Мінахасы: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 24: Радок 24:
Традыцыйнымі галінамі [[эканоміка|эканомікі]] мінахасаў былі [[сельская гаспадарка]], [[рыбалоўства]], прыбярэжны [[гандаль]], [[рамяство]]. У мінулым практыкавалася падсечнае [[земляробства]]. Паколькі землі ў рэгіёне, населеным мінахасамі, [[гара|горныя]] і маюць высокі нахіл, то расчышчаныя ад [[лес]]у надзелы апрацоўваліся толькі некалькі гадоў. У далейшым [[дождж|дажджавая]] [[вада]] змывала урадлівую [[глеба|глебу]] або з-за адсутнасці [[дрэва|дрэў]] у спякотны сезон пачыналася засуха, і земляробам прыходзілася шукаць новае месца. У [[калонія|каланіяльны]] перыяд замацавалася прыватная ўласнасць на зямлю. Асноўныя земляробчыя культуры — [[рыс]], [[кукуруза]], [[клубень|клубневыя]], у тым ліку [[бульба]], [[кафейнае дрэва|кава]], [[Гваздзіковае дрэва|гваздзік]], на марскім ўзбярэжжы — [[какосавая пальма|какосы]]. [[Жывёлагадоўля]] мела дадатковы характар. У нашы дні трымаюць кароў, коняў, буйвалаў, свінняў, хатнюю птушку, жыхары [[рака|рачных]] [[даліна|далін]] — [[сажалка|сажалкі]] з [[рыбы|рыбай]].
Традыцыйнымі галінамі [[эканоміка|эканомікі]] мінахасаў былі [[сельская гаспадарка]], [[рыбалоўства]], прыбярэжны [[гандаль]], [[рамяство]]. У мінулым практыкавалася падсечнае [[земляробства]]. Паколькі землі ў рэгіёне, населеным мінахасамі, [[гара|горныя]] і маюць высокі нахіл, то расчышчаныя ад [[лес]]у надзелы апрацоўваліся толькі некалькі гадоў. У далейшым [[дождж|дажджавая]] [[вада]] змывала урадлівую [[глеба|глебу]] або з-за адсутнасці [[дрэва|дрэў]] у спякотны сезон пачыналася засуха, і земляробам прыходзілася шукаць новае месца. У [[калонія|каланіяльны]] перыяд замацавалася прыватная ўласнасць на зямлю. Асноўныя земляробчыя культуры — [[рыс]], [[кукуруза]], [[клубень|клубневыя]], у тым ліку [[бульба]], [[кафейнае дрэва|кава]], [[Гваздзіковае дрэва|гваздзік]], на марскім ўзбярэжжы — [[какосавая пальма|какосы]]. [[Жывёлагадоўля]] мела дадатковы характар. У нашы дні трымаюць кароў, коняў, буйвалаў, свінняў, хатнюю птушку, жыхары [[рака|рачных]] [[даліна|далін]] — [[сажалка|сажалкі]] з [[рыбы|рыбай]].


