Клецк: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др афармленне
Радок 66: Радок 66:
}}
}}


'''Клецк''' — горад у [[Мінская вобласць|Мінскай вобласці]] [[Беларусь|Беларусі]], адміністрацыйны цэнтр [[Клецкі раён|Клецкага раёна]], на [[рака Лань|р. Лань]]. У 140 км да паўднёвага захаду ад [[Мінск]]а; чыгуначная станцыя на лініі [[Асіповічы]]—[[Баранавічы]]. Аўтадарогамі злучаны з [[Нясвіж]]ам, [[Баранавічы|Баранавічамі]], [[Слуцк]]ам. Насельніцтва 10,4 тыс. чал. (2006).
'''Клецк''' ([[Інструкцыя па транслітарацыі (2007)|афіц. транс.]]: ''Klieck'') — горад у [[Мінская вобласць|Мінскай вобласці]] [[Беларусь|Беларусі]], адміністрацыйны цэнтр [[Клецкі раён|Клецкага раёна]], на [[рака Лань|р. Лань]]. У 140 км да паўднёвага захаду ад [[Мінск]]а; чыгуначная станцыя на лініі [[Асіповічы]]—[[Баранавічы]]. Аўтадарогамі злучаны з [[Нясвіж]]ам, [[Баранавічы|Баранавічамі]], [[Слуцк]]ам. Насельніцтва 10,4 тыс. чал. (2006).


{{змест злева}}
{{змест злева}}

Версія ад 16:26, 18 жніўня 2014

Горад
Клецк
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Першая згадка
Вышыня цэнтра
181 м[1]
Насельніцтва
10,2 тыс. чалавек (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1793
Паштовы індэкс
222531
Аўтамабільны код
5
СААТА
6225501000
Афіцыйны сайт
kletsk.minsk-region.by  (руск.)
Клецк на карце Беларусі ±
Клецк (Беларусь)
Клецк
Клецк (Мінская вобласць)
Клецк

Клецк (афіц. транс.: Klieck) — горад у Мінскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Клецкага раёна, на р. Лань. У 140 км да паўднёвага захаду ад Мінска; чыгуначная станцыя на лініі АсіповічыБаранавічы. Аўтадарогамі злучаны з Нясвіжам, Баранавічамі, Слуцкам. Насельніцтва 10,4 тыс. чал. (2006).

Гісторыя

У I—V ст. н.э. на беразе Лані існавала неўмацаванае балцкае паселішча культуры штрыхаванай керамікі.

У 2-ой палове Х стагоддзе на месцы горада заснавана неўмацаванае паселішча славянскага племені дрыгавічоў.

Паводле археалагічных звестак, старажытнае паселішча існавала тут яшчэ ў сяр. ХІ ст. Аднак першы пісьмовы ўспамін пра Клецк датуецца 1127 годам, калі ён з'яўляўся сталіцай удзельнага княства[2]. Ён згаданы ў сувязі з паходам паўднёварускіх князёў на Полацкую зямлю, у якім удзельнічала дружына Вячаслава Яраславіча «ис Клечьска».

Таксама ў XI стагоддзі князем Яраславам Мудрым быў пабудаваны драўляны замак. Дрыгавіцкае паселішча ператварылася ва ўмацаваны горад Клецк.

У 1258 г. здарыліся захоп і спусташэнне Клецка войскамі хана Бурундая падчас іх пахода на Навагрудскую зямлю.

У ХIV ст. Клецкае княства далучылася да Вялікага Княства Літоўскага[3]. Пад 1398 згадваецца князь клецкі Ямант Тулунтавіч - стаўленнік Вітаўта (Аляксандра) Вялікага. У 1401 вялікі князь Вітаўт перадаў горада свайму брату Жыгімонту Кейстутавічу, у 1404 — князю Раману Фёдаравічу. У 1433 пад Клецкам войскі Жыгімонта Кейстутавіча разбілі прыхільнікаў Свідрыгайлы Альгердавіча. Каля 1492 вялікі князь Казімір перадаў горада і княства Івану Яраславічу, які пакінуў іх у спадчыну свайму сыну Фёдару.

У 1503 Клецк спалілі крымскія татары. У 1506 г. на Беларусь напалі больш за 30000 крымскіх татараў, якіх прывялі Махмат-Гірэй, Біціс-Гірэй і Бурнаш-Салатн. Вялікі князь Аляксандр здолеў сабраць войска. 5 жніўня 1506 г. на рацэ Лань каля Клецка адбылася бітва. Перамога над войскам крымскіх царэвічаў была поўная: 27 тысяч татараў загінулі і патанулі ў рацэ, 3 тысячы трапілі ў палон. Перамога пад Клецкам, на думку гісторыкаў, паклала канец паходам татараў на Беларусь.

Вялікі князь Аляксандр выдаў Клецку прывілей на адзін рэгулярны кірмаш. У 15221556 горада знаходзілася ў валодання вялікай княгіні Боны Сфорца.

