Вялікае Княства Літоўскае: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 375: Радок 375:
* [http://www.belhistory.eu/tag/vyalikae-knyastva-lito%D1%9Eskae/ Артыкулы па гісторыі ВКЛ у перыедыку Беларускі Гістарычны Агляд]
* [http://www.belhistory.eu/tag/vyalikae-knyastva-lito%D1%9Eskae/ Артыкулы па гісторыі ВКЛ у перыедыку Беларускі Гістарычны Агляд]
* [http://libarts.basnet.by/view.php?dir=8 Вялікае Княства Літоўскае : ] віртуальная выстава на сайце Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Я.Коласа НАН Беларусі
* [http://libarts.basnet.by/view.php?dir=8 Вялікае Княства Літоўскае : ] віртуальная выстава на сайце Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Я.Коласа НАН Беларусі
* [http://www.zviazda.by/2014/11/61985.html Замест руін — віртуальны замак] // "Звязда".


{{Беларусь у тэмах}}
{{Беларусь у тэмах}}

Версія ад 14:02, 25 лістапада 2014

Гістарычная дзяржава
Вялікае Княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае
літ.: Lietuva
Герб Баявы сцяг пад час Бітвы пад Грунвальдам, 1410
Герб Баявы сцяг пад час Бітвы пад Грунвальдам, 1410
Гімн: Багародзіца[1]
< 
< 
 >
 >
XIII стагоддзе — 1795

Сталіца Вільня
Мова(ы) старабеларуская, лацінская, пасля 1699 -- польская
Афіцыйная мова польская, русінская мова, літоўская мова і лацінская мова
Рэлігія політэізм, праваслаўе, каталіцтва, кальвінізм, уніяцтва
Грашовая адзінка літоўская грыўня, Грош і Злоты
Плошча
  • 200 000 км² (1260)
  • 930 000 км² (1430)
  • 320 000 км² (1572)
  • 250 000 км² (1791)
  • 132 000 км² (1793)
Насельніцтва
  • 3 500 000 чал. (1500)
  • 400 000 чал. (1260)
  • 4 840 000 чал. (1770)
Форма кіравання Выбарная манархія
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Герб Вялікага княства Літоўскага — «Пагоня», з Літоўскага Статута (1588)

Вялікае Княства Літоўскае, поўная назва Вялікае Княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае (лац.: Magnus Ducatus Lithuaniae) — еўрапейская дзяржава, якая існавала з 12-га стагоддзя[2] да 1795 года[3]. Яна была заснаваная літоўцамі, адным з політэістычных балцкіх плямёнаў Аўкштайціі[4][5][6]. Пазней княства было значна пашырана за кошт уключэння вялікіх частак былоў Кіеўскай Русі і іншых славянскіх земляў, якія ахоплівалі тэрыторыі сучасных Беларусі, Латвіі і Літвы, а таксама частак сучасных Украіны, Польшчы, Эстоніі, Малдовы і Расіі. У час свайго росквіту ў 15-м стагоддзі з'яўлялася найбуйнейшай дзяржавай у Еўропе[7]. Вялікае Княства Літоўскае было шматнацыянальнай і шматканфесійнай дзяржавай з вялікай разнастайнасцю ў мовах, рэлігіі і культурнай спадчыне.

Аб'яднанне літоўскіх зямель пачалося ў канцы 12-га стагоддзя. Міндоўг, першы кіраўнік Вялікага Княства, быў каранаваны як каталіцкі кароль Літвы ў 1253 годзе. Будучы паганскай дзяржавай, Вялікае Княства Літоўскае было пастаяннай мэтай крыжовых паходаў Тэўтонскага і Лівонскага ордэнаў. Шматнацыянальная і шматканфесійная дзяржава ўзнікла толькі ў канцы праўлення Гедыміна[8] і працягвала пашырацца пры яго сыне Альгердзе[9]. Пераемнік Альгерда Ягайла падпісаў Крэўскую унію ў 1386 годзе, у выніку чаго ў гісторыі Вялікага Княства Літоўскага адбыліся дзве істотныя змены: каталіцызм стаў пануючай рэлігіяй і быў створаны дынастычны саюз паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Каронай Каралеўства Польскага[10].

