Караль Бжастоўскі: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др clean up, replaced: дынастыя → род using AWB
Няма тлумачэння праўкі
Радок 61: Радок 61:
| Rodovid = 483740
| Rodovid = 483740
}}
}}
'''Караль Бжастоўскі''' ({{ДН|11|2|1796}}, в. [[Вёска Міхалішкі|Міхалішкі]] — {{ДС|25|7|1854}}, {{МН|Парыж||Горад Парыж}}) — грамадскі дзеяч, землеўладальнік, заснавальнік [[Штабінская рэспубліка|Штабінскай рэспублікі]].
'''Караль Бжастоўскі''' ({{ДН|11|2|1796}}, в. [[Вёска Міхалішкі|Міхалішкі]] — {{ДС|25|7|1854}}, {{МС|Парыж||Горад Парыж}}) — грамадскі дзеяч, землеўладальнік, заснавальнік [[Штабінская рэспубліка|Штабінскай рэспублікі]].


== Біяграфія ==
== Біяграфія ==

Версія ад 21:32, 23 кастрычніка 2014

Караль Бжастоўскі
«Стрэмя» — герб Бжастоўскіх
«Стрэмя» — герб Бжастоўскіх
Нараджэнне 11 лютага 1796(1796-02-11)[1]
Смерць 25 ліпеня 1854(1854-07-25)[1] (58 гадоў)
Месца пахавання
Род Бжастоўскія
Бацька Міхал Геранім Бжастоўскі
Маці Ева Храптовіч
Дзейнасць прадпрымальнік
Узнагароды Залаты крыж ордэна «За вайсковую доблесць»
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Караль Бжастоўскі (11 лютага 1796, в. Міхалішкі — 25 ліпеня 1854, Парыж) — грамадскі дзеяч, землеўладальнік, заснавальнік Штабінскай рэспублікі.

Біяграфія

Дзяцінства і раннія гады

Караль нарадзіўся ў сям'і Міхала Гераніма Бжастоўскага і Евы Храптовіч, дачкі Яўхіма Храптовіча, у вёсцы Міхалішкі.

Дзяцінства правёў у доме бацькоў і маёнтках Храптовічаў. Ад бацькі ў спадчыну атрымаў уласнасць у Літве: Міхалішкі, Чэхі і Маркуны, а таксама права на староства быстрыцкае. У спадчыну ад маці атрымаў вёску Штабін  (польск.) і палац у Варшаве, які прадаў Элертавым.

Вучыўся ў школе ў Вільні, Літве і Францыі. Валодаў бегла французскай, нямецкай і лацінскай мовамі. З юнацтва паказаў выдатныя таленты ў навуцы, асабліва ў механіцы і фізіцы. Гэта дапамагло яму падчас службы ў войску заняцца кіраваннем ваеннай тэхнікай і хутка прасоўвацца  (польск.) па службе.

У 1815 годзе, яшчэ непаўнагадовы, быў дзеяздольным. Ён спрабаваў разабрацца ў пытаннях уласнасці, асабліва вялізных даўгоў ад сваіх бацькоў.

Ваенная служба

Апанаваны крэдыторамі, Бжастоўскі вырашыў паспрабаваць ваенную кар'еру. Ён далучыўся да войска Каралеўства Польскага і служыў ад'ютантам генерала А. Ражнецкага  (руск.).

10 сакавіка 1818 года ён падаў у адстаўку па слабасці здароўя з дазволам насіць уніформу. Падчас службы ён займаўся ваеннай тэхнікай. Верагодна, прайшоў практыку на адной з фабрык па вытворчасці зброі. Пасля сыходу з войска ў званні капітана, падышоў зноў да пытанняў уласнасці.

Штабінская рэспубліка

Помнік К. Бжастоўскаму ў Штабіне

Пасля вырашэння найбольш важных праблем у літоўскіх маёнтках Бжастоўскі пасяліўся ў 1819 годзе на пастаяннай аснове ля Штабіна. Месцам жыхарства абраў Цісаў  (польск.), дзе пачаў працаваць, каб адкупіцца ад крэдытораў.

Вынікам яго дзейнасці ў ваколіцах Штабіна стала стварэнне Штабінскай рэспублікі, у якой ён лакальна адмяніў прыгоннае права, увёў для сялян арэнду, даваў беспрацэнтныя крэдыты, пабудаваў некалькі заводаў. У некаторых сваіх праявах праведзеныя там пераўтварэнні апярэджвалі вядомыя Сталыпінскія рэформы[2].

Паўстанне 1830-31 гадоў

Важным момантам у жыцці Бжастоўскага быў паўстанне 1830—1831 гадоў. Ён пачаў сваю службу ў войску Царства Польскага, спачатку ў Сувалках, потым — у Варшаве. Тут ён быў прызначаны ў штат рэзервнага корпуса, якім камандаваў генерал Людвік Пац?!. Прыняў удзел у бітве пад Астраленкай  (руск.), дзе праявіў адметную доблесць, быў цяжка паранены і ў знак прызнання заслуг удастоены ордэнам Virtuti Militari.

У літаратуры існуе меркаванне, што пасля падаўлення паўстання Бжастоўскія эмігравалі з-за страху рэпрэсій удзельнікаў разам з тысячамі салдат і афіцэраў у Францыю і Англію. Але ёсць сур'ёзныя падставы меркаваць, што Бжастоўскія не прымалі ўдзел у выгнанні. Захаваўся дакумент ад 7 верасня 1831 года з прысягай Караля Бжастоўскага на вернасць цару. Такім чынам, ён не павінен быў эміграваць. Верагодна, ён яшчэ да пачатку паўстання «фіктыўна» перапісаў штабінскую ўласнаць на сястру Ізабелу, асцерагаючыся канфіскацыі маёмасці царскімі ўладамі. Пасля прыняцця прысягі, ён вярнуўся ў Цісаў, дзе працягнуў свае рэформы. Годы прайшлі пад знакам работы па развіццю Штабінскай рэспублікі. Інвестыцыі, рэформы, развіццё прамысловасці і сельскай гаспадаркі паднялі яго падданых да самадастатковасці.

Караль Бжастоўскі ўкараніў у сваіх уладаннях шмат інавацыйных тэхналогій і вытворчасцей: сталеліцейную, шкляную і агра-прамысловую. У тым ліку там адліваліся шлюзы для Аўгустоўскага канала[2].

Граф пакутаваў болямі сэрца. У снежні 1853 ён адправіўся ў Францыю для правядзення спецыялізаванага лячэння ў Парыжы. На радзіму ён ужо не змог вярнуцца. Ён памёр у Парыжы 25 ліпеня 1854 года ў доме на Італьянскім бульвары, ва ўзросце 59 гадоў. Ён быў пахаваны на могілках на Манмартры, але пазней, згодна з волей, выказанай ім у завяшчанні яго цела было перанесена на могілкі Манмарансі  (польск.) — некропаль, дзе пахаваны многія польскія эмігранты.

Зноскі

  1. а б Karol Brzostowski // CERL ThesaurusConsortium of European Research Libraries. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Создатель Штабинской республики (руск.)

Літаратура

  • G. Ryżewski, Sztabin. Dzieje obszaru gminy od czasów najdawniejszych do współczesności, Białystok-Sztabin 2002.
  • G. Ryżewski, Karol Brzostowski, (1796—1854), «Małe Miasta. Elity», red. M. Zemło, Supraśl 2005.