Антыбіётыкі: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
ілюстрацыя
вікіфікацыя
Радок 1: Радок 1:
[[Выява:Staphylococcus aureus (AB Test).jpg|200px|thumb|Тэст на адчувальнасць бактэрый да розных антыбіётыкаў. На паверхню кубка Петры, на якім растуць бактэрыі, пакладзены дыскі, прасякнутыя рознымі антыбіётыкамі. Празрыстая зона вакол дыска — рост бактэрый падаўлены дзеяннем антыбіётыка.]]
[[Выява:Staphylococcus aureus (AB Test).jpg|200px|thumb|Тэст на адчувальнасць [[бактэрыі|бактэрый]] да розных антыбіётыкаў. На паверхню кубка Петры, на якім растуць бактэрыі, пакладзены дыскі, прасякнутыя рознымі антыбіётыкамі. Празрыстая зона вакол дыска — рост бактэрый падаўлены дзеяннем антыбіётыка.]]
'''Антыбіётыкі''' (ад {{lang-grc|Ἀντί}} — anti — супраць, βίος — bios — [[жыццё]]) — арганічныя [[рэчыва|рэчывы]], што ўтвараюцца ў [[мікраарганізмы|мікраарганізмах]] і ў невялікіх дозах прыгнечваюць жыццядзейнасць іншых мікраарганізмаў, [[вірусы|вірусаў]] і клетак. Да антыбіётыкаў адносяць таксама раслінныя ([[фітанцыды]]) і жывёльнага паходжання рэчывы з антымікробным дзеяннем.
'''Антыбіётыкі''' (ад {{lang-grc|Ἀντί}} — anti — супраць, βίος — bios — [[жыццё]]) — [[арганічныя рэчывы]], што ўтвараюцца ў [[мікраарганізмы|мікраарганізмах]] і ў невялікіх дозах прыгнечваюць жыццядзейнасць іншых мікраарганізмаў, [[вірусы|вірусаў]] і клетак. Да антыбіётыкаў адносяць таксама раслінныя ([[фітанцыды]]) і жывёльнага паходжання рэчывы з антымікробным дзеяннем.


Вядома каля 4 тысяч антыбіётыкаў, у медыцынскай практыцы выкарыстоўваецца каля 60. Першы клінічна эфектыўны антыбіётык ''[[пеніцылін]]'' быў адкрыты [[Вялікабрытанія|англійскім]] [[мікрабіёлаг]]ам [[Аляксандр Флемінг|А. Флемінгам]] у [[1929]] годзе.
Вядома каля 4 тысяч антыбіётыкаў, у медыцынскай практыцы выкарыстоўваецца каля 60. Першы клінічна эфектыўны антыбіётык ''[[пеніцылін]]'' быў адкрыты [[Вялікабрытанія|англійскім]] [[мікрабіёлаг]]ам [[Аляксандр Флемінг|А. Флемінгам]] у [[1929]] годзе.

Версія ад 14:47, 5 жніўня 2014

Тэст на адчувальнасць бактэрый да розных антыбіётыкаў. На паверхню кубка Петры, на якім растуць бактэрыі, пакладзены дыскі, прасякнутыя рознымі антыбіётыкамі. Празрыстая зона вакол дыска — рост бактэрый падаўлены дзеяннем антыбіётыка.

Антыбіётыкі (ад стар.-грэч.: Ἀντί — anti — супраць, βίος — bios — жыццё) — арганічныя рэчывы, што ўтвараюцца ў мікраарганізмах і ў невялікіх дозах прыгнечваюць жыццядзейнасць іншых мікраарганізмаў, вірусаў і клетак. Да антыбіётыкаў адносяць таксама раслінныя (фітанцыды) і жывёльнага паходжання рэчывы з антымікробным дзеяннем.

Вядома каля 4 тысяч антыбіётыкаў, у медыцынскай практыцы выкарыстоўваецца каля 60. Першы клінічна эфектыўны антыбіётык пеніцылін быў адкрыты англійскім мікрабіёлагам А. Флемінгам у 1929 годзе.

Паводле хімічнай прыроды антыбіётыкі належаць да розных груп злучэнняў:

  • вугляродзмяшчальныя (неаміцын, канаміцын, стрэптаміцын, амінагліказіды і інш., антыбіётыкі групы рыстаміцыну — ванкаміцын),
  • макрацыклічныя лактоны (эрытраміцын, алеандаміцын, паліены),
  • хіноны і блізкія да іх рэчывы (тэтрацыкліны, антрацыкліны),
  • пептыды і пепталіды (пеніцыліны, інтэрферон, граміцыдзін С, актынаміцыны) і інш.

Паводле механізма дзеяння адрозніваюць антыбіётыкі, якія парушаюць сінтэз клетачных абалонак бактэрый (пеніцыліны і інш.), бялкоў (тэтрацыкліны, хлорамфенікол і інш.), нуклеінавых кіслот (проціпухлінныя антыбіётыкі — аліваміцын, рубаміцын, кармінаміцын і інш.), разбураюць цэласнасць цытаплазматычных мембран (паліены) і біяэнергетычных працэсаў (граміцыдзін С). Антыбіётыкі могуць мець шырокі спектр дзеяння (уплываюць на грамдадатныя і грамадмоўныя бактэрыі, напрыклад, тэтрацыкліны) і вузкі (актыўныя пераважна да грамдадатных мікробаў, напрыклад, пеніцылін, рыфампіцын).

На лекавыя і гаспадарчыя мэты антыбіётыкі атрымліваюць галоўным чынам мікрабіялагічным сінтэзам на аснове бактэрый і мікраскапічных грыбкоў (пераважна актынаміцэтаў), частку — хімічным сінтэзам або хімічнай мадыфікацыяй прыродных антыбіётыкаў.

Выкарыстоўваюць на лячэнне інфекцыйных хвароб чалавека, жывёл і раслін, для паскарэння росту і развіцця маладняку, як кансерванты, пры вывучэнні тонкіх механізмаў біяхімічных пераўтварэнняў, праблем анкалогіі і функцыянавання жывых клетак.

Літаратура

Спасылкі

Шаблон:Link FA Шаблон:Link GA