Ян Антоні Храпавіцкі: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 4: Радок 4:
|арыгінальнае імя=
|арыгінальнае імя=
|партрэт=Jan Antoni Chrapavicki. Ян Антоні Храпавіцкі.jpg
|партрэт=Jan Antoni Chrapavicki. Ян Антоні Храпавіцкі.jpg
|шырыня партрэта=
|шырыня партрэта=250px
|подпіс=Ян Антоні Храпавіцкі. Партрэт са збораў {{nowrap|[[Вацлаў Федаровіч|В. Федаровіча]]}} ў [[Віцебск]]у
|подпіс=Ян Антоні Храпавіцкі. Партрэт са збораў {{nowrap|[[Вацлаў Федаровіч|В. Федаровіча]]}} ў [[Віцебск]]у
|герб=POL COA Gozdawa.svg
|герб=POL COA Gozdawa.svg
|шырыня герба=120px
|шырыня герба=100px
|подпіс герба=[[Герб «Газдава»]]
|подпіс герба=[[Герб «Газдава»]]



Версія ад 22:51, 3 лістапада 2014

Ян Антоні Храпавіцкі
Ян Антоні Храпавіцкі. Партрэт са збораў В. Федаровіча ў Віцебску
Ян Антоні Храпавіцкі. Партрэт са збораў В. Федаровіча ў Віцебску
Герб «Газдава»
Герб «Газдава»
Ваявода віцебскі
1669 — 1685
Папярэднік Уладзіслаў Валовіч
Пераемнік Леанард Габрыэль Пацей

Нараджэнне 1 кастрычніка 1612(1612-10-01)
Падбярэззе
Смерць 3 лістапада 1685(1685-11-03) (73 гады)
Лукішкі пад Віцебскам
Род Храпавіцкія
Бацька Крыштаф Храпавіцкі
Маці Алена з Войнаў-Ясянецкіх
Жонка Беата Канстанцыя з Вярбіцкіх
Ганна з Вылежынскіх
Дзеці Ян Францішак, Крыштаф Антоні, Карнэлія, Барбара, Кацярына, Юзаф, Міхал, Антоні, Вацлаў, Стэфан Антоні, Людвіка Агнешка, Францішак Ян, Марыяна
Веравызнанне кальвінізм[2]
Дзейнасць пісьменнік, палітык, службовая асоба
Навуковая дзейнасць
Навуковая сфера палітычная дзейнасць[d][1]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ян Антоні Храпавіцкі (1 кастрычніка 1612, вёска Падбярэззе каля Віцебска — 3 лістапада 1685, Лукішкі пад Віцебскам) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, аўтар дзённіка. Харунжы1650) і падкаморы смаленскі1660), ваявода віцебскі1669). Трымаў Дарагабужскае, Азярыцкае і Маркаўскае староствы, адміністратар Магілёўскай эканоміі (1684).

Біяграфія

Прадстаўнік шляхецкага роду Храпавіцкіх герба «Газдава», сын Крыштафа і Алены з Войнаў-Ясянецкіх. Скончыў калегіум Навадворскага ў Кракаве, працягваў навучанне ў Лондане і Падуі. У 1637 годзе перайшоў з кальвінізму ў каталіцтва, што дало яму магчымасць займацца грамадскай і палітычнай дзейнасцю і зрабіць кар'еру.

Займаў шэраг дзяржаўных пасадаў. Быў сакратаром караля польскага і вялікага князя літоўскага Яна Казіміра. Актыўны ўдзельнік палітычнага жыцця Рэчы Паспалітай: браў удзел у працы 24 соймаў, маршалак соймаў 1665 і 1668 гадоў, уваходзіў у шматлікія соймавыя камісіі, а таксама ў Скарбовы Трыбунал Вялікага Княства Літоўскага.

У сярэдзіне XVII ст. удзельнічаў у працы камісіі для размежавання Веліжскага і Усвяцкага старостваў з Невельскім. Браў удзел у перамовах з Маскоўскай дзяржавай, а таксама ў падпісанні Андросаўскага перамір'я (1667).

Дзённік

Пакінуў дзённік за 16581685 гады — каштоўную гістарычную крыніцу, дзе ёсць звесткі пра палітычнае жыццё Рэчы Паспалітай, соймы, штодзённае жыццё заможнай шляхты, звычаі і норавы.

Крыніцы

  1. а б Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  2. Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego : spisy. T. 4, Ziemia smolenśka i województwo smolenśkie XIV-XVIII wiek / пад рэд. А. РахубаWarszawa: Wydawnictwo DiG, 2003. — С. 121, 227. — 412 с. — ISBN 83-7181-279-5