Малая Літва: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 33: Радок 33:
Малая Літва стала асноўным месцам развіцця літаратурнай [[літоўская мова|літоўскай мовы]] ў XVI—XVIII стст. — у прыватнасці, аднаго з яе літаратурных варыянтаў, які фармаваўся ў тыя часы тут на аснове заходніх дыялектаў [[жамойцкая мова|жамойцкай гаворкі (мовы)]] і з уплывам гаворак мясцовай [[пруская мова|прускай мовы]]. Першая друкаваная кніга («Катэхізіс») на літаратурнай [[літоўская мова|літоўскай мове]] (у прыватнасці — на [[жамойцкая мова|жамойцкай гаворцы]]), падрыхтаваная лютэранскім пастарам [[Марцінас Мажвідас|Марцінасам Мажвідасам]], была надрукавана ў [[горад Калінінград|Кёнігсбергу]] ([[Герцагства Прусія]]) у 1547 г., гэтак жа як і першая літоўская граматыка «Grammatica Litvanica» [[Даніэль Клейн|Даніэля Клейна]], надрукаваная тут у 1653 г.<ref>Литва Малая // Большая Российская энциклопедия: в 30 т. — Москва, 2010. — Т. 17. — С. 628.</ref>
Малая Літва стала асноўным месцам развіцця літаратурнай [[літоўская мова|літоўскай мовы]] ў XVI—XVIII стст. — у прыватнасці, аднаго з яе літаратурных варыянтаў, які фармаваўся ў тыя часы тут на аснове заходніх дыялектаў [[жамойцкая мова|жамойцкай гаворкі (мовы)]] і з уплывам гаворак мясцовай [[пруская мова|прускай мовы]]. Першая друкаваная кніга («Катэхізіс») на літаратурнай [[літоўская мова|літоўскай мове]] (у прыватнасці — на [[жамойцкая мова|жамойцкай гаворцы]]), падрыхтаваная лютэранскім пастарам [[Марцінас Мажвідас|Марцінасам Мажвідасам]], была надрукавана ў [[горад Калінінград|Кёнігсбергу]] ([[Герцагства Прусія]]) у 1547 г., гэтак жа як і першая літоўская граматыка «Grammatica Litvanica» [[Даніэль Клейн|Даніэля Клейна]], надрукаваная тут у 1653 г.<ref>Литва Малая // Большая Российская энциклопедия: в 30 т. — Москва, 2010. — Т. 17. — С. 628.</ref>


Гэтаму спрыяла тое, што [[Герцагства Прусія]] ў першай XVI ст. падтрымлівала працэсы [[Рэфармацыя|Рэфармацыі]] (якая ўхваляла пераход да «зразумелых» масам, народных моў у набажэнстве), прыняло [[лютэранства]] ў якасці афіцыйнай канфесіі і перайшло замест [[латынь|латыні]] на [[нямецкая мова|нямецкую мову]] набажэнстваў і падтрымлівала друк кніг і асветы на [[балтыйскія мовы|балтыйскіх мовах]] ([[літоўская мова|літоўскай]] і [[пруская мова|прускай]]) як гарантыі шырокай падтрымкі афіцыйнай нямецкай улады з боку шырокіх мас насельніцтва Герцагства Прусія<ref>Литва Малая // Большая Российская энциклопедия: в 30 т. — Москва, 2010. — Т. 17. — С. 628.</ref>.
Гэтаму спрыяла тое, што [[Герцагства Прусія]] ў першай XVI ст. падтрымлівала працэсы [[Рэфармацыя|Рэфармацыі]] (якая ўхваляла пераход да «зразумелых» масам, народных моў у набажэнстве), прыняло [[лютэранства]] ў якасці афіцыйнай канфесіі, перайшло замест [[латынь|латыні]] на [[нямецкая мова|нямецкую мову]] набажэнстваў і падтрымлівала друк кніг і асветы на [[балтыйскія мовы|балтыйскіх мовах]] ([[літоўская мова|літоўскай]] і [[пруская мова|прускай]]) як гарантыі шырокай падтрымкі афіцыйнай нямецкай улады з боку шырокіх мас насельніцтва Герцагства Прусія<ref>Литва Малая // Большая Российская энциклопедия: в 30 т. — Москва, 2010. — Т. 17. — С. 628.</ref>.


