Боснія і Герцагавіна: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
дрНяма тлумачэння праўкі |
дрНяма тлумачэння праўкі |

Радок 24: | Радок 24: | ||
|Найбуйнейшыя гарады = [[Сараева]], [[Баня-Лука]] |
|Найбуйнейшыя гарады = [[Сараева]], [[Баня-Лука]] |

|Пасады кіраўнікоў = [[Прэзідыум Босніі і Герцагавіны|Прэзідыум]]

[[Высокі прадстаўнік па Босніі і Герцагавіне|Высокі прадстаўнік]]
[[Старшыня Савета Міністраў Босніі і Герцагавіны|Старшыня Савета Міністраў]] |
|Пасады кіраўнікоў = [[Прэзідыум Босніі і Герцагавіны|Прэзідыум]]

[[Высокі прадстаўнік па Босніі і Герцагавіне|Высокі прадстаўнік]]
[[Старшыня Савета Міністраў Босніі і Герцагавіны|Старшыня Савета Міністраў]] |

|Кіраўнікі = [[Бакір Ізятбегавіч]] ([[баснійцы|басніец]])
[[Небайша Радманавіч]] ([[сербы|серб]])
[[Жэлька Комшыч]] ([[харваты|харват]])
[[Валянцін |
|Кіраўнікі = [[Бакір Ізятбегавіч]] ([[баснійцы|басніец]])
[[Небайша Радманавіч]] ([[сербы|серб]])
[[Жэлька Комшыч]] ([[харваты|харват]])
[[Валянцін Інцка]]
[[Векаслаў Беванда]] |

