Анаксагор з Клазаменаў: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Няма тлумачэння праўкі |
др removed Category:Асобы using HotCat |
||
Радок 47: | Радок 47: | ||
[[Катэгорыя:Постаці астраноміі V стагоддзя да н.э.]] |
[[Катэгорыя:Постаці астраноміі V стагоддзя да н.э.]] |
||
[[Катэгорыя:Постаці матэматыкі V стагоддзя да н.э.]] |
[[Катэгорыя:Постаці матэматыкі V стагоддзя да н.э.]] |
||
[[Катэгорыя:Асобы]] |
|||
[[Катэгорыя:Постаці матэматыкі]] |
[[Катэгорыя:Постаці матэматыкі]] |
||
[[Катэгорыя:Матэрыялісты]] |
[[Катэгорыя:Матэрыялісты]] |
Версія ад 11:08, 11 чэрвеня 2014
Анаксагор з Клазаменаў | |
---|---|
Ἀναξαγόρας | |
Дата нараджэння | каля 500 да н.э |
Месца нараджэння | Клазамены |
Дата смерці | 428 да н.э. |
Месца смерці | Лампсак |
Род дзейнасці | матэматык, філосаф, фізік, астраном, пісьменнік |
Навуковая сфера | астраномія, матэматыка, філасофія |
Вядомыя вучні | Metrodorus of Lampsacus[d], Эмпедокл[1] і Carneades of Athens[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Анаксаго́р з Клазаменаў (стар.-грэч.: Ἀναξαγόρας, каля 500 да н. э., Клазамены — 428 да н. э., Лампсак) — старажытнагрэчаскі філосаф, матэматык і астраном, пачынальнік афінскай філасофскай школы.
Анаксагор — адзін з найвыдатнейшых іанійскіх філосафаў, сын заможных бацькоў, нарадзіўся ў Клазаменах каля 500 года да н.э. З ранніх гадоў ён адмовіўся ад асалодаў, на якія мог разлічваць па сваім багацці, і пранікся філасофіяй.
Прываблены кіпучым разумовым жыццём Афінаў, што пачалося пасля бліскучых перамог над персамі, 45-гадовы Анаксагор перасяліўся туды, уступіў у блізкія зносіны з Перыклам і першым стаў пераказваць філасофію ў агульнадаступнай форме. Апроч самога Перыкла, яго вучнямі былі Фукідыд, фізік Архелай і Еўрыпід.
Анаксагор навучаў пра вечныя элементы сусвету, «зерні» (ці «гамеамерыі»), якія ўключаюць у сябе ўсю паўнату сусветных якасцей і кіруюцца касмічным Розумам. Імкнучыся тлумачыць натуральнымі прычынамі такія з'явы, як сонечнае і месяцовае зацьменне, землетрасенні і да т. п., ён выклікаў у свой адрас абвіначванне ў абразе багоў. Яго прысудзілі да смерці, ад якой выратавала яго толькі красамоўства Перыкла. Смяротны прысуд заменены быў выгнаннем. Анаксагор пасяліўся ў Лампсаку, дзе і памёр у 428 годзе. «Не я страціў Афіны, але афіняне страцілі мяне» — з гонарам казаў ён.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Анаксагор з Клазаменаў
- Анаксагор. Internet Encyclopedia of Philosophy
- Анаксагор. Stanford Encyclopedia of Philosophy
- Анаксагор // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- ↑ Любкер Ф. Empedocles // Реальный словарь классических древностей по Любкеру / под ред. Ф. Ф. Зелинский, А. И. Георгиевский, М. С. Куторга и др. — СПб.: Общество классической филологии и педагогики, 1885. — С. 468.
- Асобы
- Нарадзіліся ў Клазаменах
- Памерлі ў 428 годзе да н.э.
- Памерлі ў Лампсаку
- Вучоныя паводле алфавіта
- Постаці старажытнагрэчаскай філасофіі
- Постаці філасофіі V стагоддзя да н.э.
- Постаці старажытнагрэчаскай астраноміі
- Постаці старажытнагрэчаскай матэматыкі
- Постаці астраноміі V стагоддзя да н.э.
- Постаці матэматыкі V стагоддзя да н.э.
- Постаці матэматыкі
- Матэрыялісты
- Постаці старажытнагрэчаскай фізікі
- Постаці фізікі
- Постаці астраноміі
- Персанажы «Боскай камедыі»
- Памерлі ад голаду
- Дасакратыкі
- Натурфілосафы
- Памерлі ў 428 да н.э.