Распаўсюджаныя рамёствы — апрацоўка [[драўніна|дрэва]] і [[прыродны камень|каменю]], [[ткацтва]] і выраб [[кераміка|керамікі]]<ref>[http://www.balitouring.com/culture/minahasa.htm THE MINAHASA PEOPLE]</ref><ref>[http://www.manadosafaris.com/tours_minahasa.php Minahasa Highland Tour]</ref>. Да сярэдзііны [[19 стагоддзе|XIX]] ст. майстры мінахасаў усталёўвалі на могілках каменныя надмагіллі ''варуга'', якія аздаблялі складанай [[мастацтва|мастацкай]] рэззю. Найлепшыя прыклады іх працы захаваліся ў вёсцы Саванган у [[Паўночны Сулавесі|Паўночным Сулавес]]і, дзе комплекс ''варуга'' займае 1866 м²<ref>[http://awibowo325.wordpress.com/2010/07/15/megalithicum-heritage-taman-waruga-sawangan-minahasa-people-ancient-tomb-2/ Megalithicum Heritage: Taman Waruga Sawangan , Minahasa People Ancient Tomb]</ref>. У вёсцы Валоан каля [[Горад Манада|Манада]] развіваюцца традыцыі [[будаўніцтва]] драўляных [[каркас]]ных хацін на доўгіх па́лях<ref>[http://www.thejakartapost.com/news/2004/08/29/minahasa039s-traditional-house-travels-well.html Minahasa's traditional house travels well]</ref>. У мінулым такія хаціны будаваліся на ўсёй тэрыторыі, населенай мінахаса. Яны ладзіліся з трох розных відаў драўніны. Адрозніваліся вялікія хаціны для сталага пражывання і малыя сезонныя хаціны, што ўзводзіліся каля палеткаў. У нашы дні традыцыйная архітэктура саступіла месца звычайнай, але лёгкія і добра прыстасаваныя для трапічнага надвор'я хаціны [[экспарт]]уюцца ў іншыя рэгіёны.
Распаўсюджаныя рамёствы — апрацоўка [[драўніна|дрэва]] і [[прыродны камень|каменю]], [[ткацтва]] і выраб [[кераміка|керамікі]]<ref>[http://www.balitouring.com/culture/minahasa.htm THE MINAHASA PEOPLE]</ref><ref>[http://www.manadosafaris.com/tours_minahasa.php Minahasa Highland Tour]</ref>. Да сярэдзііны [[19 стагоддзе|XIX]] ст. майстры мінахасаў усталёўвалі на могілках каменныя надмагіллі ''варуга'', якія аздаблялі складанай [[мастацтва|мастацкай]] рэззю. Найлепшыя прыклады іх працы захаваліся ў вёсцы Саванган у [[Паўночны Сулавесі|Паўночным Сулавес]]і, дзе комплекс ''варуга'' займае 1866 м²<ref>[http://awibowo325.wordpress.com/2010/07/15/megalithicum-heritage-taman-waruga-sawangan-minahasa-people-ancient-tomb-2/ Megalithicum Heritage: Taman Waruga Sawangan , Minahasa People Ancient Tomb]</ref>. У вёсцы Валоан каля [[Горад Манада|Манада]] развіваюцца традыцыі [[будаўніцтва]] драўляных [[каркас]]ных хацін на доўгіх па́лях<ref>[http://www.thejakartapost.com/news/2004/08/29/minahasa039s-traditional-house-travels-well.html Minahasa's traditional house travels well]</ref>. У мінулым такія хаціны будаваліся на ўсёй тэрыторыі, населенай мінахаса. Яны ладзіліся з трох розных відаў драўніны. Адрозніваліся вялікія хаціны для сталага пражывання і малыя сезонныя хаціны, што ўзводзіліся каля палеткаў. У нашы дні традыцыйная [[архітэктура]] саступіла месца звычайнай, але лёгкія і добра прыстасаваныя для трапічнага надвор'я хаціны [[экспарт]]уюцца ў іншыя рэгіёны.


== Мовы ==
== Мовы ==

Версія ад 00:30, 2 верасня 2014

Мінахасы
(Minahasa)
Агульная колькасць 1 521 000 ў Інданезіі (2014 г.)
Рэгіёны пражывання Інданезія
Мова мовы мінахаса, малайская мова
Рэлігія хрысціянства, іслам, культ продкаў
Блізкія этнічныя групы гарантала, вісая, мангандаві

Мінаха́сы або мінаха́са (саманазва Minahasa) — аўстранезійскі народ, карэнныя насельнікі Паўночнага Сулавесі ў Інданезіі. Агульная колькасць (2014 г.) - 1 521 000 чал.[1]

Гісторыя

Фота 1930-ых гг.

Паводле лігвістычных данных, мінахасы маюць супольнае паходжанне з аўстранезійскімі народамі Філіпінскіх астравоў і поўначы вострава Сулавесі[2]. Фарміраванне адзінага народа адбывалася ў складаных гістарычных умовах. Згодна паданням, у 670 г. на землях сучасных мінахасаў была сфарміравана канфедэрацыя розных плямён[3], якія захоўвалі свае мовы, звычаі і кіраванне. Археолагі выявілі магільні правыдыроў IX ст., якія сведчаць пра тое, што на паўночным ўзбярэжжы сапраўды мелася адносна развітае грамадства з сацыяльным расслаеннем.

У XVI - першай палове XVII стст. мінахасы актыўна кантактавалі з партугальскімі гандлярамі і іспанскімі каланістамі. У 1623 г. іспанцы заснавалі ў Паўночным Сулавесі крэпасць Манада[4] і пачалі распаўсюджваць каталіцызм. Адносіны з іспанцамі мелі складаны характар. З аднаго боку, меліся ўстойлівыя гандлёвыя адносіны, мінахасы запазычылі ў еўрапейцаў такія сельскагаспадарчыя культуры, як кукуруза і кава, з'явіўся пласт іспана-мінахаскіх крэолаў. Прыняцце хрысціянства садзейнічала далейшаму адасабленню мінахасаў ад іншых насельнікаў Сулавесі, што спавядалі іслам. Аднак правадыры мінахаса супраціўляліся спробам каланістаў усталяваць палітычны кантроль над іх землямі. Змяненне сітуацыі на суседніх Малукскіх астравах, адкуль вывозіліся ў Еўропу спецыі, прывяло да хуткага заняпаду іспанскай калоніі. Гэта выкарысталі ў сваіх мэтах галандцы. У 1657 г. яны дамовіліся з правадыром Манада аб пабудове сваёй крэпасці, якая пазней атрымала назву Ратэрдам. У 1679 г. было падпісана саюзнае пагадненне з правадырамі канфедэрацыі.