Праўленне Вітаўта Вялікага адзначаецца як час найбольшага пашырэння тэрыторыі Вялікага Княства і паразы Тэўтонскага ордэна ў Грунвальдскай Бітве ў 1410 годзе, а таксама адзначаецца ўздымам літоўскай шляхты. Пасля смерці Вітаўта адносіны паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Каралеўствам Польскім значна пагоршыліся[11]. Літоўскія магнаты, у тым ліку сям'я Радзівілаў, спрабавалі скасаваць унію з Польшчай[12], аднак няўдалыя войны Вялікага Княства супраць Маскоўскага княства дапамаглі уніі застацца некранутай.

У выніку Люблінскай уніі 1569 года была створана новая дзяржава — Рэч Паспалітая. У складзе гэтай федэрацыі Вялікае Княства Літоўскае захвала сваю палітычную самабытнасць і мела асобныя урад, законы, армію і казну[13]. Існаванне гэтай федэрацыі было спынена ў выніку ўвядзення канстытуцыі 3 мая 1791 года, пасля чаго дзяржава прыняла ўнітарны характар з адным манархам і адным парламентам. Гэтая дзяржаўная форма была пацверджана прыняццем узаемных даручын абодвух народаў. У 1792 годзе рэфармаваная садружнасць была захоплена Расіяй, а яе тэрыторыі падзелены паміж суседнімі дзяржавамі. Тэрыторыі, якія яшчэ намінальна заставаліся ў складзе дзяржавы (асноўнымі гарадамі былі Кракаў, Варшава і Вільня), з'яляліся толькі намінальна незалежнымі. Пасля паўстання Тадэвуша Касцюшкі яны былі падзеленыя паміж Расійскай імперыяй, Аўстрыяй і Каралеўствам Прусіяй у 1795 годзе.

Гісторыя

Да Люблінскай уніі

Акалічнасці і генезіс дзяржаваўтварэння вялікага княства застаюцца прадметам навуковых і ідэалагічных спрэчак.

Дзяржава ўтваралася ва ўмовах барацьбы з Лівонскага і Тэўтонскага ордэну, Галіцка-Валынскага княства, (гл.далей: Вайна Тэўтонскага ордэна ў Прусіі, Вайна Тэўтонскага ордэна і ВКЛ).

Працэс фарміравання Вялікага княства Літоўскага быў працяглым. Дынастычныя шлюбы, пагадненні (у рэдкіх выпадках захоп) паміж асобнымі княствамі прывялі да ўзнікнення федэратыўнага аб'яднання. Вядучую ролю ў ім адыгрывалі старажытнарускія формы кіравання дзяржавай з адпаведнымі законамі, мовай, рэлігіяй.

Пасля смерці вялікага князя Гедзіміна (1341) і адносна кароткага перыяду адасаблення некаторых тэрыторый на чале дзяржавы стаў сын Гедзіміна Альгерд (час княжання 13451377). Яго намаганнямі ўладанні Вялікага княства Літоўскага пашырыліся і ўключалі Чарнігава-Северскія, Падольскія, Пераяслаўскія землі, Смаленскае княства, а таксама тэрыторыі ў басейнах Днястра, Паўднёвага Буга, паўднёвага Дняпра. У выніку ваенных дзеянняў з Маскоўскім княствам у 1368—1372 да княства былі далучаны значныя раёны на паўночным усходзе да Мажайска.

Апроч таго, у 14 ст. ВКЛ увайшло ў тэрытарыяльныя спрэчкі і ваенныя канфлікты з Польшчай, найперш за Валынь і Галічыну (гл.далей: Вайна за галіцка-валынскую спадчыну), і Вялікім княствам Маскоўскім за землі Масковіі і Русі (гл.далей: Маскоўскія паходы Альгерда).

