Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1: Радок 1:
{{Картка ўніверсітэта
{{Картка ўніверсітэта
|арыгінал = Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна
|арыгінал =
|назва = Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна
|назва =
|эмблема =
|эмблема =
|дэвіз =
|дэвіз =

Версія ад 19:21, 27 верасня 2014

Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна
Заснаваны 1995
Рэктар Мечыслаў Часноўскі
Размяшчэнне Брэст
Сайт brsu.brest.by

Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна (БрДУ імя А. С. Пушкіна) — ВНУ ў г. Брэсце.

Гісторыя

Установа адукацыі Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна (БрДУ імя А. С. Пушкіна) — найстарэйшы ВНУ Брэстчыны. У 1995 годзе ён быў ператвораны ва ўніверсітэт з Брэсцкага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А. С. Пушкіна, заснаванага на базе Брэсцкага настаўніцкага інстытута (існаваў у 1945—1950 гг.). У цяперашні час навучанне вядзецца па трох профілях: навуковаму, гуманітарнаму і педагагічнаму. На 52 кафедрах універсітэта працуюць каля 560 выкладчыкаў, сярод якіх 20 дактароў навук і прафесараў, 240 кандыдатаў навук і дацэнтаў.

Структура

У структуры ўніверсітэта 12 факультэтаў:

  • біялагічны факультэт;
  • юрыдычны факультэт;
  • геаграфічны факультэт;
  • фізічны факультэт;
  • гістарычны факультэт;
  • сацыяльна-педагагічны факультэт;
  • філалагічны факультэт;
  • факультэт фізічнага выхавання,
  • факультэт замежных моў;
  • матэматычны факультэт;
  • псіхолага-педагагічны факультэт;
  • факультэт даўніверсітэцкай падрыхтоўкі.

Для паступлення ва ўніверсітэт неабходна паспяхова здаць цэнтралізаванае тэставанне. Дзейнічае бакалаўрыят, магістратура і аспірантура. Дзейнічае Савет па абароне кандыдацкіх дысертацый. Ва ўніверсітэце працуе рэдакцыйна-выдавецкі аддзел. Выдаецца газета «Брэсцкі ўніверсітэт», навукова-тэарэтычны часопіс «Веснік Брэсцкага ўніверсітэта», Электронныя вучэбныя выданні выкладчыкаў.

Кафедра класічнай і сучаснай іншаземнай філалогіі

Падляшская акадэмія ў Польшчы, з якой супрацоўнічала Кафедра класічнай і сучаснай іншаземнай філалогіі БрДУ

У 1990-я гады Саюз палякаў на Беларусі стараўся, каб на Брэсцкім дзяржаўным унівесітэце была створана спецыяльнасць польская філалогія. Пасля некалькі гадоў высілку з боку арганізацыі ў акадэмічным годзе 1996/1997 на філалагічным факультэце БрДУ была заснавана спецыйнальнасць руска-польская філалогія, а ў 2000 годзе - беларуска-польская філалогія. 20 верасня 1999 года на тым самым факультэце была створана Кафедра класічнай і сучаснай іншаземнай філалогіі, у склад якой уваходзілі секцыі: паланістыкі, украіністыкі, сусветнай літаратуры і класічнай літаратуры. Задачы кіраўніцы кафедры ад пачатку яе існавання споўняла дац. др Гелена Ківако, а выкладчыцамі былі: мгр Анна Дайліда, дац. др Тамара Кабот, мгр Тамара Карцелева і мгр Наталля Карнейчык. У рамках секцыі паланістыкі выкладалася: польскую мову, метадыку польскай мовы, тэорыю і практыку перакладу, гісторыю польскай літаратуры з Сярэднявечча да сучаснасці, метадыку польскай літаратуры, стылістыку і культуру польскай мовы, гістарычную граматыку польскай мовы, гісторыю Польшчы, польскую фалькларыстыку, гісторыю польскай культуры, польскую літаратуру для дзяцей і моладзі, польскае краязнаўства. У рамках праграмы заняткаў студэнтаў паланістыкі прадказвалася практыкі: краязнаўчыя (Жэшаў, Бяла Падляска), моўныя (Седльцы), навукова-метадычныя (Люблін), а таксама для студэнтаў 5. курсу настаўніцкія практыкі ў ліцэі і двух гімназыях у Брэсце і ў сярэдняй школе ў Кобрыне[1].

Падчас свайго існавання папулярнаць спецыяльнасці звязаных з польскай філалогяй пастайянна ўзрастала. Каб на іх патрапіць, арганізаваліся паступоўчыя іспыты. У 2000 годзе пачала на ніх вавуку 37 новых студэнтаў, калі колькасць жадаючых была на 5 разоў большая. Агулам у акадэмічным годзе 2000/2001 на абыдву спецыяльнасцях студыявала каля 140 асоб, з чаго 95% - беларусы. У гадах 2001 і 2002 за спецыяльнасцей выйшло 29 выпускнікаў, з якіх 20% пачала працу як настаўнікі польскай мовы[1].

Працоўнікі секцыі паланістыкі Кафедры класічнай і сучаснай іншаземнай філалогіі супрацоўнічалі за шматлікімі БНУ на тэрыторыі Польшчы: Падляшскай акадэміяй у Седльцах, Універсітэтам у Беластоку, Універстітэтам Марыі Кюры-Складоўскай у Любліне. Дзякуй супрацоўніцтву з прадстаўнікамі акадэміі ў Седльцах студэнты паланістыкі маглі ўдзельнічаць у моўных практыках, штогадовай Летняй школе польскай мовы і шматлікіх навуковых канферэнцыях. Польскі бок дапамагаў таксама перадаючы падтручнікі і ўстройствы, якія дапамагалі весці заняткі. Секцыю паланістыкі падтрымоўвалі таксама працоўнікі Генеральнага кансулята Рэспублікі Польшча ў Брэсце, кансулы: Томаш Кліманскі, Рамуальд Кунат і Анджэй Кухарчук. Паводле Агнешкі Грэндзік-Радзяк, дзякуй гэтай дапамозе секцыя паланістыкі дасягала добрых вынікаў навучання[1].

Вядомыя выпускнікі

Зноскі

  1. а б в Język polski na uczelniach białoruskich. // Oświata.... — С. 341–342.

Літаратура

  • Агнешка Грэндзік-Радзяк. Oświata i szkolnictwo polskie na ziemiach północno-wschodnich II Rzeczypospolitej i współczesnej Białorusi 1939–2001. — Торунь: Europejskie Centrum Edukacyjne, 2007. — 441 с. — ISBN 978-83-60738-09-2. (польск.)