Катархей: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Artificial123 (размовы | уклад)
Радок 20: Радок 20:


== Жыццё ==
== Жыццё ==
Па сучасных уяўленнях, жыцця на Зямлі ў катархеі не было.
Паводле сучасных уяўленняў, жыцця на Зямлі ў катархеі не было.


== Літаратура ==
== Літаратура ==

Версія ад 15:16, 9 верасня 2014

Катархей (грэч. «ніжэй старажытнага»), таксама гадэй[1 1], хэдзій, азой, прэархей, прыской[1 2]геалагічны эон, інтэрвал геалагічнага часу, які папярэднічаў архею. Асадкавыя пароды з катархея невядомыя.

Пачаўся з утварэння Зямлі — каля 4,6 млрд гадоў таму. Верхняя мяжа праводзіцца па часе 4,0 млрд гадоў таму. Такім чынам, гэты эон ахоплівае першыя 600 млн гадоў гісторыі нашай планеты. У сучаснай геахраналагічнай шкале ён не падзелены на эры і перыяды.

Пасля архейскага эпізоду расплаўлення верхняй мантыі і яе перагрэву з узнікненнем магматычнага акіяна ўся першародная паверхня Зямлі разам з яе першаснай і першапачатковай шчыльнай літасферай вельмі хутка пагрузілася ў расплавы верхняй мантыі. Гэтым тлумачыцца адсутнасць катархея ў геалагічным летапісе.

У папулярнай літаратуры распаўсюджана ўяўленне аб бурнай вулканічнай і гідратэрмальнай дзейнасці на паверхні Зямлі, якое не адпавядае рэчаіснасці. Ніякіх вулканаў, што вывяргалі б на паверхню маладой Зямлі патокі лавы, фантанаў газаў і пароў вады ў тыя часы не было, як і не існавала ні гідрасферы, ні шчыльнай атмасферы. Тая ж невялікая колькасць газаў і пароў вады, якія вылучаліся пры падзенні планетазімалей і аскепкаў Проталуны, паглыналіся порыстым рэгалітам.

Склад і будова першаснай Зямлі

Зямля адразу пасля свайго ўтварэння была параўнальна халодным касмічным целам — тэмпература ў яе нетрах нідзе не перавышала тэмпературу плаўлення рэчыва. Яна мела дастаткова аднастайны склад, не існавала ні ядра, ні зямной кары.

Рэльеф

Рэльеф нагадваў спярэшчаную метэарытамі паверхню Месяца, аднак быў згладжаны з-за моцных і практычна бесперапынных прыліўных землетрасенняў і складзены толькі манатонна цёмна-шэрым першасным рэчывам, пакрытым зверху тоўстым пластом рэгаліту.

Эвалюцыя сістэмы Зямля-Месяц

Суткі ў пачатку катархея доўжыліся 6 гадзін і былі прыблізна роўныя перыяду абарачэння Месяца, аднак апошні вельмі хутка ўзрастаў.

У пачатку катархея Месяц знаходзіўся на мяжы Роша, гэта значыць на адлегласці каля 17 тыс. км ад Зямлі, але адлегласць паміж Зямлёй і Месяцам хутка павялічвалася (з хуткасцю каля 10 км/год). Да канца катархея хуткасць аддалення Месяца ад Зямлі знізілася да 4 см/год, а адлегласць паміж імі ў гэты час складала каля 150 тыс. км.

Жыццё

Паводле сучасных уяўленняў, жыцця на Зямлі ў катархеі не было.

Літаратура

  • Иорданский Н. Н. Развитие жизни на земле. — М.: Просвещение, 1981.
  • Короновский Н.В., Хаин В.Е., Ясаманов Н.А. Историческая геология : Учебник. — М.: Академия, 2006.
  • Ушаков С.А., Ясаманов Н.А. Дрейф материков и климаты Земли. — М.: Мысль, 1984.
  • Ясаманов Н.А. Древние климаты Земли. — Л.: Гидрометеоиздат, 1985.
  • Ясаманов Н.А. Популярная палеогеография. — М.: Мысль, 1985.

Зноскі

  1. "Аід - у старажытных грэкаў бог царства памерлых".
  2. В. Б. Харланд называў гэты час «прыскойскиі перыяд».


Шаблон:Geochronology-stub