У 1550 Андрэй Маствілоўскі фундаваў у Клецку Фарны касцёл (Траецкі касцёл)[4]. Станам на 1552 у месце было 137 двароў, 4 царквы, манастыр, касцёл. У 1553 тут пачаў дзейнічаць адзін з першых на Беларусі кальвінскіх збораў, дзе ў 15601563 служыў прапаведнікам Сымон Будны. У 1559 вялікі князь Жыгімонт Аўгуст выдаў гораду прывілей на 2 рэгулярныя кірмашы. У 1586 утварылася Клецкая ардынацыя Радзівілаў. Станам на 1626 у месце было 448 двароў, пад 1641 згадваецца Клецкая бібліятэка Радзівілаў.

27 жніўня 1652 кароль і вялікі князь Ян Казімір надаў Клецку Магдэбургскае права і герб: «у блакітным полі княжацкая карона, пад якой паляўнічы рог»[5]. У Трынаццацігадовую вайну ў 1655 маскоўскія захопнікі зруйнавалі Клецк. Насельніцтва горада скарацілася ўдвая[6]. У 1683 маршалак вялікі Станіслаў Казімір Радзівіл заснаваў тут дамініканскі кляштар. У гэты час у месце было 217 двароў, дзейнічалі драўляныя ўніяцкія цэрквы Ушэсцю і Уваскрэсенская, працавалі 3 рамесныя цэхі.

У часы Вялікай Паўночнай вайны ў 1706 шведскі аддзел разбіў пад Клецкам расійскае войска. Кароль і вялікі князь Аўгуст Моцны паўторна надаў гораду прывілей на 2 рэгулярныя кірмашы. Станам на 1713 тут было 152 двары.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Клецк апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, дзе стаў цэнтрам воласці Случарэцкага павета. Статус паселішча панізілі да мястэчка, якое зрабілася вядомым у рэгіёне цэнтрам гандлю. У 1796 у Клецку збудавалі харальную сінагогу. 20 красавіка (3 мая) 1917 гараджане ўпершыню змаглі ўрачыста адзначыць гадавіну прыняцця Канстытуцыі 3 мая[7].

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Клецк апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Нясвіжскім павеце. Цягам 19241931 у месце працавала беларуская гімназія.

У 1939 Клецк увайшоў у БССР, дзе ў 1940 стаў цэнтрам раёну. У Другую сусветную вайну з 26 чэрвеня 1941 — да 4 ліпеня 1944 горад знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй, 6 кастрычніка 1941 нацысты расстралялі каля 4 тысяч яўрэяў. У 1953 савецкія ўлады злачынна ўзарвалі Фарны касцёл.

29 лістапада 1999 адбылося афіцыйнае зацверджанне гістарычнага герба Клецка[8]. 11 лістапада 2008 з ініцыятывы мясцовага святара Маскоўскага патрыярхату на помнік архітэктуры XVII ст., колішні касцёл дамініканцаў, паставілі пазалочаны купал-цыбуліну, што з'яўляецца грубым парушэннем дзейнага заканадаўства[9]. Нягледзячы на звароты грамадскасці ў пракуратуру[10], неўзабаве такія ж купалы паставілі над бакавымі вежамі. 25 снежня 2008 у Клецку адбылося ўрачыстае асвячэнне новага касцёла Найсв. Тройцы.

Эканоміка

Прадпрыемствы харчовай (малочнай, масласырадзельнай, кансервавай, камбікормавы), дрэваапрацоўчай, лёгкай прамысловасці. Гасцініца «Клецк».

Культура

Клецкі гісторыка-этнаграфічны музей.

Выдатныя мясціны

  • Клецкі касцёл Звеставання Найсвяцейшай Панны Марыі і манастыр дамініканцаў
  • Клецкая Пакроўская царква
  • Клецкі будынак іешывы
  • Клецкія казармы
  • Клецкі шпіталь

Літаратура

  • Клецк // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9;
  • Полное собрание русских летописей / Академия наук СССР, Институт истории. Т. 1: Лаврентьевская летопись и Суздальская летопись по академическому списку / [под редакцией Е. Ф. Карского]. — М.: Издательство восточной литературы, 1962. — VIII, 577, [3] с.
  • Полное собрание русских летописей / Академия наук СССР, Институт истории. Том 2: Ипатьевская летопись. — М.: Издательство восточной литературы, 1962. — XVI, 938, 87 с.

У Сеціве

Зноскі

  1. GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
  2. Пазднякоў В. Клецк // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т.. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя. С. 105.
  3. Пазднякоў В. Клецк // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1997. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2. С. 194.
  4. Kleck // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom IV: Kęs — Kutno (польск.). — Warszawa, 1883. S. 123.
  5. Клецк // Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998. — 287 с. — ISBN 985-07-0131-5.
  6. Пазднякоў В. Клецк // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т.. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя. С. 106.
  7. Dariusz Tarasiuk: Między nadzieją a niepokojem. Działalność społeczno-kulturalna i polityczna Polaków na wschodniej Białorusi w latach 1905–1918. Lublin: Wydawnictwo Uniwersytetu Marii Curie-Skłodowskiej, 2007, ss. к. ISBN 978-83-227-2629-7.  S. 114—115.
  8. Геральдика на Клецкий районный исполнительный комитет
  9. Печанко С. Клецкі бацюшка не паслухаў Мінкульту // «Наша Ніва», 10 лістапада 2008.
  10. Пракуратура падтрымала апазіцыянера // Радыё Свабода, 22 студзеня 2009.