Уладзімір Елісеевіч Лабанок: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Няма тлумачэння праўкі |
Няма тлумачэння праўкі |
||
Радок 25: | Радок 25: | ||
[[Катэгорыя:Партызаны Вялікай Айчыннай вайны]] |
[[Катэгорыя:Партызаны Вялікай Айчыннай вайны]] |
||
[[Катэгорыя:Старшыні Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта]] |
[[Катэгорыя:Старшыні Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта]] |
||
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў Пухавіцкім раёне]] |
Версія ад 14:21, 15 лістапада 2014
Уладзімір Елісеевіч Лабанок (20 чэрвеня (3 ліпеня) 1907—4 лістапада 1984) — беларускі дзяржаўны дзеяч, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, адзін з кіраўнікоў партызанскага руху ў Віцебскай вобласці. Герой Савецкага Саюза (1943).
Біяграфія
Нарадзіўся ў вёсцы Востраў (сучасны Пухавіцкі раён Мінскай вобласці). У 1931 годзе скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію.
Са снежня 1941 па чэрвень 1944 года 1-ы сакратар Лепельскага падпольнага райкома КП(б)Б. З сакавіка 1942 года У. Е. Лабанок камандзір партызанскага атрада, са снежня 1942 — камісар Чашніцкай партызанскай брыгады («Дубрава»), з ліпеня 1943 года — камандзір Лепельскай партызанскай брыгады імя Сталіна. У снежні 1943 г. У. Е. Лабанок узначаліў аператыўную групу ЦК КП(б)Б і Беларускага штаба партызанскага руху па Полацка-Лепельскай партызанскай зоне. З 1944 года займаў пасады ў апараце ЦК КПБ, старшыні Полацкага і Гомельскага аблвыканкамаў, 1-га сакратара Палескага і Віцебскага (верасень 1956 — красавік 1962)[1] абкомаў КПБ.
З 1962 года У. Е. Лабанок на пасадзе 1-га намесніка старшыні Савета міністраў БССР, з 1974 — намеснік Старшыні Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР.
У 1968—1974 гг. У. Е. Лабанок займаў пасаду Старшыні Савета Нацыянальнасцей Вярхоўнага Савета СССР.
Зноскі
- ↑ Витебск: Энциклопедический справочник / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Минск: БелСЭ им. П. Бровки, 1988. — С. 112, 113. — 408 с. — 60 000 экз. — ISBN 5-85700-004-1. (руск.)
Літаратура
- Беларусь: Энцыклапедычны даведнік / Рэдкал.: Б. І. Сачанка і інш. — Мн.: БелЭн, 1995. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
- Витебск: Энциклопедический справочник / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Минск: БелСЭ им. П. Бровки, 1988. — С. 112, 113. — 408 с. — 60 000 экз. — ISBN 5-85700-004-1. (руск.)