У 1579—1590 гг. [[Ёнас Брэткунас]] пераклаў у Кёнігсбергу [[Біблія|Біблію]] на літоўскую мову, але гэты пераклад не быў надрукаваны<ref>Литва Малая // Большая Российская энциклопедия: в 30 т. — Москва, 2010. — Т. 17. — С. 628.</ref>. У XVIII ст. тут пастар [[Крысціонас Данелайціс]], ураджэнец Малай Літвы, стварыў першую вершаваную паэму («Поры года») на [[літоўская мова|літоўскай мове (жамойцкай гаворцы)]], якая, аднак, была апублікавана і стала вядомай шырокім колам толькі ў XIX ст.<ref>Литва Малая // Большая Российская энциклопедия: в 30 т. — Москва, 2010. — Т. 17. — С. 628.</ref>. Менавіта ў Кёнігсбергу ў 1745 г. была надрукавана першая Біблія на літоўскай мове.
У 1579—1590 гг. [[Ёнас Брэткунас]] пераклаў у Кёнігсбергу [[Біблія|Біблію]] на літоўскую мову, але гэты пераклад не быў надрукаваны<ref>Литва Малая // Большая Российская энциклопедия: в 30 т. — Москва, 2010. — Т. 17. — С. 628.</ref>. У XVIII ст. тут пастар [[Крысціонас Данелайціс]], ураджэнец Малай Літвы, стварыў першую вершаваную паэму («Поры года») на [[літоўская мова|літоўскай мове (жамойцкай гаворцы)]], якая, аднак, была апублікавана і стала вядомай шырокім колам толькі ў XIX ст.<ref>Литва Малая // Большая Российская энциклопедия: в 30 т. — Москва, 2010. — Т. 17. — С. 628.</ref>. Менавіта ў Кёнігсбергу ў 1745 г. была надрукавана першая Біблія на літоўскай мове.

Версія ад 01:35, 25 лістапада 2014

Этнакультурныя рэгіёны літоўцаў
     Малая Літва      Жамойць      Аўкштайція      Сувалкія      Дзукія

Малая Літва (літ.: Mažoji Lietuva, ням.: Kleinlitauen, Preussisch Litauen), або Пруская Літва — гістарычны рэгіён Прусіі, пазней Усходняй Прусіі ў Германіі і этнакультурны рэгіён сучаснай Літвы; месца пражывання прускіх літоўцаў.

Гісторыя

Як своеасаблівы гістарычны рэгіён Малая Літва сфармавалася ў пачатку XVI ст. на тэрыторыі Тэўтонскага ордэна — у ніжнім цячэнні ракі Нёман, дзе склалася своеасаблівая этнакультурная група — літувінінкі (літоўнікі/прускія літоўцы). Малая Літва была паўночнай часткай тэрыторыі Тэўтонскага ордэна ў Прусіі (пазней — Усходняй Прусіі) і атрымала сваю назву па тутэйшым літоўскамоўным насельніцтве, якое перасялілася сюды з Жамойці і змяшалася з мясцовымі балтамоўнымі жыхарамі.

Тэрмін Klein Litauen (Малая Літва) упершыню ўжыты ў нямецкамоўных хроніках Прусіі аўтарства С. Грунау і Л. Давіда ў пачатку XVI ст.[1]

Пасля секулярызацыі Тэўтонскага ордэна Малая Літва знаходзілася ў складзе Герцагства Прусія (1525—1618), Брандэнбургска-Прускага Герцагства (1618—1701), Каралеўства Прусія (1701—1871) і Германскай імперыі (1871—1918).

Пасля паражэння Германскай імперыі ў Першай сусветнай вайне (1914—1918) Літоўская Рэспубліка патрабавала перадачы ёй ад Германіі тэрыторыі Малой Літвы, але большая частка Малой Літвы па Версальскім мірным дагаворы (1919) засталася ў Германіі, а меншая частка — Клайпедскі край — у 1920 г. была перададзена пад мандат Лігі Нацый у адпаведнасці з Версальскім дагаворам. У 1923 г. Літва анексавала Клайпедскі край[2].

З 1934 г. фашысцкі рэжым Адольфа Гітлера праводзіў у германскай Малой Літве палітыку поўнага анямечвання насельніцтва. У 1939 г. Германія захапіла ў Літвы Клайпедскі край, уключыла ў склад сваёй зямлі Прусія і пачала там таксама палітыку анямечвання (германізацыі)[3].

Пасля заканчэння Другой сусветнай вайны, паводле рашэння Берлінскай (Патсдамскай) канферэнцыі (1945), тэрыторыя Малой Літвы была падзелена паміж СССР (перададзена Літоўскай ССР) і Польшчай[4].

Сёння невялікая частка Малой Літвы знаходзіцца ў межах сучасных Літвы і Польшчы, у той час як асноўная тэрыторыя — частка Калінінградскай вобласці Расійскай Федэрацыі. У пачатку XX ст. у Калінінградскай вобласці налічваецца каля 25 тыс. літоўцаў.