На працягу 14 ст. ВКЛ распаўсюдзіла свае ўладанні на поўдзень і ўсход. Значна аслабіў дзяржаву ўнутраны канфлікт вакол улады (1370—1390-я), калі на карысць Тэўтонскага ордэна была часова страчана Жамойць.

У 1377 на княжацкі прастол узыходзіць сын Альгерда Ягайла. 3 гэтага часу пачынаецца складаны перыяд барацьбы за ўладу ў княстве паміж братам Альгерда Кейстутам, яго сынам Вітаўтам і Ягайлам. Але яна спынілася ў сувязі з узмацненнем агрэсіі Тэўтонскага ордэна. Такая ж небяспека пагражала і Польскаму каралеўству. Таму ў 1385 ў Крэўскім замку быў заключаны саюз (унія), паводле якога Ягайла быў абвешчаны польскім каралём і атрымаў новае імя Уладзіслаў I. Пасля шлюбу з польскай каралевай Ядвігай ён павінен быў далучыць да Польшчы Вялікае Княства Літоўскае і ўвесці ў ім каталіцкую рэлігію (гл.далей Крэўская унія). Гэта паслужыла пачаткам вострай унутрыдзяржаўнай барацьбы, якую ўзначаліў гродзенскі князь Вітаўт (брат Ягайлы). Ягайла і польскія магнаты вымушаны былі змяніць умовы Крэўскай уніі. 5 жніўня 1392 было заключана Востраўскае пагадненне, паводле якога за Вялікім княствам Літоўскім захоўвалася самастойнасць (незалежны ўрад, казна, войска), а вялікім князем быў абвешчаны Вітаўт. Пагадненне таксама забараняла палякам набываць ці атрымліваць у спадчыну землі ў Вялікім княстве Літоўскім. Вітаўт, абапіраючыся на сваіх намеснікаў, імкнуўся да поўнай незалежнасці дзяржавы. 3 гэтай мэтай ён збіраўся стаць каралём. Але ажыццявіць задумы перашкодзіла заўчасная смерць, магчыма, і забойства.

З кан. 14 ст. вярхі ВКЛ узялі курс на саюз з Польшчай. Да 1430, падчас княжання Вітаўта, княства дасягнула максімальна вядомай магутнасці і тэрытарыяльнага пашырэння [14], аднак, хутка пачало страчваць тэрыторыі, найперш на карысць Польшчы (паўднёва-заходнія рускія землі), а з кан. 15 ст. на ўсходзе на карысць Масквы.

Пасля Крэўскай уніі ВКЛ і Польшча аб'ядналiся на аснове дынастычна-персанальнай унii пры захаванні імі пэўнай самастойнасці ва ўнутранай і знешняй палiтыцы. Неаднаразовае аднаўленне і перазаключэнне унiй (у 1401, 1413, 1446, 1501) сведчыць, па-першае, аб іх нетрываласці, па-другое, аб наяўнасці ў жыццi абедзвюх дзяржаў такiх фактараў, якiя падштурхоўвалi iх да зблiжэння. У XV—XVI стст. вызначылася трывалая тэндэнцыя: чым больш абвастралiся адносiны Вiльнi з Масквой, тым больш ВКЛ схiлялася да аб'яднання з Польшчай. Няўдачы ў Лiвонскай вайне, захоп войскам Iвана Грознага Прыбалтыкi i Полацка адсекла ўсходнюю i цэнтральную часткі Беларусi ад мора, што было цяжкiм ударам па гандлi. Сiлы дзяржавы былi на мяжы магчымага. Гэта вайна, як адзначалi пазней палiтыкi, прыгнала ВКЛ да новай унii з Польшчай.

