Памір: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 59: Радок 59:
[[Катэгорыя:Горныя сістэмы паводле алфавіту]]
[[Катэгорыя:Горныя сістэмы паводле алфавіту]]
[[Катэгорыя:Горы Афганістана]]
[[Катэгорыя:Горы Афганістана]]
[[Катэгорыя:Горы Кіргізіі]]
[[Катэгорыя:Горы Кыргызстана]]
[[Катэгорыя:Горы Кітая]]
[[Катэгорыя:Горы Кітая]]
[[Катэгорыя:Горы Таджыкістана]]
[[Катэгорыя:Горы Таджыкістана]]

Версія ад 19:41, 23 кастрычніка 2014

Памір
Найвышэйшы пункт
Абсалютная вышыня7 719 м
Размяшчэнне
39°00′07″ пн. ш. 71°59′59″ у. д.HGЯO
Памір (Азія)
Памір
Памір
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Памі́р — высакагорная сістэма ў Сярэдняй і Цэнтральнай Азіі, частка Паміра-Алая. Найвышэйшы пункт — гара Кангур.

Галоўная частка ў Таджыкістане, усходняя і паўднёвая частка ў Кітаі і Афганістане. На поўначы абмежаваны Заалайскім хрыбтом, на ўсходзе — Сарыкольскім і Кашгарскім хрыбтамі, на поўдні — ракой Памір і вярхоўямі ракі Пяндж, на захадзе — мерыдыянальным адрэзкам даліны р. Пяндж.

Найвышэйшыя пункты размешчаны ў Кашгарскіх гарах (г. Кангур, 7719 м; г. Музтагата, 7546; пік Ісмаіла Самані, пік Леніна). Паводле асаблівасцей рэльефу Памір падзяляюць на Заходні і Усходні. Для Заходняга Паміра характэрна сістэма высокіх хрыбтоў амаль шыротнага распасцірання. Буйнейшыя антыклінорыі маюць крышталічныя ядры палеазойскага ўзросту, якія прарваны гранітоіднымі інтрузіямі. Схілы хрыбтоў расчлянёны глыбокімі цяснінамі рэк. Усходні Памір складзены з парод палеазою і мезазою, трапляюцца вулканагенна-асадкавыя адклады палеагену. Для рэльефу характэрны плоскія днішчы вялізных далін і катлавін, якія падняты на вышыню 3500—4500 м і запоўнены прадуктамі разбурэння гор, у грунтах трапляецца вечная мерзлата. Над імі ўзвышаюцца хрыбты вышынёй больш за 6000 м. Найвышэйшыя грабяні маюць горна-ледавіковыя формы, якія вылучаюцца на агульным фоне старажытнага рэльефу. Памір — моцна сейсмічная вобласць, землетрасенні дасягаюць 8—9 балаў. Радовішчы золата, малібдэну, вальфраму, горнага хрусталю, азбесту, слюды, лазурыту.

Клімат суровы, рэзка кантынентальны. У далінах Захдняга Паміра на вышыні каля 2100 м сярэднія тэмпературы студзеня −7,4 °C, ліп. 22,5 °C, гадавая колькасць ападкаў да 800 мм (на ледавіку Федчанкі). На Усходнім Паміры клімат больш суровы. На вышыні каля 4000 м сярэдняя тэмпература студзеня −20 °C, ліпеня +8 °C, ападкаў 100 мм за год. Снегавая мяжа ў Заходнім Паміры размешчана на вышыні 3600-3800 м, на ледавіку Федчанкі — на вышыні 4400 м, ва Усходнім Паміры — 5200-5240 м.

Плошча зледзянення ў межах Таджыкістана больш за 7500 км² (больш за 10 % паверхні Паміра), агульная колькасць ледавікоў каля 7110. Тыпы ледавікоў: каравыя, вісячыя, схілавыя, складаныя далінныя альпійскага і туркестанскага тыпаў. Найбольшыя ледавікі: Федчанкі (даўж. 77 км) і Грум-Гржымайлы (37 км).

Даліна ракі Пяндж

Рэкі адносяцца пераважна да басейна Амудар'і, якая ў верхнім цячэнні называецца Пяндж. Найбольшыя рэкі: Кызыл-Суу, Кызылсу, Сурхоб, Вахш. Рэкі Усходняга Паміра адносяцца да басейнаў Яркенда і Кашгара. Яны маюць бурнае цячэнне, ледавікова-снегавое жыўленне, летнія паводкі. Найбольшыя азёры: Каракуль, Рангкуль, Шаркуль, Заркуль, Яшылькуль, Сарэзскае.

Глебы халодных высакагорных пустынь Паміра: саланцаватыя, шэразёмы, такырна-саланчаковыя, шкілетныя на камяністым і пясчаным субстраце; у месцах лепшага ўвільгатнення — бурыя пустынна-стэпавыя. На Усходнім Паміры — участкі камяністай горнай тундры з вечнай мерзлатой, выкапнёвым лёдам, камяністымі многавугольнікамі.

На Заходнім Паміры ў далінах расліннасць пустынная палыновая, на вышынях 2600—3200 м — дзярнова-злакавыя стэпы з калючымі падушкамі астрагалаў і аканталімонаў. На выш. 3200—3800 м кавыльныя стэпы, якія змяняюцца кабрэзіевымі лугамі. 3 выш. 4500 м пачынаецца субальпійскі пояс з марозаўстойлівай нізкатраўнай і паўхмызняковай расліннасцю. Па берагах рэк раступь таполі, бярозы, вербы, якія ўтвараюць невялікія гаі. На Усходнім Паміры днішчы далін і катлавіны заняты высакагорнай пустыняй з рэдкімі раслінамі падушкападобнай формы. На выш. 3500—4200 м найбольш характэрны паўхмызнячок тэраскен (адзіны від расліннага паліва). Ва ўмовах большай вільготнасці развіваюцца рэдкатраўныя высакагорныя стэпы з ціпчаку ўсходняга, кавылю, палыну. Вышэй за 4200 м пераважаюць падушачнікі з вастралодкі, аканталімону, сібальдыі. Каля рэк і ручаёў Усходняга Паміра сустракаюцца кабрэзіевыя і асаковыя лугі, нярэдка саланчакава-ыя і купінаватыя.

Жывёльны свет Паміра прадстаўлены горным баранам архарам, даўгахвостым сурком, чырвонай пішчухай; з птушак — тыбецкім уларам, серпадзюбам, тыбецкім крумкачом і жаваранкам, снегавым гімалайскім грыфам, горнай, або індыйскай гуссю. Вырошчваюць якаў.

Асноўны занятак насельніцтва — жывёлагадоўля і горнае земляробства. Вырошчваюць ячмень, гарох, на паліўных землях — вінаград, шаўкоўніцу, грэцкі арэх, абрыкосы.

Гл. таксама

Літаратура

  • Лаўрыновіч М. Памір // БелЭн у 18 т. Т. 12. — Мн., 2001.


Шаблон:Link FA