Сяргей Якаўлевіч Кілін: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
др + 3 катэгорыі using HotCat
Радок 49: Радок 49:
[[Катэгорыя:Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь]]
[[Катэгорыя:Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь]]
[[Катэгорыя:Супрацоўнікі ІФ НАНБ]]
[[Катэгорыя:Супрацоўнікі ІФ НАНБ]]
[[Катэгорыя:Выпускнікі БДУ]]
[[Катэгорыя:Выкладчыкі БДУ]]
[[Катэгорыя:Беларускае фізічнае таварыства]]

Версія ад 10:13, 14 жніўня 2014

Сяргей Якаўлевіч Кілін
Дата нараджэння 18 мая 1952(1952-05-18) (71 год)
Месца нараджэння Горад Гомель
Грамадзянства  Беларусь
Род дзейнасці фізік
Навуковая сфера фізіка, квантавая оптыка, квантавая інфарматыка
Месца працы Інстытут фізікі імя Б. І. Сцяпанава НАН Беларусі
Навуковая ступень доктар фізіка-матэматычных навук
Навуковае званне прафесар, член-карэспандэнт НАНБ
Альма-матар БДУ
Навуковы кіраўнік Барыс Іванавіч Сцяпанаў
Прэміі
Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь
Узнагароды

Сяргей Якаўлевіч Кілін (18 мая 1952, горад Гомель) — беларускі вучоны ў галіне квантавай оптыкі і квантавай інфарматыкі. Доктар фізіка-матэматычных навук (1992), прафесар (2006), член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2009). Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамолу (1982), Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь (2002).

Біяграфія

Скончыў Беларускі дзяржаўны універсітэт (1974). З 1974 - У Інстытуце фізікі АН БССР, з 1994 - загадчык лабараторыі. Адначасова з 1992 - прафесар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. З 2008 - намеснік акадэміка-сакратара Аддзялення фізікі, матэматыкі і інфарматыкі НАН Беларусі, з 2012 - галоўны вучоны сакратар НАН Беларусі, з 2014[1] - Намеснік Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі. Адначасова ў 2005-2011 - старшыня Беларускага фізічнага таварыства.

Навуковая дзейнасць

Навуковыя працы па квантавай оптыцы і квантавай інфарматыцы. Распрацаваў тэорыю квантавых флуктуацый пры нелінейна-аптычных узаемадзеяннях і на яе аснове прадказаў і растлумачыў шэраг эфектаў і з'яў, якія назіраліся пры выпусканні фатонаў адзінкавымі атамамі і малекуламі ў розных асяроддзях: эфект групоўкі і антыгрупоўкі разначастотных фатонаў, «замарожванне» спарадычнага распаду ў фатонных крышталях, генерацыю сціснутых і іншых некласічных станаў у шматфатонных працэсах, ўзнікненне салітонападобных імпульсаў ў вымушаным камбінацыйным рассеянні, квантавую няўстойлівасць дыпольнага моманту атамаў, падаўленне квантавага дынамічнага тунэлявання лазерным выпраменьваннем, аднаатамную аптычную бістабільнасць у мікрарэзанатарах. Распрацаваў новыя метады і сістэмы для квантавых інфармацыйных тэхналогій. Прапанаваў новыя схемы і пратаколы квантавай крыптаграфіі і квантавай тэлепартацыі, даказаў перавага кюбітавага кадавання ў параўнанні з іншымі базісамі, абгрунтаваў новую меру пераблытанасці шматкюбітных сістэм, прапанаваў рашэнне праблемы дэкагерэнтнасці, якая прадстаўляе адну з асноўных перашкод на шляху стварэння квантавых працэсараў. Абгрунтаваў магчымасць стварэння квантавага камп'ютара і іншых квантава-інфармацыйных прыладаў (квантавага паўторніка, квантавай памяці) на аснове адзіночных цэнтраў «азот-вакансія» (NV-цэнтраў) у алмазе. Пад яго кіраўніцтвам створана першая ў СНД валаконна-аптычная сістэма квантавай крыптаграфіі, якая ажыццяўляе квантавы размеркаванне ключа на адлегласць да дзесяці кіламетраў на аснове генерацыі, квантавага кадавання ў часовыя інтэрвалы, перасылкі і рэгістрацыі квантавых бітаў ў выглядзе аднафатонных імпульсаў.

Аўтар больш за 460 навуковых прац, у т. ч. 4 манаграфій.

Асноўныя працы

  • Квантовая оптика. Поля и их детектирование. Минск, 1990.
  • Квантовая информация // УФН. 1999. Т. 169, № 5.
  • Quanta and information // Progress in Optics. 2001. Vol. 42.
  • Quantum Communication and Security. Gdansk, 2006.
  • Квантовая криптография: идеи и практика. Минск, 2007.

Узнагароды

Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі (1982 г.) за цыкл артыкулаў «Квантавая тэорыя рэзананснага рассейвання лазернага выпраменьвання». Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь (2002 г.) за цыкл прац «Квантавая электрадынаміка і кагерэнтныя ядзерныя працэсы ў асяроддзі: квантавая і ядзерная оптыка».

Медаль Францыска Скарыны (2014)[2].

Зноскі

Спасылкі