Штэфан Ціса: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
clean up, replaced: - 28 сакавіка 1959 → — {{ДС|28|3|1959}}, ; 18 кастрычніка 1897 → ; {{ДН|18|10|1897}} using AWB
clean up using AWB
Радок 26: Радок 26:
| Commons =
| Commons =
}}
}}
'''Штэфан Ціса''' (славацк. Štefan Tiso; {{ДН|18|10|1897}}, [[Біча]], [[Аўстра-Венгрыя]] — {{ДС|28|3|1959}}, {{МС|Браціслава||}}, [[Чэхаславакія]]) — славацкі юрыст, палітычны і дзяржаўны дзеяч перыяду [[Першая Славацкая рэспубліка|Першай Славацкай рэспублікі]].
'''Штэфан Ціса''' (славацк. Štefan Tiso; {{ДН|18|10|1897}}, {{МН|Біча||}}, [[Аўстра-Венгрыя]] — {{ДС|28|3|1959}}, {{МС|Браціслава||}}, [[Чэхаславакія]]) — славацкі юрыст, палітычны і дзяржаўны дзеяч перыяду [[Першая Славацкая рэспубліка|Першай Славацкай рэспублікі]].


== Біяграфія ==
== Біяграфія ==

Версія ад 00:15, 28 кастрычніка 2014

Штэфан Ціса
славацк.: Štefan Tiso
Сцяг3-і прэм'ер-міністр Славакіі
5 верасня 1944 — 4 красавіка 1945
Прэзідэнт Іозеф Ціса
Папярэднік Войцех Тука
Пераемнік пасада скасавана

Нараджэнне 18 кастрычніка 1897(1897-10-18)
Сцяг Аўстра-Венгрыі Біча, Аўстра-Венгрыя
Смерць 28 сакавіка 1959(1959-03-28) (61 год)
Сцяг Чэхіі Браціслава, Чэхаславакія
Нацыянальнасць славак
Партыя Глінкава славацкая народная партыя
Адукацыя
Дзейнасць суддзя, палітык, адвакат
Бітвы

Штэфан Ціса (славацк. Štefan Tiso; 18 кастрычніка 1897, Біча, Аўстра-Венгрыя28 сакавіка 1959, Браціслава, Чэхаславакія) — славацкі юрыст, палітычны і дзяржаўны дзеяч перыяду Першай Славацкай рэспублікі.

Біяграфія

Штэфан Ціса нарадзіўся ў 1897 годзе ў Бічы. Будучаму прэзідэнту Першай Славацкай рэспублікі, Іозефу Ціса, ён прыходзіўся траюрадным братам: дзед Іозефа, Іозеф «Каро» Ціса, быў родным братам бабулі Штэфана, Тэрэзы Ціса.

Скончыўшы школу ў 1915 годзе, Ціса быў прызваны ў шэрагі Аўстра-венгерскай арміі і адправіўся на Усходні фронт Першай сусветнай вайны. У 1916 годзе ён трапіў у рускі палон, а ў 1918 - далучыўся да аднаго з добраахвотніцкіх «чэхаславацкіх легіёнаў», якія змагаліся на баку краін Антанты.

У Чэхаславакію Ціса вярнуўся толькі ў 1920 годзе. Ён ненадоўга абгрунтаваўся ў Брно, пасля чаго перабраўся ў Браціславу, дзе вывучаў права. Атрымаўшы адукацыю, ён быў прызначаны на пасаду суддзі ў Трэнчыне і ў 1938 годзе стаў старшынёй краявога суда. У верасні 1939 года, ужо пасля ўтварэння Першай Славацкай рэспублікі, Штэфан Ціса быў ізноў пераведзены ў Браціславу і ўстаў на чале Вярхоўнага суда Славакіі.

У верасні 1944 года Іозеф Ціса прызначыў свайго сваяка на пасаду прэм'ер-міністра Славакіі на змену Войцеху Тука, а таксама на пасады міністра замежных спраў і юстыцыі. Аднак ужо неўзабаве Славакія была занятая савецкімі войскамі. Збегшы ў Аўстрыю ў красавіку 1945 года, 8 мая ў Кремсмюнстэрскім абацтве Ціса падпісаў капітуляцыю Славакіі ў Другой сусветнай вайне.

Спасылкі