Новая Іспанія: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 44: Радок 44:
== Перадгісторыя ==
== Перадгісторыя ==
[[Файл:Viceroyalty_of_the_New_Spain_1800_(without_Philippines).png|злева|міні|Новая Іспанія ў 1800 годзе]]
[[Файл:Viceroyalty_of_the_New_Spain_1800_(without_Philippines).png|злева|міні|Новая Іспанія ў 1800 годзе]]
[[Файл:Viceroyalty of New Spain 1819 (without Philippines).png|злева|міні|Новая Іспанія ў 1819 годзе]]
[[Файл:Viceroyalty_of_the_New_Spain_1819_(without_Philippines).png|злева|міні|Новая Іспанія ў 1819 годзе]]
Калонія была ўтворана на тэрыторыі былых індзейскіх дзяржаў, такіх як [[імперыя ацтэкаў]] і [[цывілізацыя Мая|дзяржавы мая]]. Гэтыя землі былі [[Заваяванне Мексікі|заваяваны]] і далучаны да ўладанняў іспанскага караля [[Карл V, імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі|Карла V]] у выніку паходаў [[Эрнан Картэс|Эрнана Картэса]], які і стаў у 1522 годзе першым кіраўніком Новай Іспаніі.
Калонія была ўтворана на тэрыторыі былых індзейскіх дзяржаў, такіх як [[імперыя ацтэкаў]] і [[цывілізацыя Мая|дзяржавы мая]]. Гэтыя землі былі [[Заваяванне Мексікі|заваяваны]] і далучаны да ўладанняў іспанскага караля [[Карл V, імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі|Карла V]] у выніку паходаў [[Эрнан Картэс|Эрнана Картэса]], які і стаў у 1522 годзе першым кіраўніком Новай Іспаніі.



Версія ад 13:30, 15 ліпеня 2014

Віцэ-каралеўства Іспанскай імперыі
Новая Іспанія
Virreinato de Nueva España
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Гімн: гімн Іспаніі
Новая Іспанія з 1763 па 1801 г.:  да 1763 г.  тэрыторыі, далучаныя пасля 1763 г.
Новая Іспанія з 1763 па 1801 г.:
 да 1763 г.
 тэрыторыі, далучаныя пасля 1763 г.
< 
< 
< 
< 
< 
< 
 >
 >
 >
1535 — 1821

Сталіца Мехіка
Мова(ы) Іспанская
Афіцыйная мова іспанская
Рэлігія Каталіцтва, традыцыйныя індзейскія вераванні
Грашовая адзінка Песа
Плошча 7.657.300 км²
Насельніцтва 5,5 млн (1810)
Форма кіравання Абсалютная манархія
Кіраўнікі дзяржавы
Кароль
 • 1535-1556 Карл V і Хуана I Вар'ятка
 • 1813-1821 Фердынанд VII
Віцэ-кароль
 • 1535-1550 Антоніа дэ Мендоса
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Віцэ-каралеўства Новая Іспанія (ісп.: Virreinato de Nueva España) — іспанская калонія ў Паўночнай Амерыцы, якая існавала ў 1535—1821 гг. У яе склад уваходзілі тэрыторыі сучаснай Мексікі, паўднёва-заходніх штатаў ЗША (а таксама Фларыды), Гватэмалы, Беліза, Нікарагуа, Сальвадора, Коста-Рыкі, Кубы. Акрамя таго, у падначаленні Новай Іспаніі былі Філіпіны і розныя астравы ў Ціхім акіяне і Карыбскім моры. Сталіца размяшчалася ў Мехіка. У 1821 годзе ў выніку паражэння ў Вайне за незалежнасць Мексікі Іспанія страціла ўсе паўночнаамерыканскія землі, на якіх утварыліся новыя незалежныя дзяржавы. Куба і Філіпіны сталі кіравацца непасрэдна з Іспаніі — аж да 1898 года, калі па выніках вайны са ЗША яны былі таксама страчаны метраполіяй.

