Берасцейскае ваяводства: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (размовы | уклад)
др Bot: Migrating 9 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q2347977 (translate me)
Радок 76: Радок 76:
[[Катэгорыя:Адміністрацыйны падзел Рэчы Паспалітай, 1569]]
[[Катэгорыя:Адміністрацыйны падзел Рэчы Паспалітай, 1569]]
[[Катэгорыя:Гісторыя Брэста]]
[[Катэгорыя:Гісторыя Брэста]]
[[Катэгорыя:Берасцейскага ваяводства]]

Версія ад 14:29, 26 чэрвеня 2014

Берасцейскае ваяводства
Palatinatus Brestensis
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна Вялікае Княства Літоўскае, Рэч Паспалітая
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр Брэст
Дата ўтварэння 1566
Дата скасавання 1795
Насельніцтва
  • 301 188 чал. (1790)
Плошча 40 600 км²
Берасцейскае ваяводства на карце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Берасцейскае ваяводства ў складзе Рэчы Паспалітай

Берасцейскае ваяводства, Брэст-Літоўскае[1], Брэсцкае (15661795) — адміністрацыйная адзінка ў складзе Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай. Цэнтр — горад Брэст (Бярэсце).

Гісторыя

Вылучылася з Трокскага ваяводства (1566). Падзялялася на 2 паветы:Берасцейскі, у які ўвайшлі Брэст, тэр. б. Камянецкага павета і Пінскі, у які ўвайшлі Пінск, тэр. б. Кобрынскага павета, Тураў, Гарадзец, Здзітаў, Дубровіцкае княства.

Першы ваявода — Ю. Тышкевіч. З канца 17 ст. у адрознене ад Брэст-Куяўскага ваяводства ў Польшчы называўся Брэст-Літоўскім.

У 1791 утвораны Кобрынскі і Пінска-Зарэчны (з цэнтрам у Плотніцы) паветы. У 1792 Пінска-Зарэчны павет перайменаваны ў Запінскі з цэнтрам у Століне. У 1793 у выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай павет увайшоў у склад Расійскай імперыі і стаў паветам Мінскай губерні. У выніку трэцяга падзелу, Берасцейскае ваяводства скасавана, большая яго частка ўвайшла ў Слонімскую губерню Расійскай імперыі, заходняя частка ваяводства ў склад Аўстрыйскай імперыі.

Зноскі

  1. Назва выкарыстоўвалася ў польскіх дакументах

Гл. таксама

Спасылкі