Гарадзельская унія: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎Значэнне: афармленне
др битая ссылка
Радок 132: Радок 132:


==Спасылкі==
==Спасылкі==
* [http://www.polska.pl/gal/122/110/161/big.jpg Дакумент]
* [https://archive.is/20130113120342/www.polska.pl/gal/122/110/161/big.jpg Дакумент]


== Літаратура ==
== Літаратура ==

Версія ад 17:02, 5 верасня 2014

Сямейства польскіх шляхетных гербаў

Гарадзельская унія (1413, Гародла) — дамова вялікага князя літоўскага Вітаўта са сваім стрыечным братам, польскім каралём Уладзіславам Ягайлам.

Перадумовы

Перамога ў Вялікай вайне з Тэўтонскім ордэнам, што скончылася падпісаннем Торунскага мірнага дагавору (1411), не стала канчатковым вырашэннем пагрозы для ВКЛ і Польшчы з боку крыжакоў. Торунскі дагавор быў кампрамісам, які не задавальняў ні адзін з бакоў, а новы Вялікі магістр Ордэна Генрых Пляўэн энергічна ўзяўся за адбудову былое велічы рыцарскай дзяржавы. Гэта азначала магчымасць новай вайны. У дадзенай сітуацыі Вітаўт і Ягайла палічылі неабходным падпісаць новую ўнію. Да таго ж, вялікі гаспадар літоўскі Вітаўт імкнуўся замацаваць незалежнасць ВКЛ і пазбавіцца залежнасці ад Польскага каралеўства.


Час і месца

Складзеная 2 кастрычніка 1413 (тры гады праз пасля Грунвальдскай бітвы) у з. Гародла на р. Заходні Буг (сучасная Польшча).

Асноўныя палажэнні ўніі

Паводле пастулатаў уніі, Вітаўт прызнаваў вярхоўную ўладу Ягайлы; частка вотчынных правоў на землі ВКЛ Ягайлы пераходзіла польскай дзяржаве, а тытул вярхоўнага князя Літвы станавіўся элементам польскага каралеўскага тытула. Адначасова ўводзіўся інстытут спадчыннасці трону і тытулу вялікага князя літоўскага, што адмяняла ўсталяванае Віленска-Радамскім актам аднаўленне прамога кіравання польскім каралём ВКЛ пасля смерці Вітаўта. Фактычна гэтым пацвярджалася незалежнасць Вялікага княства ад Кароны. Польскія магнаты абвясцілі Вітаўта апекуном малалетней дачкі Ягайлы. Вітаўт заняў першае месца ў кароннай радзе і стаў другою па значнасці асобай ва ўладнай сістэмы злучанай дзяржавы.

Акрамя таго, у Літве ўводзілася аднолькавае з Польшчай адміністрацыйнае дзяленне на ваяводствы і кашталяніі (уводзіліся і адпаведныя пасады - віленскіх і трокскіх ваявод і кашталянаў); літоўскія баяры-каталікі атрымлівалі правы польскай шляхты, а таксама польскія гербы. Гэтыя змены закранулі 47 родаў. Агульныя шляхетныя соймы вырашалася склікаць у Любліне або ў Парчаве.

Прыняцце гербаў

Няпоўны спіс гербаў, прынятых літоўскімі родамі ў Гародле.

Герб Назва Польскі бок Літоўскі бок
Абданк Пётр з Відавы,
Якуб з Рагозна
Ян Гаштаўт
Багорыя Марэк з Накола Станіслаў Вышыгін
Геральт Мікалай з Гажкова, біскуп віленскі Сургут з Рэчынак
Грыф ? Бутаўд
Даліва Мацей Кот,
Януш Фурман,
Пётр з Фалькова
Начка Гінвілавіч
Дэмбна Дабеслаў з Алясніцы Альбрэхт Карэва
Дзялоша ? Волчка Ракутовіч
Задора Збігнеў з Бжэзя Яўнут Валімонтавіч
Зарэмба Ян з Кролікава,
Марцін з Каліновы
Гінет Кончавіч
Лебедзь Дзерслаў (са Скжына?) Андрэй Галігунт
Ліс Крысцін, кашталян сандэцкі Ян Сунігайла
Ляліва Ян з Тарнова,
Ядвіга з Ляжэніц
Войцех Манівід
Памян Ян Пэля, біскуп уроцлаўскі Станіслаў Сак
Порай Міхал з Міхалова,
Яка
Мікалай Былімін
Равіч Крыстын з Астрова, кашталян кракаўскі,
Грот з Янковіч
Мінігайла Гедыгольдавіч
Трубы Мікалай Тромба, архібіскуп Гнезненскі Крысцін Осцік
Цёлак Станіслаў з Бжэжа (?) Ян Эвілд
Ястрабец Войцех, біскуп кракаўскі,
Марцін з Любніцы
Ян Няміра



Значэнне

Падпісаныя акты рэгулявалі адносіны Літвы і Польскага каралеўства.

У параўнанні з невыразным тэрмінам «злучэнне (прымыканне)», якім аперыраваў Крэўскі акт, «далучэнне» азначала відавочнае прыгнятанне літоўскай дзяржаўнасці, а для вышэйшай літоўскай арыстакратыі, што толькі пачала палітычна сябе выяўляць, гэта азначала ўключэнне яго ў польскія саслоўныя інстытуты.[1]

Права займаць важныя пасады ў Віленскім і Троцкім ваяводствах, а таксама прывілеі, гарантаваныя Гарадзельскай уніяю, датычылі толькі каталіцкай магнатэрыі і шляхты, якая прыхільна паставілася да ўніі. Выразны пракаталіцкі характар уніі вынікаў з імкнення Вітаўта здабыць падтрымку Свяшчэннай Рымскай імперыі і тым самым пазбавіць Тэўтонскі ордэн т.зв. хрысціянска-асветніцкай місіі - галоўнага аргументу, што абгрунтоўваў экспансію на ўсход. Праваслаўныя князі і магнаты з Полацкага, Віцебскага, Смаленскага княстваў не ўдзельнічалі ў з'ездзе ў Гародлі, таму акты ўніі іх не датычылі, а згаданыя княствы ў межах ВКЛ захоўвалі шырокую аўтаномію.

Гарадзельская ўнія зрабіла каталіцтва прывілеяваным веравызнаннем, што значна абвастрыла ўнутраную сітуацыю ў ВКЛ. Нягледзячы на тое, што забарона праваслаўным займаць дзяржаўныя пасады выконвалася далёка не заўсёды, гэта стала падставаю да ўзнікнення падстаў для дыскрымінацыі большасці насельніцтва.

Зноскі

  1. Гудавичюс Э. История Литвы... С. 226.

Спасылкі

Літаратура

  • Гудавичюс Э. История Литвы с древнейших времен до 1569 года. Том I. Перевод Г. И. Ефромова. Москва: Фонд имени И. Д. Сытина, Batrus, 2005. ISBN 5-94953-029-2. С. 225—229.

Шаблон:Пачатак артыкулу