Першапачаткова палітыка галандскіх каланізатараў на поўначы Сулавесі не мела гвалтоўнага характара. Яны не абмяжоўвалі мясцовае самакіраванне, аказвалі ваенную падтрымку тубыльцам супраць мусульманскіх піратаў, вялі гандаль, наймалі мінахасаў у каланіяльную армію. Каланіяльная адміністрацыя з'явілася толькі ў 1888 г. Для ўкаранення хрысціянства былі запрошаны нямецкія пратэстанцкія місіянеры[5]. У другой палове XIX ст. яны стварылі сетку сучасных школ з выкладаннем на малайскай мове. Вучні мелі магчымасць зрабіць сабе кар'еру ў арміі або ў адміністрацыі. Такім чынам з'явіўся пласт мясцовага насельніцтва, якое ахвотна супрацоўнічала з еўрапейцамі і прама не атаесамляла сябе з традыцыйнымі коламі правадыроў. У 1889 г., калі на поўначы Сулавесі было знойдзена золата, генерал-губернатар фактычна скасаваў дамову з правадырамі і ўвёў прамое кіраванне[6].

З канца XIX ст. сярод адукаваных мінахасаў пачалі распаўсюджвацца ідэі нацыяналізму. Яны прымалі актыўны ўдзел у заснаванні інданезійскага нацыянальнага руху і далейшай антыкаланіяльнай барацьбе. У 1950 г. землі мінахасаў былі далучаны да незалежнай Інданезіі. Аднак у 1957 г. частка палітычных дзеячоў Сулавесі абвясціла ў Макасары ўсеагульную хартыю барацьбы (Piagam Perjuangan Semesta, скарочана Permesta) супраць прэзідэнта Сукарна. Яна была падтрымана многімі мінахасамі. У выніку, сярод іх узнік узброены рух, які працягваўся да 1961 г.[7] У 1959 г. была створана асобная правінцыя Паўночны Сулавесі. У нашы дні мінахасы складаюць у ёй большасць насельніцтва.

Культура

Традыцыйнымі галінамі эканомікі мінахасаў былі сельская гаспадарка, рыбалоўства, прыбярэжны гандаль, рамяство. У мінулым практыкавалася падсечнае земляробства. Паколькі землі ў рэгіёне, населеным мінахасамі, горныя і маюць высокі нахіл, то расчышчаныя ад лесу надзелы апрацоўваліся толькі некалькі гадоў. У далейшым дажджавая вада змывала урадлівую глебу або з-за адсутнасці дрэў у спякотны сезон пачыналася засуха, і земляробам прыходзілася шукаць новае месца. У каланіяльны перыяд замацавалася прыватная ўласнасць на зямлю. Асноўныя земляробчыя культуры — рыс, кукуруза, клубневыя, у тым ліку бульба, кава, гваздзік, на марскім ўзбярэжжы — какосы. Жывёлагадоўля мела дадатковы характар. У нашы дні трымаюць кароў, коняў, буйвалаў, свінняў, хатнюю птушку, жыхары рачных далінсажалкі з рыбай.

Распаўсюджаныя рамёствы — апрацоўка дрэва і каменю, ткацтва і выраб керамікі[8][9]. Да сярэдзііны XIX ст. майстры мінахасаў усталёўвалі на могілках каменныя надмагіллі варуга, якія аздаблялі складанай мастацкай рэззю. Найлепшыя прыклады іх працы захаваліся ў вёсцы Саванган у Паўночным Сулавесі, дзе комплекс варуга займае 1866 м²[10]. У вёсцы Валоан каля Манада развіваюцца традыцыі будаўніцтва драўляных каркасных хацін на доўгіх па́лях[11]. У мінулым такія хаціны будаваліся на ўсёй тэрыторыі, населенай мінахаса. Яны ладзіліся з трох розных відаў драўніны. Адрозніваліся вялікія хаціны для сталага пражывання і малыя сезонныя хаціны, што ўзводзіліся каля палеткаў. У нашы дні традыцыйная архітэктура саступіла месца звычайнай, але лёгкія і добра прыстасаваныя для трапічнага надвор'я хаціны экспартуюцца ў іншыя рэгіёны.

Мовы

Мінахасы размаўляюць на 8 аўстранезійскіх мовах, якія ўваходзяць у асобную групу мінахаса[12]. У сярэднявеччы склалася піктаграфічная пісьмовасць[13], на якой пісалі на магільнях правадыроў. У нашы дні найчасцей выкарыстоўваецца лацінка. У раёне Манада пашыраны мясцовы дыялект малайскай мовы, сфарміраваны ў XIX ст.[14], на якім існуе прафесійная літаратура.

Зноскі

Спасылкі