Летні час: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Denniss (размовы | уклад)
др Адкат версіі 1847040 аўтарства Denniss (размова)
Радок 4: Радок 4:

== Сучасны стан ==
== Сучасны стан ==
[[Image:DaylightSaving-World-Subdivisions.png|285px|right|thumb|{{Легенда|#1a80e6|раёны, дзе ўжываецца пераход на летні час}} {{Легенда|#ef690a|раёны, дзе пераход быў скасаваны}} {{Легенда|#c00000|раёны, дзе пераход ніколі не ўжываўся}}]]
[[Image:UTC World.png|285px|right|thumb|{{Легенда|#1a80e6|раёны, дзе ўжываецца пераход на летні час}} {{Легенда|#ef690a|раёны, дзе пераход быў скасаваны}} {{Легенда|#c00000|раёны, дзе пераход ніколі не ўжываўся}}]]

У 2011 г. 82 краіны выкарыстоўваюць, у тым ці іншым варыянце, летні час (з іх у 9 краінах яно ўжываецца не ва ўсіх рэгіёнах), і 159 краін не выкарыстоўваюць<ref>Гл. [http://www.timeanddate.com/time/dst2011.html статыстыку.]</ref>. У [[паўночнае паўшар'е|паўночным паўшар'і]] летні час выкарыстоўваецца часткова ў [[ЗША]], [[Канада|Канадзе]], [[Мексіка|Мексіцы]] (акрамя шэрагу штатаў і правінцый), цалкам ва ўсіх краінах [[Еўропа|Еўропы]], акрамя [[Беларусь| Беларусi]], [[Ісландыя|Ісландыі]] і [[Расія|Расіі]], а таксама ў [[Марока]], [[Турцыя|Турцыі]], [[Іран]]е, [[Арменія|Арменіі]], [[Азербайджан]]е, краінах [[Блізкі Усход|Блізкага Усходу]]. У [[паўднёвае паўшар'е|паўднёвым паўшар'і]] летні час выкарыстоўваецца ў [[Аўстралія|Аўстраліі]] (у шэрагу штатаў), [[Новая Зеландыя|Новай Зеландыі]], [[Парагвай|Парагваі]], [[Уругвай|Уругваі]], [[Бразілія|Бразіліі]] (у шэрагу штатаў), [[Чылі]], [[Намібія|Намібіі]].

Версія ад 08:39, 9 кастрычніка 2014

Летні час (англ.: Daylight saving time) — час, ссунуты на 1 гадзіну наперад адносна часу, прынятага ў гэтым часавым поясе. Уводзіцца шматлікімі краінамі ў летні перыяд з мэтай эканоміі электраэнергіі на асвятленне. Упершыню летні час быў ўведзены ў Вялікабрытаніі ў 1908 годзе.

У Еўропе пераход на летні час адбываецца ў апошнюю нядзелю сакавіка ў 2:00 пераводам стрэлак на 1 гадзіну наперад, а зваротны пераход здзяйсняецца ў апошнюю нядзелю кастрычніка ў 3:00 пераводам стрэлак на 1 гадзіну назад.

Сучасны стан

Файл:UTC World.png
     раёны, дзе ўжываецца пераход на летні час      раёны, дзе пераход быў скасаваны      раёны, дзе пераход ніколі не ўжываўся

У 2011 г. 82 краіны выкарыстоўваюць, у тым ці іншым варыянце, летні час (з іх у 9 краінах яно ўжываецца не ва ўсіх рэгіёнах), і 159 краін не выкарыстоўваюць[1]. У паўночным паўшар'і летні час выкарыстоўваецца часткова ў ЗША, Канадзе, Мексіцы (акрамя шэрагу штатаў і правінцый), цалкам ва ўсіх краінах Еўропы, акрамя Беларусi, Ісландыі і Расіі, а таксама ў Марока, Турцыі, Іране, Арменіі, Азербайджане, краінах Блізкага Усходу. У паўднёвым паўшар'і летні час выкарыстоўваецца ў Аўстраліі (у шэрагу штатаў), Новай Зеландыі, Парагваі, Уругваі, Бразіліі (у шэрагу штатаў), Чылі, Намібіі.

Адмовіліся ад увядзеня летняга часу Японія, Кітай, Індыя, Сінгапур, а таксама рэспублікі былога СССР: Узбекістан, Таджыкістан, Туркменістан, Грузія, Казахстан, Кіргізія. Пры гэтым Туркменістан, Грузія, Кіргізія і большая частка Казахстана і Узбекістана захавалі «дэкрэтны час». Расія адмовілася ад пераводу стрэлак з восені 2011 года, прыняўшы закон «Пра вылічэнне часу» паводле якога, рашэнне пра змену часавога пояса для суб'екта РФ прымаецца ўрадам Расіі.

Украіна.[2], Літва[3], Азербайджан[4] і Арменія[5] таксама могуць адмовіцца ад пераводу стрэлак з восені 2011 ці вёсны 2012 года.

Варта адзначыць, што на экватары розніца паміж працягласцю дня ўлетку і ўзімку неістотная (на экватары дзень і ноч цэлы год прыблізна па 12 гадзін). Пры набліжэнні да Паўночнага ці Паўднёвага полюсу розніца ў працягласці дня ўлетку і ўзімку становіцца ўсё больш істотнай. Гэта тлумачыць, чаму ў экватарыяльных ці трапічных краінах выкарыстанне «летняга» часу эканамічна немэтазгодна[6].

У розных краінах ідзе ажыўленая палітычная барацьба за захаванне ці адмену летняга часу. За захаванне выступаюць энергетыкі, вытворцы спартыўнага інвентара і сеткі рознічнага гандлю, за адмену — ахова здароўя, транспарт і фермеры.

Да 2011 года ў Расіі і да 2002 года ў Еўропе пераход на летні час ажыццяўляўся ў апошнюю нядзелю сакавіка ў 2:00 пераводам гадзіннікавых стрэлак на 1 гадзіну наперад, а зваротны пераход ажыццяўляўся ў апошнюю нядзелю кастрычніка ў 3:00 пераводам стрэлак на 1 гадзіну назад.

Пачынальна з 2002 года, паводле дырэктывы ЕС(2000/84/EC)[7] у Еўропе пераход на летні час ажыццяўляецца ў 01:00 па Грынвічы.

У ЗША і Канадзе з 2007 года пераход на летні час ажыццяўляецца ў другую нядзелю сакавіка ў 2:00 і вяртаецца зваротна ў першую нядзелю лістапада, таксама ў 2:00[8]. Варта заўважыць, што не па ўсёй тэрыторыі Злучаных Штатаў і Канады летні час выкарыстоўваецца аднолькава. Да прыкладу, у канадскай правінцыі Саскачэван стрэлкі не пераводзяць[9].

Зноскі

Спасылкі

Шаблон:Адзінкі вымярэння і стандарты часу Шаблон:Link FA Шаблон:Link FA Шаблон:Link FA Шаблон:Link FA