Пасля Люблінскай уніі

Тытульны ліст Статута ВКЛ (1588)

Падчас Люблінскай уніі Вялікае княства павінна было перастаць існаваць адразу пасля падпісання акта уніі ў Любліне. Аднак, баючыся незадавальнення насельніцтва і ўзрастання ўплыву Маскоўскай дзяржавы на гэтых землях, польскія вярхі былі вымушаны згадзіцца на захаванне княства як самастойнай дзяржавы У выніку, Польскае каралеўства прыняло Вялікае Княства Літоўскае як роўнага партнёра, але коштам за тое паслужыла страта паўдёвых (пераважна ўкраінскіх) земляў.[15] Рэч Паспалітая ўяўляла сабой раннюю форму аб'яднання на федэратыўнай аснове, дзе Вялікае Княства Літоўскае валодала пэўнай самастойнасцю.[16] Такі стан быў замацаваны Статутам 1588. Але вонкавыя і ўнутраныя войны, казацкія паўстанні, Вайна Расіі з Рэччу Паспалітай, 1654-1667, Паўночная вайна, 1700-1721, аслабіблі моц Рэчы Паспалітай, і асабліва Вялікага княства Літоўскага і яно перастала граць самастойную ролю ў міжнароднай палітыцы. У выніку трох Падзелаў Рэчы Паспалітай княства ўвайшло ў склад Расійскай імперыі.

Дзяржаўны лад

Дзяржаўны і палітычны лад краіны прайшоў эвалюцыю ад вярхоўнай улады князя з яго шырокімі паўнамоцтвамі, да «залатых шляхецкіх вольнасцей», дзе яго ўлада была вельмі абмежаванаю.

На чале Княства стаяў вялікі князь (гаспадар). Ён быў носьбітам вярхоўнай улады. Яго гаспадарскі суд быў вышэйшай інстанцыяй.

Вялікі князь прадстаўляў выканаўчую ўладу ў краіне. Яго заканадаўчая функцыя была абмежаваная cоймам — з'ездам дэлегатаў ад рэгіянальных збораў феадалаў (сходаў) і вялікакняжацкай Радай (з 16 ст. яе звалі Паны-Рада). Калі ж вялікі князь абіраўся таксама і польскім каралём і з'яжджаў у Кракаў, сталіцу Польшчы, то функцыі вышэйшай выканаўчай улады пераходзілі да Паноў-Рады.

Найболей уплывовымі постацямі вышэйшага кіраўніцтва ВКЛ былі біскуп віленскі (кіраўнік каталіцкай царквы ў Літве), ваявода віленскі, маршалак літоўскі (старшыня Сойма і Паноў-Рады), вялікі гетман літоўскі (галоўнакамандуючы ўзброенымі сіламі) і вялікі канцлер (кіраўнік урада).

Вялікае Княства Літоўскае было феадальнай дзяржавай. Пад час хуткага пашырэння яго тэрыторыі ў ХIII-XIV ст., мясцовыя князі і жыхары буйных гарадоў заключалі з вялікім князем дамовы аб яго вярхоўнай уладзе і захаванні мясцовага самакіравання, згодна са старым звычаям «старыны не рухаем, навіны не ўводзім». Усталёўвалася васальная залежнасць мясцовых князёў ад вялікага князя.

У ХIII-XIV ст., князь пачаў вырашаць некаторыя дзяржаўныя пытанні разам з Панамі-Радай, якая ў XVI ст. пераўтварылася ў прадстаўнічы орган магнатаў. Паводле прывілея 1506 г., вялікі князь абавязваўся не прымаць ніякіх пастаноў без згоды Паноў-рады.[17][18] Такія абмежаванні былі замацаваныя ў Статутах 1529, 1566, 1588 г.

У XV ст. пачалі збірацца агульнадзяржаўныя з'езды — соймы, у якіх удзельнічала і шляхта.

