Бітва на Нямізе: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Sp.Shut (размовы | уклад)
Няма тлумачэння праўкі
Sp.Shut (размовы | уклад)
Няма тлумачэння праўкі
Радок 25: Радок 25:


==Вынікі==
==Вынікі==
Паводле славаў кіеўскага летапісца Усяслаў атрымаў паразу і збег у Полацак, але Яраславічы не пераследвалі яго. Праз 4 месяцы пасля бітвы Яраславічы паклікалі яго на перамовы, цалавалі крыж і абяцалі бяспеку, аднак парушылі сваё абяцанне — схапілі разам з двума сынамі адвезлі ў Кіеў і склалі ў земляную турму.
Паводле словаў кіеўскага летапісца, Усяслаў атрымаў паразу і збег у Полацак, але Яраславічы не пераследвалі яго. Праз 4 месяцы пасля бітвы Яраславічы паклікалі яго на перамовы, цалавалі крыж і абяцалі бяспеку, аднак парушылі сваё абяцанне — схапілі разам з двума сынамі адвезлі ў Кіеў і склалі ў земляную турму.


[[Катэгорыя:Бітвы Кіеўскай Русі]]
[[Катэгорыя:Бітвы Кіеўскай Русі]]

Версія ад 04:11, 17 ліпеня 2008

Асноўны канфлікт: Бітва на Нямізе
300Марка з выявай бітвы
Дата 1067
Месца Рака Няміга
Вынік Паражэнне Полацка
Праціўнікі
Камандуючыя
Усяслаў Чарадзей Ізяслаў, Святаслаў, Усевалад
Сілы бакоў
невядома невядома
Страты
невядома невядома

Бітва на Нямізе — бітва перыяду феадальнай раздробненасці Русі, якая адбылася 3 сакавіка 1067 года на рацэ Нямізе. Апісанне бітвы з’яўляецца першым згадваннем Мінска ў летапісах.

Перадгісторыя

У канцы Х ст наўгародскі князь Уладзімір Святаславіч разбурыў Полацак, забіў князя Рагвалода, сілком узяў у жонкі яго дачку Рагнеду і далучыў горад да сваіх валадарстваў. У 1020 годзе полацкі князь Брачыслаў унук Уладзіміра Святаславіча напаў на Ноўгарад, і на зваротным шляху быў нагнаны наўгародскім князем Яраславам Мудрым (сынам Уладзіміра Святаславіча) на рацэ Судоме, быў пабіты тут яго войскамі і збег, пакінуўшы палонных і нарабаванае. Яраслаў пераследаваў яго і прымусіў у 1021 годзе пагадзіцца на мірныя ўмовы. Сын Брачыслава полацкі князь Усяслаў па мянушцы Чарадзей у 1065 годзе трымаў у аблозе Пскоў, разбіў наўгародскага князя Мсціслава Ізяславіча (сына Ізяслава Яраславіча) і разрабаваў Ноўгарад, працягнуўшы тым самым вайну за ўладу паміж Рурыкавічамі ў гэты раз з стрыечнымі братамі Усяслава князямі Яраславічамі (сынамі Яраслава Мудрага), пачатую яшчэ да яго.

Ход бітвы

Войскі сышліся на берагах ракі Нямігі і 7 дзён стаялі друг супраць друга ў глыбокім снегу. Нарэшце Усяслаў Полацкі пачаў напад і шмат ваяроў апалі з абодвух бакоў. Паводле славаў кіеўскага летапісца, Усяслаў атрымаў паразу ад трох Яраславічаў — Ізяслава Кіеўскага, Святаслава Чарнігаўскага і Усевалада Пераяслаўскага. Бітва, апісаная ў Слове пра паход Ігаравы, з’яўляецца адной з найбуйнейшых і крывавых міжусобных бітваў Русі.

Вынікі

Паводле словаў кіеўскага летапісца, Усяслаў атрымаў паразу і збег у Полацак, але Яраславічы не пераследвалі яго. Праз 4 месяцы пасля бітвы Яраславічы паклікалі яго на перамовы, цалавалі крыж і абяцалі бяспеку, аднак парушылі сваё абяцанне — схапілі разам з двума сынамі адвезлі ў Кіеў і склалі ў земляную турму.