Аркадзь Антонавіч Смоліч: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др ++
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1: Радок 1:
[[Выява:Arkadz Smolich.jpg|thumb|200px|]]
[[Выява:Arkadz Smolich.jpg|thumb|200px|]]
{{вызнч|1=Аркадзь Антонавіч СМОЛІЧ}} ([[17 верасня|17 (29) верасня]] [[1891]], в. Бацэвічы Бабруйскага пав. (цяпер Клічаўскі р-н) — [[17 чэрвеня]] [[1938]]), беларускі дзяржаўны дзеяч, навуковец.
{{вызнч|1=Аркадзь Антонавіч СМОЛІЧ}} ([[17 верасня|17 (29) верасня]] [[1891]], в. Бацэвічы Бабруйскага пав. (цяпер Клічаўскі р-н) — [[17 чэрвеня]] [[1938]]), беларускі географ, дзяржаўны дзеяч, навуковец.


Скончыў Мінскую духоўную семінарыю ([[1905]]), Нова-Александрыйскі інстытут сельскай гаспадаркі і лесаводства ў Пулавах ([[Польшча]], [[1916]]), вучыўся ў Кіеўскім політэхнічным інстытуце.
Скончыў Мінскую духоўную семінарыю ([[1905]]), Нова-Александрыйскі інстытут сельскай гаспадаркі і лесаводства ў Пулавах ([[Польшча]], [[1916]]), вучыўся ў Кіеўскім політэхнічным інстытуце.

Версія ад 03:45, 13 ліпеня 2008

Шаблон:Вызнч (17 (29) верасня 1891, в. Бацэвічы Бабруйскага пав. (цяпер Клічаўскі р-н) — 17 чэрвеня 1938), беларускі географ, дзяржаўны дзеяч, навуковец.

Скончыў Мінскую духоўную семінарыю (1905), Нова-Александрыйскі інстытут сельскай гаспадаркі і лесаводства ў Пулавах (Польшча, 1916), вучыўся ў Кіеўскім політэхнічным інстытуце.

З 1910 года член Беларускай сацыялістычнай грамады (БСГ). Актыўны ўдзельнік клуба «Беларуская хатка» ў Мінску.

У 1918 Аркадзь Смоліч стаў адным з ініцыятараў абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі. У першым урадзе (Народным Сакратарыяце) БНР Смоліч займаў пасаду сакратара асветы. Быў адным з заснавальнікаў Таварыства беларускай школы, працаваў настаўнікам у Віленскай беларускай гімназіі, напісаў падручнік "Геаграфія Беларусі" (1919).

З 1922 у БССР, працаваў у Інбелкульце, БДУ, быў старшынёй Цэнтральнага краязнаўчага бюро Беларусі. З 1925 намесьнік старшыні Інбелкульта, з 1929 член Прэзідыума БелАН. Пачынальнік айчыннай геаграфічнай навукі, аўтар першага акадэмічнага падручніка па геаграфіі Беларусі.

26 чэрвеня 1930 арыштаваны, у 1931 прыгавораны да адміністрацыйнай высылкі. Высылку адбываў у Прыураллі. У жніўні 1935 вызвалены. Але ў ноч з 17 на 18 чэрвеня 1937 зноў арыштаваны і 10 чэрвеня 1938 прыгавораны да вышэйшай меры пакарання, 17 чэрвеня 1938 расстраляны ў Омскай турме.

Аркадзь Смоліч быў рэабілітаваны па першым прыгаворы Вярхоўным судом БССР 10 чэрвеня 1988, па другім — прэзідыумам Цюменскага абласнога суда 9 лютага 1957.