Тэрыторыя і адміністрацыйны падзел

Склад краіны ў ХVII стагоддзі

Першапачаткова Вялікае Княства Літоўскае аб'ядноўвала 3 зямлі: уласна Літва (плошча каля 64 тыс. км²), Жамойція (27 тыс. км²) і Новагародскай (з Гародняй, Ваўкавыскам, Слонімам, 23 тыс. км²). Гэтае першапачатковае ядро дзяржавы ахоплівала каля 114 тыс. кв. км, прычым 80 % займала балцкае, рэшту — усходнеславянскае («рускае») насельніцтва.

На працягу 2-й паловы XIII — 1-й паловы XIV стст. да яго далучыліся Полацкае, Віцебскае, Таропецкае, Менскае, Свіслацкае, Пінскае і інш. княствы агульнай плошчай каля 136 тыс. км², а таксама частка Валыні з Берасцейшчынай (56 тыс. км²). У адрозненне ад Новагародчыны, на якую пазней пашырылася назва «Літва», яны захвалі назву «Русь». Гэтая двухчасткавасць дзяржавы абумовіла тытулатуру Гедзміна і яго спадкаемцаў як «гаспадароў Літвы і Русі». У сярэдзіне XIV ст. каля 2/3 тэрыторыі дзяржавы займала «рускае» насельніцтва, каля 1/3 — балцкае.

У 1345 Альгерд і Кейстут падзялілі паміж сабой ВКЛ на Віленскую і Троцкую паловы (пад вярхоўнай уладай Альгерда). Альгерду, а потым яго нашчадкам падпарадкоўваліся Вільня з усходняй паловай сучаснай Літвы, на Беларусі — Віцебск, Лагойск, Менск, Полацк, Слуцк, пазней — Кобрын і Мсціслаў. У Троцкую палову Кейстута і яго нашчадкаў увайшлі Жамойць, Коўна, Берасце, Ваўкавыск, Гародня, Камянец, Новагародак, Слонім. Былое Свіслацкае княства з Бабруйскай і Любашанскай валасцямі было падзелена паміж Віленскай і Троцкай паловамі.

У сярэдзіне XIV ст. ВКЛ ахоплівала больш за 300 тыс. км², пры гэтым першапачатковае ядро («палітычная Літва») займала каля 38 %, а ўласна Літва з Жамойцю («этнічная Літва») — менш як 30 % яго тэрыторыі. Знешнія межы яшчэ былі нестабільныя. У 1349 на карысць Польшчы страчана частка Валыні (Белз, Холм, Уладзімір), ненадоўга вернутая ў 1352, але зноў страчаная ў 1366. У 13511366 Дарагічынская зямля належжала Мазавецкаму княству (васалу Польшчы). З 1370 Уладзімірскі і Крамянецкі паветы замацаваліся ў складзе ВКЛ.

Адначасова на працягу 1350—1360-х адбылося істотнае павелічэнне тэрыторыі ВКЛ на усходзе: вялікі князь Альгерд, карыстаючыся аслабленнем Залатой Арды, падпарадкаваў частку Смаленскай (з Мсціславам, Белым і Ржэвам), Чарнігава-Северскую, Кіеўскую і Падольскую землі. З іх заходняя частка Падолля ў 1366 адышла да Польшчы, Ржэўская воласць належала ВКЛ толькі часова (да 1357, у 13591367, 13711381). Тэрыторыя ВКЛ дасягнула 630 тыс. км², доля «палітычнай Літвы» знізілася да 18 %, а этнічнай — да 14 %. Альгерд непасрэдна кантраляваў 10—15 % тэрыторыі, яго фактычны суправіцель Кейстут — прыкладна столькі ж, а 70—75 % складалі ўдзелы і вотчыны іншых князёў.