У літоўскім грамадстве абмяркоўваецца ідэя ўключэння ўсёй тэрыторыі Малой Літвы ў склад Літоўскай Рэспублікі.[5][6][7][8]

Культура

Літоўскамоўная газета «Аўшра» (1883—1886), якая друкавалася ў Тыльзіце (Усходняя Прусія)

Малая Літва стала асноўным месцам развіцця літаратурнай літоўскай мовы ў XVI—XVIII стст. — у прыватнасці, аднаго з яе літаратурных варыянтаў, які фармаваўся ў тыя часы тут на аснове заходніх дыялектаў жамойцкай гаворкі (мовы) і з уплывам гаворак мясцовай прускай мовы. Першая друкаваная кніга («Катэхізіс») на літаратурнай літоўскай мове (у прыватнасці — на жамойцкай гаворцы), падрыхтаваная лютэранскім пастарам Марцінасам Мажвідасам, была надрукавана ў Кёнігсбергу (Герцагства Прусія) у 1547 г., гэтак жа як і першая літоўская граматыка «Grammatica Litvanica» Даніэля Клейна, надрукаваная тут у 1653 г.[9]

Гэтаму спрыяла тое, што Герцагства Прусія ў першай XVI ст. падтрымлівала працэсы Рэфармацыі (якая ўхваляла пераход да «зразумелых» масам, народных моў у набажэнстве), прыняло лютэранства ў якасці афіцыйнай канфесіі, перайшло замест латыні на нямецкую мову набажэнстваў і падтрымлівала друк кніг і асветы на балтыйскіх мовах (літоўскай і прускай) як гарантыі шырокай падтрымкі афіцыйнай нямецкай улады з боку шырокіх мас насельніцтва Герцагства Прусія[10].

У 1579—1590 гг. Ёнас Брэткунас пераклаў у Кёнігсбергу Біблію на літоўскую мову, але гэты пераклад не быў надрукаваны[11]. У XVIII ст. тут пастар Крысціонас Данелайціс, ураджэнец Малай Літвы, стварыў першую вершаваную паэму («Поры года») на літоўскай мове (жамойцкай гаворцы), якая, аднак, была апублікавана і стала вядомай шырокім колам толькі ў XIX ст.[12]. Менавіта ў Кёнігсбергу ў 1745 г. была надрукавана першая Біблія на літоўскай мове.

У першай палове XIX ст. у Малай Літве былі выдадзены першыя газеты на літоўскай мове, але ў маленькіх накладах і хутка іх друк быў згорнуты.

Да пачатку XVIII ст. прусы ў Малой Літве былі анямечаны, таму большасць насельніцтва Малой Літвы склалі літоўцы (літувінінкі/прускія літоўцы), але прускі кароль Фрыдрых Вільгельм I, імкнучыся ліквідаваць значныя страты насельніцтва з-за эпідэміі чумы ў 1709—1711 гг. у рэгіёне, запрасіў у Каралеўства Прусія (і, адпаведна, у Малую Літву) нямецкамоўных каланістаў з Аўстрыі, нямецкіх княстваў Германіі, Швейцарыі і Галандыі[13].

Пасля стварэння ў 1871 г. Германскай імперыі ў дзяржаве запанавала палітыка ўніфікацыі, што ў Малай Літве вылілася ў анямечванні мясцовага літоўскага насельніцтва[14]. Аднак, нягледзячы на гэта, літоўская мова ў Малой Літве захоўвала свае пазіцыі: працягваўся пэўны друк кніг і перыёдыкі на літоўскай мове (жамойцкай гаворцы); Малая Літва стала базай пастаўкі літоўскамоўных кніг (на жамойцкай гаворцы) для руху літоўскіх кніганошаў. Да пачатку XX ст. большая частка прускіх літоўцаў была германізавана.

Малая Літва была радзімай Відунаса, літоўскага асветніка і філосафа XX ст.

У выніку спачатку эвакуацыі нямецкімі ўладамі нямецкага насельніцтва ў 1944 г., затым і дэпартацыі астатняга насельніцтва Усходняй Прусіі ў Германію ў 1945 г., а пасля Другой сусветнай вайны яшчэ і дэпартацыі савецкай уладай значнай часткі прускіх літоўцаў у сібірскія лагеры СССР, амаль нічога з культуры прускіх літоўцаў (літоўнікаў/літувінінкаў) не захавалася. Тым не менш, Малая Літва зрабіла важны ўнёсак у літоўскую культуру.

Нацыянальныя сімвалы

Сцяг Малой Літвы.
Акт Нацыянальнага Савета Малой Літвы.

