Мяркіне: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
крыніца — be-x-old:Мерач
 
др Чаховіч Уладзіслаў перанёс старонку Мяркінэ у Мястэчка Мяркінэ
(Няма розніцы)

Версія ад 15:30, 4 верасня 2014

Мяркінэ
літ.: Merkinė
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Павет
Раён
Староства
Каардынаты
Тып клімату
умераны
Афіцыйная мова
Насельніцтва
1434 чалавекі (2001)
Часавы пояс
Мяркінэ на карце Літвы
Мяркіне (Літва)
Мяркіне

Мяркінэ (літ.: Merkinė), традыцыйная беларуская назва - Мерач  — колішні горад, цяпер мястэчка ў Варэнскім раёне Аліцкага павета Літвы, у месцы ўпадзення Мерачанкі ў Нёман. Адміністрацыйны цэнтр Мяркінескага староства. Насельніцтва 1434 чал. (2001).

Уваходзіць у Дзукійскі нацыянальны парк.

Гісторыя

Першыя пісьмовыя згадкі пра Мерач датуюцца XIV ст. у сувязі з нападамі крыжакоў[1]. У 1443 годзе завершылася будаўніцтва Мерацкага касцёла.

7 снежня 1569 года атрымаў Магдэбургскае права і герб з выявай аднарога. У пач. XVII ст. тут заснавалі кляштар дамініканцаў. У 1676 годзе гетман М. К. Пац заснаваў у Мерачы езуіцкую місію, якую ў 1755 годзе ператварылі ў рэзідэнцыю. Ад 1696 года працавала езуіцкая школа. У 17421746 гадах езуіты збудавалі драўляны касцёл Св. Крыжа.

У 1648 годзе ў Мерачы памёр кароль польскі і вялікі князь літоўскі Уладзіслаў IV.

З 1791 года — цэнтр Мерацкага павета. Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) утварылася Мерацкае ваяводства.

На пачатку 1920-х гадоў у Мерачы размяшчаўся сакрэтны штаб чацвертай аператыўнай групы, падпарадкаванай Беларускай сацыял-рэвалюцыйнай партыі. Камандзірам групы быў Вячаслаў Разумовіч пс. «Хмара». Штаб складаўся з ксяндзоў Бакшыца і Блазуеліса, прафесара гімназіі Карчынскага і Разумовіча. Група супрацоўнічала з Генеральным штабам літоўскай арміі і ў выпадку вайны паміж Польскай Рэспублікай і Літвой павінна была выступіць на літоўскім баку.

Турыстычная інфармацыя

Славутасці

Страчаная спадчына

  • Ратуша
  • Сінагога

Галерэя

Зноскі

Літаратура

Спасылкі