Мінахасы: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 20: Радок 20:


== Мовы ==
== Мовы ==
Мінахасы размаўляюць на 8 [[аўстранезійскія мовы|аўстранезійскіх мовах]], якія ўваходзяць у асобную групу мінахаса<ref>[http://www.theminahasa.net/social/language/index.html Languages in North Sulawesi]</ref>. У [[сярэднявечча|сярэднявеччы]] склалася [[Піктаграма|піктаграфічная]] [[пісьмо]]васць, на якой пісалі на магільнях правадыроў. У нашы дні найчасцей выкарыстоўваецца [[лацінскі алфавіт|лацінка]]. У раёне [[Горад Манада|Манада]] пашыраны мясцовы [[дыялект]] [[малайская мова|малайскай мовы]], сфарміраваны ў [[19 стагоддзе|XIX]] ст.<ref>[http://books.google.by/books?id=xOlI8czLshIC&pg=PA411&dq=Minahasa+languages&source=gbs_toc_r&cad=3#v=onepage&q&f=false Jack Prentice, Manado Malay: Product and agent of language change. // Language Contact and Change in the Austronesian World. / Ed. by Thomas Edward Dutton, Darrell T. Tryon. - Walter de Gruyter, 1994]</ref>, на якім існуе прафесійная [[літаратура]].
Мінахасы размаўляюць на 8 [[аўстранезійскія мовы|аўстранезійскіх мовах]], якія ўваходзяць у асобную групу мінахаса<ref>[http://www.theminahasa.net/social/language/index.html Languages in North Sulawesi]</ref>. У [[сярэднявечча|сярэднявеччы]] склалася [[Піктаграма|піктаграфічная]] [[пісьмо]]васць<ref>[http://www.proel.org/index.php?pagina=alfabetos/minahasa ESCRITURA MINAHASA]</ref>, на якой пісалі на магільнях правадыроў. У нашы дні найчасцей выкарыстоўваецца [[лацінскі алфавіт|лацінка]]. У раёне [[Горад Манада|Манада]] пашыраны мясцовы [[дыялект]] [[малайская мова|малайскай мовы]], сфарміраваны ў [[19 стагоддзе|XIX]] ст.<ref>[http://books.google.by/books?id=xOlI8czLshIC&pg=PA411&dq=Minahasa+languages&source=gbs_toc_r&cad=3#v=onepage&q&f=false Jack Prentice, Manado Malay: Product and agent of language change. // Language Contact and Change in the Austronesian World. / Ed. by Thomas Edward Dutton, Darrell T. Tryon. - Walter de Gruyter, 1994]</ref>, на якім існуе прафесійная [[літаратура]].


==Зноскі==
==Зноскі==

Версія ад 18:06, 31 жніўня 2014

Мінахасы
(Minahasa)
Агульная колькасць 1 521 000 ў Інданезіі (2014 г.)
Рэгіёны пражывання Інданезія
Мова мовы мінахаса, малайская мова
Рэлігія хрысціянства, іслам, культ продкаў
Блізкія этнічныя групы гарантала, вісая, мангандаві

Мінаха́сы або мінаха́са (саманазва Minahasa) — аўстранезійскі народ, карэнныя насельнікі Паўночнага Сулавесі ў Інданезіі. Агульная колькасць (2014 г.) - 1 521 000 чал.[1]

Гісторыя

Фота 1930-ых гг.

Паводле лігвістычным данным, мінахасы маюць супольнае паходжанне з аўстранезійскімі народамі Філіпінскіх астравоў і поўначы вострава Сулавесі[2]. Фарміраванне адзінага народа адбывалася ў складаных гістарычных умовах. Згодна паданням, у 670 г. на землях сучасных мінахасаў была сфарміравана канфедэрацыя розных плямён[3], якія захоўвалі свае мовы, звычаі і кіраванне. Археолагі выявілі магільні правыдыроў IX ст., якія сведчаць пра тое, што на паўночным ўзбярэжжы сапраўды мелася адносна развітае грамадства з сацыяльным расслаеннем.

У XVI - першай палове XVII стст. мінахасы актыўна кантактавалі з партугальскімі гандлярамі і іспанскімі каланістамі. У 1623 г. іспанцы заснавалі ў Паўночным Сулавесі крэпасць Манада[4] і пачалі распаўсюджваць каталіцызм. Адносіны з іспанцамі мелі складаны характар. З аднаго боку, меліся ўстойлівыя гандлёвыя адносіны, мінахасы запазычылі ў еўрапейцаў такія сельскагаспадарчыя культуры, як кукуруза і кава, з'явіўся пласт іспана-мінахаскіх крэолаў. Прыняцце хрысціянства садзейнічала далейшаму адасабленню мінахасаў ад іншых насельнікаў Сулавесі, што спавядалі іслам. Аднак правадыры мінахаса супраціўляліся спробам каланістаў усталяваць палітычны кантроль над іх землямі. Змяненне сітуацыі на суседніх Малукскіх астравах, адкуль вывозіліся ў Еўропу спецыі, прывяло да хуткага заняпаду іспанскай калоніі. Гэта выкарысталі ў сваіх мэтах галандцы. У 1657 г. яны дамовіліся з правадыром Манада аб пабудове сваёй крэпасці, якая пазней атрымала назву Ратэрдам. У 1679 г. было падпісана саюзнае пагадненне з правадырамі канфедэрацыі.

Палітыка галандскіх каланізатараў на поўначы Сулавесі не мела гвалтоўнага характара. Яны не абмяжоўвалі мясцовае самакіраванне, аказвалі ваенную падтрымку мінахасаў супраць мусульманскіх піратаў, вялі гандаль, наймалі мінахасаў у каланіяльную армію. З пачатку XIX ст. пры падтрымцы каланіяльнай адміністрацыі на Сулавесі працавалі нямецкія пратэстанцкія місіянеры[5]. Яны стварылі сетку школ, дзе выкладалі веды на малайскай мове. Вучні мелі магчымасць працягваць сваю адукацыю нават у Еўропе. Такім чынам, ужо ў XIX ст. сярод мінахаса склаўся новы пласт інтэлектуалаў, якія ахвотна супрацоўнічалі з еўрапейцамі і прама не атаесамлялі сябе з традыцыйнымі коламі правадыроў.

Мовы

Мінахасы размаўляюць на 8 аўстранезійскіх мовах, якія ўваходзяць у асобную групу мінахаса[6]. У сярэднявеччы склалася піктаграфічная пісьмовасць[7], на якой пісалі на магільнях правадыроў. У нашы дні найчасцей выкарыстоўваецца лацінка. У раёне Манада пашыраны мясцовы дыялект малайскай мовы, сфарміраваны ў XIX ст.[8], на якім існуе прафесійная літаратура.

Зноскі