Большасць старажытных валасцей захаваліся як адміністрацыйныя адзінкі, яны былі часткова пераразмеркаваны ва ўдзелы Гедзімінавічаў (Гарадзенскае, Віцебскае, Заслаўскае, Мсціслаўскае, Новагародскае, Пінскае, Полацкае, Слуцкае княствы) ці вотчыны мясцовых княжацкіх дынастый (Гарадзецкае, Друцкае, Лукомскае); некаторыя значныя воласці (Берасцейская, Барысаўская, Ваўкавыская, Лагойская, Менская, Слонімская і інш.) кіраваліся намеснікамі вялікага князя. У канцы 1360-х гадоў дробныя княствы на ўсходнім памежжы (Вяземскае, Казельскае, Навасільскае) знаходзіліся ў васальнай залежнасці ад Альгерда, якая скончылася пасля 1371.

У выніку міжусобіц 1380-х гадоў у ВКЛ Ратненскае княства на Валыні часова перайшло ў васальную залежнасць да караля Польшчы і Венгрыі, Жамойць у 1384 трапіла пад кантроль Тэўтонскага ордэна, Дарагічынская зямля у 1390 — пад кантроль Мазовіі. Пасля 1392 вялікі князь Вітаўт аднавіў працэс пашырэння тэрыторыі: у 1396 была далучана рэшта Смаленскай зямлі (часова аднавіла незалежнасць у 14011404), да 1408 (у 1390-я?) вернута Дарагічынская зямля, у 1410 — Жамойць, у 1413 — Заходняе Падолле. На правабярэжжы Дняпра ўлада ВКЛ пашыралася на стэпавы абшар да Чорнага мора, але гэтая тэрыторыя заставалася амаль незаселенай. У гэты ж час адбыліся істотныя змены ў адміністрацыйныя структуры. Вітаўт далучыў да велікакняжацкага дамена былыя ўдзелы Кейстутавічаў (Трокі, Гародня, Берасце і інш.), ліквілаваў удзелы ў Віцебску, Кіеве, Новагародку, Полацку, Смаленску, Чарнігаве і замяніў мясцовых князёў сваімі намеснікамі. Краіна падзялялася на судова-адміністрацыйныя акругі (княствы і намесніцтвы), межы якіх не былі вызначаны заканадаўча, а гістарычна склаліся ў мінулым.

На тэрыторыі Беларусі было каля 20 княстваў і намесніцтваў, якія з'яўляліся асноўныя адміністрацыйна-тэрытарыяльнымі адзінкамі. Яны падзяляліся на больш дробныя воласці, якія паступова распадаліся ў працэсе падаравання земляў феадалам. Да 1427 у склад ВКЛ увайшлі Вярхоўскія княствы (Адоеў, Карачаў, Масальск і інш.), а таксама Вяземскае княства, з мясцовымі князямі на чале. На месцы былога Навасільскага княства, запусцелага ў выніку татарскіх нападаў, утварыліся Любуцкае, Мцэнскае, Тульскае намесніцтвы. У 1420-я ВКЛ дасягнуоа свайго максімальнага пашырэння — каля 687 тыс. км² (без уліку прычарнаморскіх стэпаў). Пры гэтым тэрыторыя сучаснай Літвы займала каля 10 % сучаснай Украіны — 33 %, Расіі — 23 %, Падляшша — 1,8 %, Беларусі — каля 30 % (доля Беларусі ў этнаграфічных межах XIX ст., са Смаленшчынай і Падляшшам, дасягала 38 %).

На пачатку XVI стагоддзя аформілася 2-узроўневая адм. структура.

  • Вышэйшы ўзровень ваяводствы і землі, а ваяводствы падзяляліся на княствы, намесніцтвы і панскія вотчыны.

У 15651566 была праведзена рэформа па ўладкаванню, якая падзяляла краіну на ваяводствы і паветы. Утварыліся ваяводствы:

  • Жамойць з цэнтрам у Расейнах, не мела паветаў, але была роўнай ваяводству

Паводле уніі 1569 г., Брацлаўскае, Валынскае, Кіеўскае (без Мазырскага павета), Падляшскае ваяводствы далучыліся да Польскага Каралеўства.

У выніку вайны з Расіяй 1609—1618 да княства было далучана Смаленскае ваяводства са Старадубскім паветам.

