Антыбіётыкі: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дапаўненне
др арфаграфія
Радок 4: Радок 4:
Вядома каля 4 тысяч антыбіётыкаў, у медыцынскай практыцы выкарыстоўваецца каля 60. Першы клінічна эфектыўны антыбіётык ''[[пеніцылін]]'' быў адкрыты [[Вялікабрытанія|англійскім]] [[мікрабіёлаг]]ам [[Аляксандр Флемінг|А. Флемінгам]] у [[1929]] годзе.
Вядома каля 4 тысяч антыбіётыкаў, у медыцынскай практыцы выкарыстоўваецца каля 60. Першы клінічна эфектыўны антыбіётык ''[[пеніцылін]]'' быў адкрыты [[Вялікабрытанія|англійскім]] [[мікрабіёлаг]]ам [[Аляксандр Флемінг|А. Флемінгам]] у [[1929]] годзе.


Тэрмін ''антыбіётык'' быў упершыню выкарыстаны ў [[1942]] годзе [[Зельман Ваксман|Зельманам Ваксман]] і яго супрацоўнікамі ў часопісных артыкулах для апісання любога рэчыва, што выпрацоўваецца мікраарганізмам, які з'яўляецца антаганістычным да росту іншых мікраарганізмаў у высокай ступені развядзення.<ref name="Wakeman1947">{{cite journal |author=SA Waksman|title=What Is an Antibiotic or an Antibiotic Substance? |journal=Mycologia |volume=39 |issue=5 |pages=565–569 |year=1947|doi=10.2307/3755196 |pmid=20264541 |jstor=3755196}}</ref> Гэта азначэнне выключала рэчывы, якія забіваюць бактэрыі, але не вырабляюцца мікраарганізмамі (напрыклад, [[страўнікавы сок]]). Яно таксама не ўключала сінтэтычныя антыбактэрыйныя злучэння, такія як [[сульфаніламіды]].
Тэрмін ''антыбіётык'' быў упершыню выкарыстаны ў [[1942]] годзе [[Зельман Ваксман|Зельманам Ваксманам]] і яго супрацоўнікамі ў часопісных артыкулах для апісання любога рэчыва, што выпрацоўваецца мікраарганізмам, які з'яўляецца антаганістычным да росту іншых мікраарганізмаў у высокай ступені развядзення.<ref name="Wakeman1947">{{cite journal |author=SA Waksman|title=What Is an Antibiotic or an Antibiotic Substance? |journal=Mycologia |volume=39 |issue=5 |pages=565–569 |year=1947|doi=10.2307/3755196 |pmid=20264541 |jstor=3755196}}</ref> Гэта азначэнне выключала рэчывы, якія забіваюць бактэрыі, але не вырабляюцца мікраарганізмамі (напрыклад, [[страўнікавы сок]]). Яно таксама не ўключала сінтэтычныя антыбактэрыйныя злучэння, такія як [[сульфаніламіды]].


== Класіфікацыя ==
== Класіфікацыя ==

Версія ад 22:09, 22 кастрычніка 2014

Тэст на адчувальнасць бактэрый да розных антыбіётыкаў. На паверхню кубка Петры, на якім растуць бактэрыі, пакладзены дыскі, прасякнутыя рознымі антыбіётыкамі. Празрыстая зона вакол дыска — рост бактэрый падаўлены дзеяннем антыбіётыка.

Антыбіётыкі (ад стар.-грэч.: Ἀντί — anti — супраць, βίος — bios — жыццё) — арганічныя рэчывы, што ўтвараюцца ў мікраарганізмах і ў невялікіх дозах прыгнечваюць жыццядзейнасць іншых мікраарганізмаў, вірусаў і клетак. Да антыбіётыкаў адносяць таксама раслінныя (фітанцыды) і жывёльнага паходжання рэчывы з антымікробным дзеяннем.

Вядома каля 4 тысяч антыбіётыкаў, у медыцынскай практыцы выкарыстоўваецца каля 60. Першы клінічна эфектыўны антыбіётык пеніцылін быў адкрыты англійскім мікрабіёлагам А. Флемінгам у 1929 годзе.

Тэрмін антыбіётык быў упершыню выкарыстаны ў 1942 годзе Зельманам Ваксманам і яго супрацоўнікамі ў часопісных артыкулах для апісання любога рэчыва, што выпрацоўваецца мікраарганізмам, які з'яўляецца антаганістычным да росту іншых мікраарганізмаў у высокай ступені развядзення.[1] Гэта азначэнне выключала рэчывы, якія забіваюць бактэрыі, але не вырабляюцца мікраарганізмамі (напрыклад, страўнікавы сок). Яно таксама не ўключала сінтэтычныя антыбактэрыйныя злучэння, такія як сульфаніламіды.

Класіфікацыя

Паводле хімічнай прыроды антыбіётыкі належаць да розных груп злучэнняў:

  • вугляродзмяшчальныя (неаміцын, канаміцын, стрэптаміцын, амінагліказіды і інш., антыбіётыкі групы рыстаміцыну — ванкаміцын),
  • макрацыклічныя лактоны (эрытраміцын, алеандаміцын, паліены),
  • хіноны і блізкія да іх рэчывы (тэтрацыкліны, антрацыкліны),
  • пептыды і пепталіды (пеніцыліны, інтэрферон, граміцыдзін С, актынаміцыны) і інш.

Паводле механізма дзеяння адрозніваюць антыбіётыкі, якія парушаюць сінтэз клетачных абалонак бактэрый (пеніцыліны і інш.), бялкоў (тэтрацыкліны, хлорамфенікол і інш.), нуклеінавых кіслот (проціпухлінныя антыбіётыкі — аліваміцын, рубаміцын, кармінаміцын і інш.), разбураюць цэласнасць цытаплазматычных мембран (паліены) і біяэнергетычных працэсаў (граміцыдзін С). Антыбіётыкі могуць мець шырокі спектр дзеяння (уплываюць на грамдадатныя і грамадмоўныя бактэрыі, напрыклад, тэтрацыкліны) і вузкі (актыўныя пераважна да грамдадатных мікробаў, напрыклад, пеніцылін, рыфампіцын).

Выкарыстанне

На лекавыя і гаспадарчыя мэты антыбіётыкі атрымліваюць галоўным чынам мікрабіялагічным сінтэзам на аснове бактэрый і мікраскапічных грыбкоў (пераважна актынаміцэтаў), частку — хімічным сінтэзам або хімічнай мадыфікацыяй прыродных антыбіётыкаў.

Выкарыстоўваюць на лячэнне інфекцыйных хвароб чалавека, жывёл і раслін, для паскарэння росту і развіцця маладняку, як кансерванты, пры вывучэнні тонкіх механізмаў біяхімічных пераўтварэнняў, праблем анкалогіі і функцыянавання жывых клетак.

Зноскі

  1. SA Waksman (1947). "What Is an Antibiotic or an Antibiotic Substance?". Mycologia. 39 (5): 565–569. doi:10.2307/3755196. JSTOR 3755196. PMID 20264541.

Літаратура

Спасылкі

Шаблон:Link FA Шаблон:Link GA