ФК Блэкберн Роверс: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
clean up, replaced: Мэц → Мец, рэбны прызёр → ярэбраны прызёр , Бэн → Бен, == → == , Мецью → Мэцью, Сярэбраны прызёр → Срэбны прызёр using AWB |
др Artificial123 перанёс старонку Блэкберн Роверс у ФК Блэкберн Роверс |
(Няма розніцы)
|
Версія ад 15:26, 26 кастрычніка 2014
Блэкберн Роверс | |||
---|---|---|---|
Blackburn Rovers.png | |||
Поўная назва | Blackburn Rovers Football Club | ||
Мянушкі | Валацугі | ||
Заснаваны | 5 лістапада 1875 | ||
Горад | Блэкберн, Англія | ||
Стадыён |
Івуд Парк Умяшчальнасць: 31 367 |
||
Уладальнік | V H Group[d] | ||
Прэзідэнт | Майк Чэстан[d] | ||
Галоўны трэнер | Гэры Боўэр | ||
Чэмпіянат | Футбольная ліга | ||
2013—2014 | 8 месца | ||
Сайт | Афіцыйны сайт | ||
|
«Блэ́кберн Ро́верс» (англ.: Blackburn Rovers Football Club) — прафесійны англійскі футбольны клуб з горада Блэкберн (Ланкашыр). Быў заснаваны ў 1875 годзе, а ў 1888 годзе стаў адным з клубаў-заснавальнікаў Футбольнай Лігі. Клуб таксама стаў заснавальнікам Прэм'ер-Лігі ў 1992 годзе і з'яўляееца адным з трох клубаў, што мелі дачыненне да стварэння дзвюх англійскіх лігаў (акрамя «Блэкберну» гэта рабілі «Астан Віла» і «Эвертан»). На хатняй арэне «Івуд Парк» граюць з 1890 года.
У XIX стагоддзі клуб некалькі разоў выйграваў кубак Англіі, але ў наступным стагоддзі гэта здарылася толькі аднойчы ў 1928 годзе. Акрамя таго двойчы ў даваеныя гады клуб станавіўся чэмпіёнам Англіі ў 1912 і 1924 гадах.
У 1992 годзе клуб патрапіў у толькі што створаную Прэм'ер-Лігу пасля сезону ў ніжэйшым дывізіёне, дзякуючы англійскаму бізнесмену Джэку Уолкеру, што з'яўляўся дырэктарам клубу на той час. Трэнерам каманады быў вядомы ў мінулым футбольны ігрок Кені Далгліш. У 1995 годзе клуб стаў чэмпіёнам Англіі, патраціўшы шмат грошай на здабытак такіх ігракоў, як Алан Шырэр і Крыс Сатан. Але ўжо ў 1999 годзе клуб зноў трапіў у ніжэйшы дывізіён. Праз два гады, пасля смерці Уолкера, клуб вярнуўся ў Прэм'ер-Лігу.
За апошнія 10 гадоў клуб чатыры разы прымаў удзел у Лізе Еўропы, аднойчы як уладальнік Кубка Лігі, двойчы як клуб, што заняў шостае месца ў чэмпіянаце Англіі і аднойчы праз кваліфікацыю Кубка Інтэртота. Дэвізам клубу з'яўляецца выраз «Arte et labore», што ў перакладзе азначае — «Уменнем і цяжкай працай».
Гісторыя
19 стагоддзе
«Блэкберн Роверс» быў заснаваны 5 лістапада 1875 года групоўкай выпускнікоў школы Шрусберы, ініцыятыву якіх падтрымала група забяспечаных мяшчан на сходзе ў гатэлі «Легер». У тым жа годзе, 18 снежня, каманда правяла свой першы матч, які завяршыўся нічыёй з лікам 1:1. У пачатку сваёй гісторыі клуб не меў уласнага стадыёна і існаваў выключна на грошы заснавальнікаў. Каманда змяніла шмат палёў, пакуль у рэшце не быў пабудаваны «Івуд Парк», на якім «Блэкберн» выступае і па сённяшні дзень, а сам стадыён з'яўляецца найстарэйшай футбольнай арэнай у Англіі. З 1878 года клуб выступаў у першынстве Ланкашыра, а ўжо на наступны сезон каманда ўдзельнічала ў розыгрышы на Кубак Англіі. У 1882 годзе «Блэкберн Роверс» дайшлі да фіналу гэтага турніру, але прайгралі клубу «Олд Ітоніянс» (цікавы факт, што на наступны год за іх адпомсціў іншы клуб з горада Блэкберн, які ўжо не існуе «Блэкберн Алімпік»). Праз два гады, у 1884 годзе, «Блэкберн Роверс» усё ж такі заваявалі гэты трафей, а так выйгравалі яго яшчэ два сезоны запар. У 1888 годзе была заснавана Футбольная ліга і «Роверс» сталі адным з клубаў-заснавальнікаў. У перыяд з 1890—1891 гады клуб двойчы перамог у першынстве на Кубак Англіі, але дамагчыся самавітага поспеху ў чэмпіянаце клубу было не наканавана да пачатку XX стагоддзя.
Склад каманды
Па стане на 3 лютага 2014 года
|
|
Дасягненні
- Чэмпіён Англіі: 1911—1912(1), 1913—1914(1), 1994—1995(2)
- Срэбны прызёр чэмпіянату Англіі: 1993—1994
- Уладальнік Кубка Англіі: 1884, 1885, 1886, 1890, 1891, 1928
- Уладальнік Кубка англійскай лігі: 2002
- Уладальнікі Суперкубка Англіі (англ.: Charity Shield) — 1912
Удакладненні: (1) Дывізіён 1; (2) Прэм'ер-Ліга
Зноскі
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме ФК Блэкберн Роверс
- Афіцыйны сайт (англ.)
Шаблон:Склад ФК Блэкберн Роверс Шаблон:Трэнеры ФК Блэкберн Роверс