Пасля Трынаццацігадовай вайны, плошча тэрыторыі Вялікага княства склала 306 тыс. км² і не мянялася амаль стагоддзе[19].

Грамадства

Гарады

Горад Гродна — гравюра Т. Макоўскага, 1600 г.

У выніку росту абмену прадукцыяй сельскай гаспадаркі і рамеснымі вырабамі, спецыялізацыі рамяства і расшырэння вытворчасці развіваліся гарады, павялічвалася іх колькасць. У 13-14 ст. на тэрыторыі Беларусі было каля 40 гарадоў[20]. У 15 ст. рысы гандлёвых і рамесніцкіх цэнтраў набылі былыя крэпасці, феадальныя замкі, некаторыя гаспадарскія двары. У 16 ст. на Беларусі ўзнікла больш за 200 своеасаблівых пасяленняў гарадскога тыпу — мястэчак. У сярэдзіне 17 ст. у ВКЛ было 757 гарадоў і мястэчак. Буйнымі лічыліся гарады, якія мелі 10 і больш тысяч жыхароў, сярэднімі — больш за 5, малымі — 2-5 тысяч жыхароў. У мястэчках было ад некалькіх сотняў да 1,5 тысяч жыхароў[20]. Гарады і буйныя мястэчкі выконвалі функцыі: эканамічную — былі цэнтрамі рамяства і гандлю, пунктамі складання тавараў, рачнога суднабудавання, месца правядзення кірмашоў, прыпынку купцоў, рачнымі портамі; адміністрацыйную — з'яўляліся цэнтрамі ваяводстваў, паветаў, валасцей, царкоўных прыходаў, феадальных уладанняў; вайсковую — служылі крэпасцямі, месцамі збору і сканцэнтраванняў войска. па меры ператварэння гарадоў у гандлёва-рамесніцкія цэнтры ўзмацнялася іх імкненне выйсці з-пад юрысдыкцыі вялікакняжацкай адміністрацыі, стварыць сваю сістэму самакіравання і судова-адміністрацыйную ўладу. З канца 14 ст. у гарадах, а пазней і ў асобных мястэчках ва ўмовах жорсткай грамадска-палітычнай барацьбы мяшчане дамагаліся магдэбургскага права.

Сацыяльны склад, маёмаснае і прававое становішча насельніцтва гарадоў былі неаднолькавыя. Гарадскія вярхі складаліся з феадалаў-баяр і вышэйшага духавенства. Да іх набліжаліся багатыя купцы і багатыя рамеснікі. Найбольшую групу гараджан складалі рамеснікі, арганізаваныя ў цэхі, гандляры, дробныя і сярэднія купцы, земляробы. У гарадах таксама жылі феадальна-залежныя людзі, пераселеныя сюды сваімі ўладальнікамі.

Падчас Паўночнай вайны 17001721 большасць гарадоў і мястэчак былі разбураны. У другой палове 18 ст. эканоміка большасці гарадоў стабілізавалася. а ў канцы стагоддзя большасць з іх пераадолела заняпад.

Рэлігія

Вялікае Княства Літоўскае было пераважна хрысціянскай краінай (Праваслаўе, Каталіцтва, Пратэстантызм, Уніяцтва1596), таксама існавала іўдзейскае і мусульманскае веравызнанне.

Іудзейскае веравызнанне

Мусульманскае (ісламскае) веравызнанне

Саслоўная структура

У ВКЛ дамінавалі чатыры саслоўных групы — шляхта, духавенства, мяшчане і сяляне. Сацыяльныя адносіны не заўсёды насілі мірны характар. Выдзяляюць шэраг грамадзянскіх войнаў на сацыяльнай аснове — Казацка-сялянская вайна 1648-1651, сялянскае паўстанне ў Крычаўскім старостве 1743 і грамадзянская вайна паміж буйнымі магнацкімі родамі ў першай чвэрці XVIII стагоддзя і г.д.

