Густаў Лебон: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 13: Радок 13:
|Кірунак =
|Кірунак =
|Жанр =
|Жанр =
|Мова твораў = французскі
|Мова твораў = французская
|Вікісховішча =
|Вікісховішча =
|Вікікрыніца =
|Вікікрыніца =

Версія ад 18:21, 4 жніўня 2014

Гюстаў Лебон
фр.: Le Bon Gustave
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні фр.: Charles Marie Gustave Le Bon
Дата нараджэння 7 мая 1841(1841-05-07)
Месца нараджэння Нажан-ле-Ратру, Францыя
Дата смерці 13 снежня 1931(1931-12-13) (90 гадоў)
Месца смерці Марн-ла-Какет, Францыя
Пахаванне
Грамадзянства  Францыя
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці урач, антраполаг, псіхолаг, сацыёлаг, фізік
Гады творчасці 1880[1]1885[1]
Мова твораў французская
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Густаў Лебон (фр.: Gustave Le Bon; 7 мая 1841, Нажан-ле-Ратру — 13 снежня 1931) — французкі сацыёлаг, антраполаг і публіцыст, адзін з заснавальнікаў сацыяльнай псіхалогіі. Доктар медыцыны.

Біяграфічныя звесткі

Атрымаў класічную адукацыю ў г. Тур. Скончыў Парыжскі ўніверсітэт (1886).

Даследаваў псіхалагічныя дэтэрмінанты этнічных канфліктаў і цыклічны характар развіцця цывілізацый, ролю псіхічных фактараў (эмоцый, пачуццяў, вераванняў і інш.) у гістарычным працэсе («Псіхалагічныя законы эвалюцыі народаў», 1894; «Эвалюцыя сучаснага свету», 1927). Аўтар адной з першых тэорый масавага грамадства.

Светапогляд

Атаясамліваў масу з натоўпам, у якім індывіды трацяць пачуццё адказнасці і апынаюцца ва ўладзе ірацыянальных пачуццяў, паколькі імі кіруе закон «духоўнага адзінства натоўпу». Увёў класіфікацыю натоўпаў, падзяляючы іх на аднародныя (класы, секты, касты) і разнародныя (вулічны натоўп, парламенцкія сходы і інш.). Прадказваў наступленне «эры мас» і звязаны з гэтым упадак культуры і духоўнасці грамадства («Псіхалогія натоўпу», 1895). Выступаў супраць усіх форм сацыяльнай роўнасці і рэвалюцый, дасягаенні цывілізацыі звязваў з вынікамі дзейнасці эліты, асабістымі інтэлектуальнымі здольнасцямі і прадукцыйнай творчай працай асобы.

Літаратура

  • Дубянецкі Э. Лебон // БЭ ў 18 т. Т. 9. Мн., 1999.
  1. а б RKDartists Праверана 11 верасня 2022.