Вадзянік: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
др катэгорыя
Радок 29: Радок 29:


[[Катэгорыя:Міфічныя істоты]]
[[Катэгорыя:Міфічныя істоты]]
[[Катэгорыя:Беларуская народная дэманалогія]]
[[Катэгорыя:Беларуская міфалогія]]

Версія ад 15:51, 10 чэрвеня 2014

Вадзянік (Дзіцячы музей міфалогіі і лесу ў Заслаўі)

Вадзянік, вадзяны дзед і інш. — у старадаўніх павер'ях многіх народаў дух-увасабленне стыхіі вады; уладар пэўнага вадаёма і жывых істот у іх. У беларускім міфалагічным светаглядзе — адзін з духаў падводнага гаспадарства.

Вадзяніка звычайна ўяўлялі старога з зялёнай барадой, доўгімі валасамі, расплывістым тварам, укрытага водарасцямі і цінай. Лічылі, што вадзянік жыве ў вірах рэк, асабліва каля млыноў (такі зваўся «вірнік»), на дне азёр, крыніц, глыбокіх калодзежаў («ціхоня»).

У Максіма Багдановіча намаляваны каларытны воблік Вадзяніка:

"

Сівавусы, згорблены, я залёг між цінай
I гадамі грэюся — сплю на дне ракі.
Твар травой аблутаны, быццам павуцінай,
Засыпаюць грудзі мне жоўтыя пяскі.

"

Вадзянікоў параўнальна няшмат — па адным на кожны вадаём. Яны не могуць перасоўвацца цераз сушу, здараецца, што два вадзянікі — рачны і калодзежны, што жывуць побач ведаюць адзін аднаго толькі па голасе, ніколі не бачацца. Яны не могуць вытрымаць і ўласцівасцей чужой вады. Людзі карысталіся гэтым для вываду нячысцікаў, калі злучалі каналам два вадаёмы, адначасова знішчаючы абодвух вадзянікоў. 3 гэтага вынікае, што дадзены дух можна разглядаць як персаніфікацыю пэўнага хімізму вады.

Вадзяніку прыпісвалі рух і памутненне вады, пару над ёй, разлівы рэк, псаванне рыбалоўных прылад, разбурэнне плацін, млыноў, гібель жывёл і людзей у вадзе. У ноч на Купалле вадзянікі выплываюць з глыбінь і накіроўваюцца да млыноў, дурэючы там, круцяць колы, адкрываюць шлюзы. Перамолатая ў гэтую ноч мука мае незвычайныя ўласцівасці: хлеб з яе, асвечаны ў царкве, на працягу года захоўвае такую сілу, што той, хто з'есць яго, не можа патануць.

Літаратура

  • Токарев С. А. Религиозные верования восточных славян. ХІХ - ХХ в. М.
  • Ляцкий Е. А. Представления белоруса о нечистой силе // Этногр. обозрение. 1890. №4.
  • Міфалогія Старажытнай Беларусі / А. А. Шамак. — Мн. : Сэр-Віт, 2004. — 240 с. : іл. ISBN 985-419-257-1С.60—65.
  • Беларуская міфалогія: Энцыклапедычны слоўнік / С. Санько, Т. Валодзіна, У. Васілевіч і інш. — Мн.: Беларусь, 2004. — 592 с.: іл. — 3 000 экз. — ISBN 985-01-0473-2.С.59.
  • Шамякіна Т. I. Міфалогія і беларуская літаратура: нарысы і эсэ / Таццяна Шамякіна; пасляслоўе I. Чароты. — Мн.: Маст. літ., 2008. — 391 с. (Бібліятэка школьніка). ISBN 978-985-02-0925-2.

У Сеціве