Стражнік вялікі літоўскі: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
др →‎Літаратура: clean up, replaced: Катэгорыя:Вялікія стражнікі літоўскія → Катэгорыя:Стражнікі вялікія літоўскія using AWB
др Artsiom91 перайменаваў старонку Вялікія стражнікі літоўскія у Стражнік вялікі літоўскі па-над перасылкай
(Няма розніцы)

Версія ад 17:14, 21 верасня 2014

Стражнік вялікі літоўскі (па-лацінску exeubiarum vel vigiliarum praefectus) — ураднік у Вялікім Княстве Літоўскім, абавязкам якога было ў час знаходжання караля ў войску кіраваць пярэдняй стражай і загадваць каравулам у час пастояў.

Пасада заснавана ў 1635 вялікім князем Уладзіславам Вазам. Падобныя функцыі ў дачыненні да павятовага паспалітага рушэння мелі павятовыя стражнікі.

Спіс вялікіх стражнікаў літоўскіх

Год прыняцця
пасады
Год складання
пасады
альбо смерці
Асоба Выява Заўвагі
Вялікія стражнікі літоўскія
10 сакавіка 1636 1656 Рыгор Мірскі
(Grzegorz Mirski)
Пазбаўлены пасады за падтрымку Кейданскай уніі
8 красавіка 1656 1668 Уладзіслаў Юрый Халецкі
(Władysław Jerzy Chalecki)
Памёр
8 лютага 1668 22 кастрычніка 1668 Міхал Леан Абуховіч
(Michał Leon Obuchowicz)
Памёр
29 верасня 1669 студзень 1676 Баніфацый Тэафіл Пац
(Bonifacy Teofil Pac)
Паступіў на вялікага абознага літоўскага
3 лютага 1676 13 красавіка 1692 Самуэль Кміціч
(Samuel Kmicic)
Памёр
20 мая 1692 25 чэрвеня 1698 Міхал Юзаф Сапега
(Michał Józef Sapieha)
Паступіў на польнага пісара літоўскага
10 ліпеня 1698 1703 Людвік Канстанцін Пацей
(Ludwik Konstanty Pociej)
Паступіў на вялікага падскарбія літоўскага
27 лістапада 1703 26 кастрычніка 1710 Казімір Заранка-Гарбоўскі
(Kazimierz Zaranek-Horbowski)
Паступіў на жамойцкага старосту
1708 1709 Казімір Крышпін-Кіршанштэйн
(Kazimierz Kryszpin-Kirszensztein)
Прызначаны Станіславам Ляшчынскім
1710 25 мая 1729 Станіслаў Уладзіслаў Патоцкі
(Stanisław Władysław Potocki)
Паступіў на белзскага ваяводу
4 чэрвеня 1729 1748 Антоні Пацей
(Antoni Pociej)
Адмовіўся ад пасады
26 лістапада 1748 студзень 1771 Людвік Пацей
(Ludwik Pociej)
Пляменнік папярэдняга.
Памёр
7 студзеня 1771 14 ліпеня 1774 Леанард Пацей
(Leonard Pociej)
Брат папярэдняга.
Памёр
1774 22 чэрвеня 1776 Антоні Гелгуд
(Antoni Gielgud)
Паступіў на жамойцкага кашталяна
14 ліпеня 1776 1789 Юзаф Юдзіцкі
(Józef Judycki)
Адмовіўся ад пасады
23 снежня 1789 1793 Ігнацы Гелгуд
(Ignacy Giełgud)
Адмовіўся ад пасады
1793 1795 Людвік Гелгуд
(Ludwik Giełgud)
Брат папярэдняга.
Склаў паўнамоцтвы ў сувязі са спыненнем існавання Рэчы Паспалітай

Глядзіце таксама

Літаратура

  • Wolff J. Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego: 1385—1795. — Kraków, 1885.
  • Żychliński T. Złota księga szlachty polskiej. T. 1—31. — Poznań, 1879—1908.