|Месца па плошчы = |
|Месца па плошчы = |

|Плошча = |
|Плошча = |
Версія ад 12:48, 22 жніўня 2014

Гімн: «Intermezzo» | |||||
Дата незалежнасці | 1 сакавіка 1992 (ад Югаславіі) | ||||
Афіцыйныя мовы | Баснійская, сербская, харвацкая | ||||
Сталіца | Сараева | ||||
Найбуйнейшыя гарады | Сараева, Баня-Лука | ||||
Форма кіравання | Федэратыўная рэспубліка | ||||
Прэзідыум Высокі прадстаўнік Старшыня Савета Міністраў |
Бакір Ізятбегавіч (басніец) Небайша Радманавіч (серб) Жэлька Комшыч (харват) Валянцін Інцка Векаслаў Беванда | ||||
Насельніцтва • Ацэнка (2011) • Перапіс (1991) • Шчыльнасць |
3.839.737 чал. (128-я) 4.587.678 чал. 79 чал./км² (130-я) | ||||
ВУП (ППЗ) • Разам (2012) • На душу насельніцтва |
$31,909 млрд $8,215 | ||||
ВУП (намінал) • Разам (2012) • На душу насельніцтва |
$17,326 млрд $4.461 | ||||
ІРЧП (2013) | 0,755 (высокі) (81-ы) | ||||
Этнахаронім | Баснійцы | ||||
Валюта | Канвертоўная марка | ||||
Інтэрнэт-дамен | .ba | ||||
Код ISO (Alpha-2) | BA | ||||
Код ISO (Alpha-3) | BIH | ||||
Код МАК | BIH | ||||
Тэлефонны код | +387 | ||||
Часавыя паясы | +1 |
Боснія і Герцагаві́на[1], БіГ (басн.: і харв.: Bosna i Hercegovina, BiH, сербск.: Босна и Херцеговина, БиХ) — дзяржава ў цэнтральнай частцы Балканскага паўвострава. Складаецца з Федэрацыі Босніі і Герцагавіны, Рэспублікі Сербскай і акругі Брчко. Назва краіны паходзіць ад назвы ракі Босна і венг.: herceg — ваявода. Мяжуе на захадзе і поўначы з Харватыяй, на ўсходзе з Сербіяй, на паўночным усходзе з Чарнагорыяй. Мае выхад да Міжземнага мора.
Гісторыя
Тэрыторыі сучаснай Босніі і Герцагавіны былі заселеныя ілірыйскімі плямёнамі, а з пачатку новай эры ўваходзілі ў склад Рымскай імперыі. Пасля падзення Рыму частка тэрыторый адышла да Візантыі. У VII стагоддзі на гэтых тэрыторыях з'яўляецца славянскае насельніцтва. У IX стагоддзі землі Босніі належалі Харвацкаму каралеўству і Сербскаму каралеўству. У XI стагоддзі тэрыторыя сучаснай Босніі перайшла да Венгрыі. У XII стагоддзі, нягледзячы на тэрытарыяльныя прэтэнзіі суседніх дзяржаў, было створана самастойнае Баснійскае княства, якое заставалася незалежным да 1463 года, калі трапіла пад уладу Асманскай імперыі. Знік і княскі род Катраманічаў, які валадарыў у Босніі тры стагоддзі.
Падчас турэцкага панавання баснійцы масава выракаюцца хрысціянства і прымаюць іслам.
Туркі валодалі Босніяй да 1878 года, калі, пасля антытурэцкага паўстання, паводле пастановы Берлінскага кангрэсу, быў усталяваны пратэктарат Аўстра-Венгрыі. Пратэктарат скончыўся анексіяй Босніі і Герцагавіны ў 1908 годзе.
28 чэрвеня 1914 года ў Сараеве быў ажыццёўлены замах на нашчадка аўстравенгерскага трону Франца Фердынанда. З гэтай падзеі пачалася Першая сусветная вайна. Пасля заканчэння вайны Боснія і Герцагавіна ўваходзіць у склад Каралеўства сербаў, харватаў і славенцаў (з 1929 года называлася Каралеўства Югаславія). Падчас Другой сусветнай вайны была ў складзе Незалежнай Дзяржавы Харватыі, а потым перайшла да Сацыялістычнай Югаславіі (СФРЮ).
Суверэнітэт Босніі і Герцагавіны быў абвешчаны ў лістападзе 1991 года. А ў лютым 1992 года быў праведзены рэферэндум па пытанні аб выхадзе з Югаславіі, падчас якога баснійцы-мусульмане і харваты выказаліся за незалежнасць краіны, якая была абвешчаная 3 сакавіка 1992 года. Баснійскія сербы не ўзялі ўдзелу ў рэферэндуме і 7 красавіка 1992 года заявілі пра стварэнне ўласнай рэспублікі. Палітычны канфлікт перарос ва ўзброеныя сутыкненні і этнічныя чысткі, ахвярамі якіх стала шмат жыхароў Босніі і Герцагавіны. ААН накіравала ў Боснію міратворчыя сілы. Праз 42 месяцы пад ціскам ЗША ў Дэйтане было заключана Дэйтанскае пагадненне, паводле якога Боснія і Герцагавіна падзяляецца на дзве часткі: баснійска-харвацкую Федэрацыю Босніі і Герцагавіны (51 % тэрыторыі) і Рэспубліку Сербскую (49 %). 14 снежня 1995 года ў Парыжы падпісаная мірная дамова.
Геаграфія
Тэрыторыя — 51 тыс. кв. км. Сталіца — г. Сараева (каля 300 тыс. чалавек). Буйные гарады — Тузла, Баня-Лука, Мостар, Зеніца. Боснія і Герцагавіна размяшчаецца на тэрыторыі дзвюх гістарычных абласцей-Босніі, займаючай даліну ракі Савы і яе прытокаў, і Герцагавіны, размешчаный крыху паўночней, у басейне ракі Нерэтвы.
У г. Мостар (кантон Герцагавіна-Нерэтва, Федэрацыя Босніі і Герцагавіны) дзейнічае адзін з каледжаў міжнароднай супольнасці.
Дзяржаўны лад і палітыка
Эканоміка
Асноўная валюта ў краіне — канвертавальная марка (0,51 еўра). У населеных харватамі раёнах мае абарот харвацкая куна.
Дэмаграфія
Поўных сведак аб колькасці і структуры насельніцтва няма. Па неафіцыйным сведкам у БіГ зараз жыве 3,6 мільёнаў чалавек, што складвае 82,6 % даваеннага ўзроўня. Афіцыйныя мовы — баснякская, сербская і харвацкая. Рэлігіі — праваслаўе, каталіцтва, магаметанства.
Архітэктура
Беларуска-баснійскія адносіны
Дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Босніяй і Герцагавінай усталяваны 22 лістапада 1993 г. Па выніках 2013 года двухбаковы гандлёвы абарот склаў 10 мільёнаў долараў ЗША (рост больш, чым у 2,3 разы ў параўнанні з 2012 годам), асноўная доля гандлю прыпадае на беларускі экспарт (9,6 млн. долараў ЗША).
7 сакавіка 2014 г. у г.Сараева Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Босніі і Герцагавіне (па сумяшчальніцтве) Аляксандр Хайноўскі ўручыў даверчыя лісты Старшыні Прэзідыума Босніі і Герцагавіны Жэлька Комшычу.
Гл. таксама
Спасылкі
- Bosna i Hercegovina online. Informativno-turisticki portal (bs) (ням.) (англ.)
- Vlada Federacije Bosne i Hercegovine (bs) (hr) (серб.) (англ.)
- Дзяўчына з Гомельшчыны пачала вучыцца ў Босніі і Герцагавіне
Зноскі
- ↑ Баршчэўская, А. Л., Баршчэўскі, Л. П. Арфаграфічны слоўнік беларускай мовы / Аўт.-склад А. Л. Барчшэўская, Л. П. Баршчэўскі. — 2-е выд. — Мінск.: Радыёла-плюс, 2011. — 560 с.