Крывічы: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (размовы | уклад)
др Bot: Migrating 16 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q48287 (translate me)
дапаўненне
Радок 1: Радок 1:
{{Значэнні|Крывічы}}
'''Крывічы́''' (гістар. '''крэвы''', магчыма '''скрэвы'''<ref>Відаць, [[патронім]] ад імя Крэва. Ермаловіч…</ref>) — [[Славяне|усходнеславянскае]] [[Племя|племя]] (саюз плямёнаў), заходняга паходжання (магчыма, з земляў сучаснай [[Польшча|Польшчы]] або [[Германія|Германіі]]<ref>Паводле К. Бугі, А. Спіцына, В. Сядова, працыт. у: Ермаловіч, С. 29.</ref>). Самае шматлікае ўсходнеславянскае племя<ref>Ермаловіч, С. 28.</ref>.
'''Крывічы́''' (гістар. '''крэвы''', магчыма '''скрэвы'''<ref>Відаць, [[патронім]] ад імя Крэва. Ермаловіч…</ref>) — [[Славяне|усходнеславянскае]] [[Племя|племя]] (саюз плямёнаў), заходняга паходжання (магчыма, з земляў сучаснай [[Польшча|Польшчы]] або [[Германія|Германіі]]<ref>Паводле К. Бугі, А. Спіцына, В. Сядова, працыт. у: Ермаловіч, С. 29.</ref>). Самае шматлікае ўсходнеславянскае племя<ref>Ермаловіч, С. 28.</ref>.



Версія ад 20:00, 14 верасня 2014

Крывічы́ (гістар. крэвы, магчыма скрэвы[1]) — усходнеславянскае племя (саюз плямёнаў), заходняга паходжання (магчыма, з земляў сучаснай Польшчы або Германіі[2]). Самае шматлікае ўсходнеславянскае племя[3].

Існуе, аднак, і прынцыпова іншае меркаванне. Шэраг навукоўцаў лічыць, што крывічы — гэта балцкі этнас, роднасны літоўцам, латышам, латгалам, прусам, яцвягам, жамойтам, які ў выніку культурнага ўплыву з першай паловы ІХ ст. стаў пераходзіць на славянскую мову[4].

Па-рознаму выводзяць гісторыкі назву «крывічы»: ад прозвішча старэйшага роду Крыў (Крыва), што найбольш верагодна, ад слоў «крэўныя» (блізкія па крыві, у сэнсе параднёныя), ад імя язычніцкага першасвяшчэнніка Крыва-Крывейтэ, ад «крывізны» гарыстай мясцовасці і інш.

Крывічы займалі значны абшар Усходняй Еўропы. Яны жылі ў вярхоўях Дняпра, Заходняй Дзвіны, Волгі, на поўдні ад Чудскага возера. Звесткі аб іх змешчаны ў «Аповесці мінулых гадоў» пры апісанні падзей 9-10 ст. і папярэдняга часу. Пра крывічаў пісаў таксама візантыйскі гісторык 10 ст. Канстанцін Парфірародны.

У час славянскай каланізацыі масава рассяляліся з захаду на ўсход, занялі землі паміж Пскоўскім возерам на поўначы і верхнім Сожам і Дзясной на поўдні; паміж Кастрамскім Паволжам на ўсходзе і Верхнім, магчыма, і Сярэднім Панямоннем на захадзе. На сваіх паўночнай і заходняй межах заселеныя імі землі узаемна перамешваліся з землямі дрыгавічоў.

Гл. таксама: Крывіція, Крывы горад, "Качачкі".

Паводле займаных водных сістэм, адрозніваюцца крывічы нёманскія, дзвінскія, дняпроўскія, пскоўскія, волжскія.

Даследчыкамі вывучаліся на тэрыторыі рассялення крывічаў-палачан гарадзішчы і паселішчы ў Віцебску, Полацку, Лукомлі. Але найбольш значны матэрыял па гісторыі насельніцтва выяўлены ў Віцебскай вобласці ў курганных могільніках. Дакладна ўстаноўлена, што для полацкіх крывічаў характэрна археалагічная культура доўгіх курганоў Паўночнай Беларусі, у якой прысутнічае шмат элементаў матэрыяльнай культуры ўсходніх балтаў. Смаленскія крывічы вельмі блізкія да полацкіх па мове і культуры. Таму ў этнаграфічных адносінах яны часта разглядаюцца як полацка-смаленская група.

Крывічы — адна з асноўных крыніц утварэння беларускай народнасці, у склад якой увайшлі полацкай і смаленска-віцебскай галінамі[5]; трывалы этнонім. Яшчэ ў 1859 пры перапісе жыхароў Віленскай губ. 23 тыс. назваліся крывічамі (у пар., 150 тыс. — беларусамі).

Гл. таксама: Славяне, Вялікае перасяленне народаў, Славянская каланізацыя Беларусі, Крывіцкая канцэпцыя.

Зноскі

  1. Відаць, патронім ад імя Крэва. Ермаловіч…
  2. Паводле К. Бугі, А. Спіцына, В. Сядова, працыт. у: Ермаловіч, С. 29.
  3. Ермаловіч, С. 28.
  4. Дзермант А. Крывічы. Гістарычна… С. 19.
  5. Грынблат, С.134.

Літаратура

Спасылкі