Люцыян Жалігоўскі: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
KrBot (размовы | уклад)
др параметры шаблона Бібліяінфармацыя перенесены на Викиданные
др removed Category:Асобы using HotCat
Радок 1: Радок 1:
[[Выява:Zeligowski LOC 31862u.jpg|thumb|250px|]]
[[Выява:Zeligowski LOC 31862u.jpg|thumb|250px|]]
'''Люцыян ЖАЛІГОЎСКІ''' ({{lang-pl|Lucjan Żeligowski}}; [[17 кастрычніка]] [[1865]] – [[9 ліпеня]] [[1947]]) — генерал, дзяржаўны і ваенны дзеяч [[Сярэдняя Літва|Сярэдняй Літвы]] і [[Польшча|Польшчы]].
'''Люцыян ЖАЛІГОЎСКІ''' ({{lang-pl|Lucjan Żeligowski}}; {{ДН|17|10|1865}} — {{ДС|9|7|1947}}) — генерал, дзяржаўны і ваенны дзеяч [[Сярэдняя Літва|Сярэдняй Літвы]] і [[Польшча|Польшчы]].


Люцыян Жалігоўскі нарадзіўся ў горадзе [[Ашмяны]].
Люцыян Жалігоўскі нарадзіўся ў горадзе [[Ашмяны]].
Радок 13: Радок 13:


[[Катэгорыя:Сярэдняя Літва]]
[[Катэгорыя:Сярэдняя Літва]]
[[Катэгорыя:Асобы]]
[[Катэгорыя:Постаці Ашмян]]
[[Катэгорыя:Постаці Ашмян]]
[[Катэгорыя:Генералы Расійскай імперыі]]
[[Катэгорыя:Генералы Расійскай імперыі]]

Версія ад 21:51, 23 чэрвеня 2014

Люцыян ЖАЛІГОЎСКІ (польск.: Lucjan Żeligowski; 17 кастрычніка 1865 — 9 ліпеня 1947) — генерал, дзяржаўны і ваенны дзеяч Сярэдняй Літвы і Польшчы.

Люцыян Жалігоўскі нарадзіўся ў горадзе Ашмяны.

З 1885 служыў у расійскай арміі, удзельнік руска-японскай вайны 1904-05, камандзір палка ў Першую сусветную вайну. З ліпеня 1917 у 1-м польскім корпусе генерала Доўбар-Мусіцкага. З лютага 1918 камандзір 1-й стралковай дывізіі, якая вяла баявыя дзеянні супраць бальшавікоў у раёне Рагачова. З 1918 камандзір польскай стралковай дывізіі (т. зв. дывізіі Жалігоўскага), якая пасля баёў з Чырвонай Арміяй на Кубані перайшла праз Адэсу на Заходнюю Украіну і ўлілася ў 1919 ў Войска Польскае, дзе атрымала найменне 10-й дывізіі пяхоты. З верасня 1919 камандзір польскай аператыўнай групы, якая наступала ў раёне Мінска, камандзір 1-й літоўска-беларускай дывізіі. 8 кастрычніка 1920 па папярэдняй дамоўленасці з Ю. Пілсудскім інсцэніраваў выхад з падарадкавання польскаму камандаванню, пачаў дзеянні супраць перадачы Вільні і Віленскага Краю Літве і заняў Вільню. 12 кастрычніка абвясціў аб стварэнні Сярэдняй Літвы.

У 1925-26 быў міністрам вайсковых спраў Польшчы. У 1926-27 інспектар арміі. З 1927 па 1939 з'яўляўся дэпутатам польскага сейма. У 1939 эміграваў у Вялікабрытанію. У 1942-44 член Нацыянальнай рады пры эмігранцкім польскім урадзе.

Аўтар успамінаў.