Палушнік азёрны: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (размовы | уклад)
др Bot: Migrating 13 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q1192790 (translate me)
арфаграфія
Радок 7: Радок 7:
| rang = Від
| rang = Від
| latin = Isoëtes lacustris
| latin = Isoëtes lacustris
| parent = Isoëtes
| parent = Isoetes
| author = [[L.]], 1753
| author = [[L.]], 1753
| syn =
| syn =

Версія ад 16:31, 22 кастрычніка 2014

Палушнік азёрны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Isoëtes lacustris L., 1753


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  17131
NCBI  50271
EOL  597780
IPNI  1042662-2
TPL  tro-26602046

Палушнік азёрны (Isoëtes lacustris) — расліна сямейства Палушнікавыя (Isoеtaceae).

Апісанне

Шматгадовая вечназялёная водная разнаспоравая расліна вышынёй 8-20 см з укарочаным сцяблом і клубнепадобным карэнішчам са шматлікімі каранямі. Ад сцябла адыходзіць пучком жорсткае цёмна-зялёнае шылападобнае лісце (філоіды): унутранае лісце (трафафілы) стэрыльнае, вонкавае (спарафілы) з расшыранай асновай — фертыльнае. У пазухах лісця ўтвараюцца сядзячыя макра- і мікраспарангіі, прыкрытыя пакрывалам (вэлюмам). Мегаспоры (50-100) бугорчата-маршчакаватыя. Сперматазоіды шматжгуцікавыя.

Распаўсюджанне

Пашырэны ў Еўразіі (паўночныя, паўночна-заходнія і цэнтральныя раёны Усходняй Эўропы, Заходняя Сібір), Паўночнай Амерыцы; на Беларусі трапляецца пераважна ў Паазер'і. Месцы росту: пясчаныя літаралі алігатрофных і мезатрофных з прыкметамі алігатрафіі азёр з вельмі нізкай мінералізацыяй вады. Утварае чыстыя або мяшаныя (з лабеліяй Дортмана і эладэяй канадскай) прыбярэжныя зараснікі («палушнікавыя лугі») шырынёй 20-50 м.

Біялогія

Расце зараснікамі або групамі на пясчаным або пясчана-глейкім грунце па дне алігатрофных азёр на глыбіні да 4 метраў і больш. Размнажэнне спорамі, адзначана апаспорыя. Спараносіць у жніўні-верасні. Жаночы спарафіт жыве за кошт пажыўных рэчываў мегаспоры.

Вельмі патрабавальны да чысціні вады.

Выкарыстанне і ахова

Венерын чаравічак Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам.
III катэгорыя (VU) 

Дэкаратыўная, прыдатная для аквакультуры расліна.

Занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі.

Літаратура

  • Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 1993. ISBN 5-85700-095-5