Палушнік азёрны: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
арфаграфія
дапаўненне, вікіфікацыя
Радок 24: Радок 24:
| ipni =1042662-2
| ipni =1042662-2
}}
}}
'''Палушнік азёрны''' (''Isoëtes lacustris'') — расліна сямейства Палушнікавыя (Isoеtaceae).
'''Палушнік азёрны''' (''Isoëtes lacustris'') — водная расліна, від роду {{bt-bellat|Палушнік|Isoetes}} сямейства {{bt-bellat|Палушнікавыя|Isoеtaceae}}.

== Біялагічнае апісанне ==
== Апісанне ==
{{Біяфота|Illustration Isoetes lacustris0.jpg|left|Палушнік азёрны. {{Бат.іл.|3}}|color=lightgreen}}
Шматгадовая вечназялёная водная разнаспоравая расліна вышынёй 8-20 см з укарочаным сцяблом і клубнепадобным карэнішчам са шматлікімі каранямі. Ад сцябла адыходзіць пучком жорсткае цёмна-зялёнае шылападобнае лісце (філоіды): унутранае лісце (трафафілы) стэрыльнае, вонкавае (спарафілы) з расшыранай асновай — фертыльнае. У пазухах лісця ўтвараюцца сядзячыя макра- і мікраспарангіі, прыкрытыя пакрывалам (вэлюмам). Мегаспоры (50-100) бугорчата-маршчакаватыя. Сперматазоіды шматжгуцікавыя.

== Распаўсюджанне ==
== Распаўсюджанне ==

Пашырэны ў Еўразіі (паўночныя, паўночна-заходнія і цэнтральныя раёны Усходняй Эўропы, Заходняя Сібір), Паўночнай Амерыцы; на Беларусі трапляецца пераважна ў Паазер'і. Месцы росту: пясчаныя літаралі алігатрофных і мезатрофных з прыкметамі алігатрафіі азёр з вельмі нізкай мінералізацыяй вады. Утварае чыстыя або мяшаныя (з [[лабелія Дортмана|лабеліяй Дортмана]] і [[эладэя канадская|эладэяй канадскай]]) прыбярэжныя зараснікі («палушнікавыя лугі») шырынёй 20-50 м.
[[Арэал]] уключае [[Паўночная Амерыка|Паўночную Амерыку]], [[Еўропа|Еўропу]] ([[Скандынавія]], [[Цэнтральная Еўропа|Цэнтральная]], [[Атлантычная Еўропа|Атлантычная]] і [[Усходняя Еўропа]]) і нешматлікія ізаляваныя [[Папуляцыя|папуляцыі]] на [[Урал]]е і ў [[Заходняя Сібір|Заходняй Сібіры]].

На Беларусі трапляецца пераважна ў Паазер'і. Месцы росту: пясчаныя літаралі алігатрофных і мезатрофных з прыкметамі алігатрафіі азёр з вельмі нізкай мінералізацыяй вады. Утварае чыстыя або мяшаныя (з {{bt-bellat|лабелія Дортмана{{!}}лабеліяй Дортмана|Lobelia dortmanna}} і {{bt-bellat|эладэя канадская{{!}}эладэяй канадскай|Elodea canadensis}}) прыбярэжныя зараснікі («палушнікавыя лугі») шырынёй 20-50 м.

== Біялогія ==
== Біялогія ==

Версія ад 16:56, 22 кастрычніка 2014

Палушнік азёрны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Isoëtes lacustris L., 1753

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  17131
NCBI  50271
EOL  597780
IPNI  1042662-2
TPL  tro-26602046

Палушнік азёрны (Isoëtes lacustris) — водная расліна, від роду Палушнік (Isoetes) сямейства Палушнікавыя (Isoеtaceae).

Біялагічнае апісанне

Палушнік азёрны. Батанічная ілюстрацыя з кнігі О. В. Тамэ «Flora von Deutschland, Österreich und der Schweiz», 1885

Шматгадовая вечназялёная водная разнаспоравая расліна вышынёй 8-20 см з укарочаным сцяблом і клубнепадобным карэнішчам са шматлікімі каранямі. Ад сцябла адыходзіць пучком жорсткае цёмна-зялёнае шылападобнае лісце (філоіды): унутранае лісце (трафафілы) стэрыльнае, вонкавае (спарафілы) з расшыранай асновай — фертыльнае. У пазухах лісця ўтвараюцца сядзячыя макра- і мікраспарангіі, прыкрытыя пакрывалам (вэлюмам). Мегаспоры (50-100) бугорчата-маршчакаватыя. Сперматазоіды шматжгуцікавыя.

Распаўсюджанне

Арэал уключае Паўночную Амерыку, Еўропу (Скандынавія, Цэнтральная, Атлантычная і Усходняя Еўропа) і нешматлікія ізаляваныя папуляцыі на Урале і ў Заходняй Сібіры.

На Беларусі трапляецца пераважна ў Паазер'і. Месцы росту: пясчаныя літаралі алігатрофных і мезатрофных з прыкметамі алігатрафіі азёр з вельмі нізкай мінералізацыяй вады. Утварае чыстыя або мяшаныя (з лабеліяй Дортмана (Lobelia dortmanna) і эладэяй канадскай (Elodea canadensis)) прыбярэжныя зараснікі («палушнікавыя лугі») шырынёй 20-50 м.

Біялогія

Расце зараснікамі або групамі на пясчаным або пясчана-глейкім грунце па дне алігатрофных азёр на глыбіні да 4 метраў і больш. Размнажэнне спорамі, адзначана апаспорыя. Спараносіць у жніўні-верасні. Жаночы спарафіт жыве за кошт пажыўных рэчываў мегаспоры.

Вельмі патрабавальны да чысціні вады.

Выкарыстанне і ахова

Венерын чаравічак Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам.
III катэгорыя (VU) 

Дэкаратыўная, прыдатная для аквакультуры расліна.

Занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі.

Літаратура

  • Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 1993. ISBN 5-85700-095-5