Баальбек: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 118: Радок 118:
[[Катэгорыя:XXX стагоддзе да н.э.]]
[[Катэгорыя:XXX стагоддзе да н.э.]]
[[Катэгорыя:Рымскія калоніі]]
[[Катэгорыя:Рымскія калоніі]]
[[Катэгорыя:Горад Баальбек]]

Версія ад 14:05, 14 чэрвеня 2014

Горад
Баальбек
‏بعلبك
Краіна
Рэгіён
Раён
Каардынаты
Заснаваны
1000
Плошча
  • 37,42 км²
Вышыня цэнтра
1 170 м
Насельніцтва
24 000[1] чалавек
Часавы пояс
Баальбек на карце Лівана
Баальбек (Ліван)
Баальбек

Баальбек (араб. بعلبك‎‎) — старажытны горад у Ліване. Размешчаны ў 80 км да паўночнага ўсходу ад Бейрута на вышыні 1130 м.

Гісторыя горада

Нягледзячы на тое, што мясцовасць была заселена з глыбокай старажытнасці, ніякіх звестак пра горад не сустракаецца да заваявання Сірыі Аляксандрам Македонскім у 332 г. да н.э. Пасля яго смерці Сірыя адышла да Пталамея, які пераназваў горад у гонар егіпецкага Геліёпаля. Ужо ў той час ён быў найбуйнейшым рэлігійным цэнтрам, дзе ўшаноўвалі Ваала (асюль і назва) і Дыяніса.

У 200 г. да н.э. сірыйскі Геліёпаль быў заваяваны Антыёхам Вялікім.

У кіраванне імператара Актавіяна Аўгуста (27 да н.э. — 14 н.э.) Геліёпаль пераўтвораны ў рымскую калонію (Julia Augusta Felix); у IIII стст. тут было пабудавана шмат рымскіх храмаў.

Тут нарадзілася і пацярпела за хрысціянскую веру праваслаўная і каталіцкая святая - вялікамучаніца Варвара (†306), дачка мясцовага багацея Дыяскора. Мошчы святой Варвары знаходзіліся тут да VI стагоддзя, калі яны былі перавезены ў Канстанцінопаля. Цяпер мошчы велікамучаніцы знаходзяцца ва Уладзімірскім саборы горада Кіева.[2]

У VII стагоддзі Баальбек быў заваяваны арабамі.

Ужо ў XVI стагоддзі ў Еўропе стала вядома пра наяўнасць тут грандыёзных руін, якія сталі абавязковым пунктам наведвання еўрапейскімі падарожнікамі XIX ст. Флобер, Твен і Бунін пакінулі цікавыя апісанні сваіх уражанняў ад Баальбека. Поўнамаштабныя раскопкі былі распачаты нямецкімі навукоўцамі ў 1898 г. і працягваліся пяць гадоў. Пасля Першай сусветнай вайны расчысткай участку займаліся французы.

Храмавы комплекс

Храм Вакха. Калоны ў тры разы вышэйшыя, чым у Парфеноне.
«Паўднёвы камень»

У Баальбеку захаваўся ў руінах грандыёзны храмавы ансамбль, які складаўся з прапілеяў, багата ўпрыгожаных разьбой двароў (у адным з іх адкрыты рэшткі вялікага будынка алтара), Вялікага храма (т.зв. храма Юпітэра), добра захаваных Малога храма (т.зв. храм Вакха або Меркурыя) і круглага храма (т.зв. храм Венеры) з 4-калонным порцікам. У XIII стагоддзі тэрыторыя ансамбля была пераўтворана ў крэпасць (захаваліся рэшткі сцен, вежаў). На ўсход ад прапілеяў — руіны Вялікай мячэці і мінарэта.

Храм Юпітэра ўяўляе сабой даволі вялікае збудаванне. Некаторыя блокі падмурка важаць 800—1000 тон. У пэўнай ступені, гэта збудаванне пераўзыходзіць піраміду Хеопса, самыя буйныя гранітныя блокі якой (столь камеры цара) важаць 50—80 тон. А самы вялікі блок, пад назвай «Паўднёвы камень» (ад старажытнай арабскай назвы «Гаяр эль-Кіблі»), які так і не быў выняты з каменяломні, але па ўсіх прыкметах спецыяльна быў падрыхтаваны для завяршэння платформы, і зусім дасягае вагі 1500 тон.

Гл. таксама

Зноскі

  1. Баальбек
  2. Власенко Андрій, протоієрей. На кораблі спасіння. Книга мандрів. — К.:КЖД «Софія», 2010. — С. 57-59

Литература

  • Wiegand Th. Baalbek, Ergebnisse der Ausgrabungen und Untersuchungen in den Jahren 1898 bis 1905. Bd 1-3. В. 1921-25.
  • Champdor A. L'Acropole de Baalbek. — P. 1959.

Спасылкі

Шаблон:Гарады Лівана Шаблон:Link GA