Віцебскі мастацкі музей: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 29: Радок 29:


== Архітэктура і гісторыя будынка ==
== Архітэктура і гісторыя будынка ==
{{main|Будынак акруговага суда, Віцебск}}
Мураваны будынак узведзены ў [[1883]] г. (архітэктар І. Камінскі). Уваходзіў у ансамбль Саборнай плошчы (сучасная плошча Свабоды), галоўным фасадам арыентаваны на плошчу. Манументальны П-падобны ў плане будынак складаецца з галоўнага трохпавярховага, прыбудаваных да тарца, якія ўтвараюць унутраны двор, з уездам праз арку з боку плошчы. Галоўны корпус мае цэнтральны рызаліт, завершаны атыкавай сценкай з трохвугольным франтонам. Фасады маюць прамавугольныя (на 1-м і 3-м паверхах) і арачныя (на 2-м паверсе) аконныя праёмы, дэкараваныя ліштвамі. Фасады па вуглах і ў рызаліце апрацаваны рустам, дэкараваны пілястрамі на 2-м паверсе. Планіроўка калідорнага тыпу з двухбаковым размяшчэннем службовых памяшканняў. Інтэр'еры багата ўпрыгожаны: ляпныя плафоны, разеткі, карнізы, пілястры і інш.
Мураваны будынак узведзены ў [[1883]] г. (архітэктар І. Камінскі). Уваходзіў у ансамбль Саборнай плошчы (сучасная плошча Свабоды), галоўным фасадам арыентаваны на плошчу.


У [[1917]] г. ў будынку створаны Ваенна-рэвалюцыйны камітэт (мемарыяльная дошка ўстаноўлена ў [[1959]] г., адноўлена ў [[1987]] г.). Да [[1991]] г. ў будынку размяшчаўся Віцебскі абком [[Камуністычная партыя Беларусі|КПБ]], цяпер — абласны мастацкі музей.
У [[1917]] г. ў будынку створаны Ваенна-рэвалюцыйны камітэт (мемарыяльная дошка ўстаноўлена ў [[1959]] г., адноўлена ў [[1987]] г.). Да [[1991]] г. ў будынку размяшчаўся Віцебскі абком [[Камуністычная партыя Беларусі|КПБ]], цяпер — абласны мастацкі музей.

Версія ад 16:20, 17 ліпеня 2014

Віцебскі мастацкі музей
Заснаваны 1992
Месцазнаходжанне Беларусь, Віцебская вобласць, Віцебск, вул. Леніна, 32
Дырэктар В.І. Акуневіч
ratusha.by/mastacki-muze…
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
М. Я. Свярчкоў  (руск.) «Ваўкі наганяюць», 1864

Віцебскі мастацкі музей — філіял Віцебскага абласнога краязнаўчага музея. Заснаваны 27 лютага 1992 г. у г. Віцебску паводле загаду Віцебскага аблвыканкама. 3 2006 г. загадчыца філіяла В. І. Акуневіч.

Асноўны фонд музея (2008) налічвае 4868 адз. захоўвання, навукова-дапаможны — 1643 адз. Плошча экспазіцыі 700 м².

Архітэктура і гісторыя будынка

Мураваны будынак узведзены ў 1883 г. (архітэктар І. Камінскі). Уваходзіў у ансамбль Саборнай плошчы (сучасная плошча Свабоды), галоўным фасадам арыентаваны на плошчу.

У 1917 г. ў будынку створаны Ваенна-рэвалюцыйны камітэт (мемарыяльная дошка ўстаноўлена ў 1959 г., адноўлена ў 1987 г.). Да 1991 г. ў будынку размяшчаўся Віцебскі абком КПБ, цяпер — абласны мастацкі музей.

Калекцыя

У экспазіцыі прадстаўлены калекцыі рускага і еўрапейскага фарфору і фаянсу 18 — пачатку 20 ст., вышыўкі беларускіх майстроў 1-й палавіны 19 ст.; посуд Налібоцкай і Урэцкай мануфактур 18 ст. Экспануюцца творы вядомых рускіх мастакоў: І. Айвазоўскага, М. Свярчкова, І. Крамскога, А. Куінджы, І. Левітана, В. Пярова, І. Шышкіна, І. Рэпіна і інш.; карціны беларускіх мастакоў і тых, хто працаваў у Беларусі: В. Бялыніцкага-Бірулі, С. Заранкі, І. Хруцкага і інш.; прадстаўнікоў Віцебскай мастацкай школы: І. Пэна, З. Азгура, А. Бразера, С. Гершова, Л. Лейтмана, Я. Мініна, А. Рома, Л. Рана, С. Юдовіна, Д. Якерсона; сучасных мастакоў Беларусі.

Музей арганізуе выстаўкі, сустрэчы з мастакамі, скульптарамі, майстрамі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Пры ім працуе дзіцячая мастацкая студыя. Мае рэстаўрацыйную майстэрню.

Літаратура

  • Акуневіч, В. І. Віцебскі мастацкі музей / В. І. Акуневіч // Музеі Беларусі = Музеи Беларуси / рэд. Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа, М. Г. Нікіцін. — Мн., 2008. — С. 178—180.
  • Віцебскі абласны мастацкі музей // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Віцебска : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]; склад. А. І. Мацяюн; маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн., 2003. — Кн. 2. — С. 643.

Спасылкі