Вядома выява герба і сцяга Малой Літвы на акце Нацыянальнага Савета Малой Літвы (прускіх літоўцаў) ад 30 лістапада 1918 года.

Герб уяўляе сабой шчыт з Пагоняй, на якім таксама змешчаны дзве 8-канцовыя сярэбраныя зоркі, а зверху на шчыт пакладзены ўвянчаны залатой каронай чырвоны шчыток з залатымі Калонамі Гедзіміна.[15]

Сцяг жа ўяўляе сабой прамавугольнае палотнішча з трох роўнавялікіх гарызантальных палос: верхняй — зялёнага, сярэдняй — белага і ніжняй — чырвонага колеру.

Зноскі

  1. Литва Малая // Большая Российская энциклопедия: в 30 т. — Москва, 2010. — Т. 17. — С. 628.
  2. Литва Малая // Большая Российская энциклопедия: в 30 т. — Москва, 2010. — Т. 17. — С. 628.
  3. Литва Малая // Большая Российская энциклопедия: в 30 т. — Москва, 2010. — Т. 17. — С. 628.
  4. Литва Малая // Большая Российская энциклопедия: в 30 т. — Москва, 2010. — Т. 17. — С. 628.
  5. (літ.) Karaliaučiaus problema. Архівавана з першакрыніцы 1 красавіка 2012. Праверана 18 кастрычніка 2007.
  6. (літ.) Tvirta ranka ar kinkadrebystė?. Архівавана з першакрыніцы 1 красавіка 2012. Праверана 18 кастрычніка 2007.
  7. Potsdam and Lithuania are burning. Праверана 18 кастрычніка 2007.
  8. (літ.) "Prijunkite Kaliningradą prie Lietuvos...". Архівавана з першакрыніцы 1 красавіка 2012. Праверана 18 кастрычніка 2007.
  9. Литва Малая // Большая Российская энциклопедия: в 30 т. — Москва, 2010. — Т. 17. — С. 628.
  10. Литва Малая // Большая Российская энциклопедия: в 30 т. — Москва, 2010. — Т. 17. — С. 628.
  11. Литва Малая // Большая Российская энциклопедия: в 30 т. — Москва, 2010. — Т. 17. — С. 628.
  12. Литва Малая // Большая Российская энциклопедия: в 30 т. — Москва, 2010. — Т. 17. — С. 628.
  13. Литва Малая // Большая Российская энциклопедия: в 30 т. — Москва, 2010. — Т. 17. — С. 628.
  14. Литва Малая // Большая Российская энциклопедия: в 30 т. — Москва, 2010. — Т. 17. — С. 628.
  15. HERALDICUM: Гербы Літвы

Літаратура

  • Балтийские языки в настоящем и прошлом / АН ЛатвССР, Ин-т языка и литературы ; ред. А. Блинкена. — Рига : Зинатие, 1985. — 249 с.
  • Гудавичюс, Э. История Литвы / Э. Гудавичюс. — Т. 1 : с древнейших времен до 1569 года. — Москва : Фонд им. И. Д. Сытина; Baltrus, 2005. — 680 с.
  • Дзярновіч, А. Жамойць і Літва / А. Дзярновіч // Наша ніва. — 22 чэрвеня 2013.
  • Зинкявичюс, З. Откуда родом литовцы / З. Зинкявичюс, А. Лухтанас, Г. Чеснис. — Вильнюс : Mokslo ir enciklopedijų leidybos institutas, 2006. — 144 с.
  • История Литвы / А. Эйдинтас, А. Бумблаускас, А. Кулакаускас, М. Тамошайтис. — Вильнюс : Eugrimas, 2013. — 318 с.
  • История Литовской ССР / А. Таутавичюс, Ю. Юргинис, М. Ючас и др.; Ред. колл. Б. Вайткявичюс (отв. ред.) [и др.]. — Вильнюс : Мокслас, 1978. — 676 с.
  • Литовский язык // Большая Российская энциклопедия: в 30 т. / Председатель Науч.-ред совета Ю.С. Осипов. Отв. ред. С.Л. Кравец. — Москва : Большая Российская энциклопедия, 2010. — Т. 17. Лас-Тунас — Ломонос. — С. 650—652.
  • Литва Малая // Большая Российская энциклопедия: в 30 т. / Председатель Науч.-ред совета Ю.С. Осипов. Отв. ред. С.Л. Кравец. — Москва : Большая Российская энциклопедия, 2010. — Т. 17. Лас-Тунас — Ломонос. — С. 628.
  • Литовцы // Литва. Краткая энциклопедия. — Вильнюс, 1989. — С. 385—386.

Спасылкі