Перадгісторыя

Новая Іспанія ў 1800 годзе
Новая Іспанія ў 1819 годзе

Калонія была ўтворана на тэрыторыі былых індзейскіх дзяржаў, такіх як імперыя ацтэкаў і дзяржавы мая. Гэтыя землі былі заваяваны і далучаны да ўладанняў іспанскага караля Карла V у выніку паходаў Эрнана Картэса, які і стаў у 1522 годзе першым кіраўніком Новай Іспаніі.

У гэты перыяд гісторыя Іспаніі як адзінай дзяржавы толькі пачыналася. Таму назваўшы свае ўладанні «Новай Іспаніяй», Картэс з аднаго боку дапамагаў Карлу V умацаваць ідэю адзінай іспанскай дзяржавы, а з іншага боку — прадухіляў падзел сваіх уладанняў, трымаўшы іх пад адзінай уладай[1]. У 1528 годзе ўлада Картэса была абмежавана, а ў 1535 годзе Новая Іспанія стала віцэ-каралеўствам.

Палітычны і адміністрацыйны лад

Вышэйшая грамадзянская і ваенная ўлада ў Новай Іспаніі знаходзілася ў руках прызначанага віцэ-караля, які падпарадкоўваўся непасрэдна манарху і Вярхоўнаму савету па справах Індый у Мадрыдзе. Пры віцэ-каралі знаходзіўся дарадчы орган — аўдыенсія. Юрысдыкцыя аўдыенсіі Мехіка распаўсюджвалася на паўднёвую частку віцэ-каралеўства, а юрысдыкцыя аўдыенсіі Гвадалахары (палітычнага і адміністрацыйнага цэнтра аднайменнага інтэнданцтва) — на паўночную[2].

У 1786 годзе частка правінцый Новай Іспаніі была ператворана ў 12 інтэндантстваў, главой кожнага з якіх з'яўляўся інтэндант, які выконваў адміністрацыйныя, судовыя і ваенныя функцыі, кіраваў зборам падаткаў і дзейнасцю муніцыпалітэтаў правінцыйных цэнтраў. Сем паўночных правінцый аб'ядноўваліся ў дзве ваенныя акругі: заходнюю і ўсходнюю. Яны кіраваліся камандуючымі, падпарадкаванымі віцэ-каралю. Тры правінцыі захавалі свой ранейшы статус. Гарады і сельскія акругі пад кіраваннемкарэхідораў і старэйшых алькальдаў, якім падпарадкоўваліся выбарныя старосты індзейскіх паселішчаў[3].

Існавалі таксама мясцовыя гарадскія саветы — кабільда, ці аюнтаміента, члены якіх афіцыйна абіраліся домаўладальнікамі, але з цягам часу гэтыя пасады сталі пажыццёвымі і спадчыннымі, а часам нават купляліся. Дзейнасць муніцыпалітэтаў знаходзілася пад кантролем каланіяльнай адміністрацыі[2].

Кіраўнікі

Шаблон:Гісторыя Мексікі

Намеснікі:

Віцэ-каралі:

Гл. таксама

Зноскі

  1. Дзювержэ 2005.
  2. а б Альпяровіч 1979.
  3. Альперович 1979.

Літаратура

  • Альперович М. С. Рождение Мексиканского государства. — М.: Навука, 1979. — 168 с. — (Страны и народы).
  • Дюверже К. Кортес / Пер. М. В. Глаголева. Серия «Жизнь замечательных людей». Вып. 1125 (925). — М.: Молодая гвардия, 2005. — 304 с.
  • Ларин Е. А. Всеобщая история: латиноамериканская цивилизация: Учеб. пособие. — М.: Высшая школа, 2007. — 494 с. — ISBN 9785060056846
  • Паркс Г. История Мексики / Пер. Ш. А. Богиной. — М.: Издательство иностранной литературы, 1949. — 364 с.
  • Humboldt. A. Political essay on the kingdom of New Spain / Trans. by John Black. — London: Printed for Longman, Hurst, Rees, Orme, and Brown; and H. Colburn: W. Blackwood, and Brown and Crombie, Edinburgh, 1811. — Vol. II. — 531 p.
  • A Population History of North America / Ed. Steckel R., Haines M. — Cambridge University Press, 2000. — 736 p. — ISBN 0521496667.