Найбольш прывелеяваная групай была шляхта, якая паўстала ў Сярэдневечу, вылучалася сваёй колькасцю (каля 10 % ад усяго насельніцтва) і дужа багатымі сацыяльнымі і палітычнымі правамі. Шляхта не плаціла падаткаў, але павінна была збірацца на вайну ў Паспалітае рэшэнне (апалчэнне). Характэрным для шляхты В. кн. Літоўскага быў міф аб яе паходжанні ад старажытных рымлянаў і атаясамленне сабе з сарматамі. Як саслоў'е, шляхта была дыферэнцыяванай — вылучалася дробная, сярэдняя і буйная шляхта, альбо магнаты.

Духавенства было трох тыпаў — каталіцкае, праваслаўнае, уніяцкае ды пратэстанцкае.

Мяшчанства як салоў'е ўфармавалася ў Сярэднія вякі разам з паўстаннем местаў і гарадоў. Яно займала сярэдняе палажэнне паміж вышэйшым саслоў'ем — рыцарствам і ніжэйшым — сялянамі, або халопамі. Свае правы мяшчане пашыралі праз наданне Магдэбургскага права, якое забяспечвала ім самакіраванне. Вялікая колькасць местаў у В. кн. Літоўскім былі прыватнаўласніцкімі, што аднак, не перашкаджала самакіраванню. Галоўным заняткам мяшчан было рамяство і гандлярства. Рамеснікі і гандляры аб'ядноўваліся ў цэхі, якія праіснавалі да самога канца В. кн. Літоўскага.

Сяляне, альбо халопы былі найбуйнейшым паводле колькасці станам у В. кн. Літоўскім. На іх ляжаў асноўны падаткавы цяжар — яны плацілі падаткі і неслі шматлікія павіннасці. Статут 1588 году канчаткова запрыгоньваў сялян, хаця ў іх захоўваліся ўласныя правы і de jure яны былі вольнымі асобамі. Сяляне падзяляліся на катэгорыі — халопы, бабылі, кутнікі, людзі, чэлядзь нявольная і г.д.

Гаспадарка

Вялікакняжацкая

Для гаспадаркі ВКЛ ў XV—XVI стст. было характэрна далейшае паглыбленне грамадскага падзелу працы. Гэта знайшло сваё адлюстраванне ў значным росце гарадскіх пасяленняў. У беларускіх гарадах вытворцы-рамеснікі аб'ядноўваліся на заходні манер у цэхавыя арганізацыі. 3 цягам часу — бліжэй да XVIII ст. — у Беларусі дзе-нідзе пачала з'яўляцца мануфактурная вытворчасць.

Аднолькавыя працэсы сацыяльна-эканамічнага развіцця ВКЛ мелі падабенства з заходнееўрапейскімі галоўным чынам па форме, але значна розніліся па свайму зместу і далёка не супадалі па часе. Калі, у Заходняй Еўропе цэхавая арганізацыя працы ў канцы XV ст. знаходзілася ўжо ў стане крызісу, то ў вялікалітоўскіх землях яна ў гэты час толькі зараджалася. Калі мануфактура ў заходнееўрапейскіх краінах стала пануючай у XVI ст., а ў канцы XVIII ст. ужо зжывала сябе, то тут мануфактурная вытворчасць пачала па-сапраўднаму развівацца якраз у XVIII ст.

Феадальная

Што тычыцца гаспадаркі феадала ў Вялікім княстве Літоўскім у XIV—XV стст., то яна не была прыстасавана да атрымання лішкаў збожжавай прадукцыі, якая магла б экспартавацца. Панскі двор задавальняў патрэбы толькі свайго ўладальніка. Асноўным жа падаткам для сялян быў грашовы чынш і натуральная даніна. Аднак узрастанне попыту на хлеб у краінах Заходняй Еўропы і магчымасць атрымання вялікіх прыбыткаў ад продажу прымусіла ўласнікаў зямлі ў ВКЛ перабудоўваць сваю гаспадарку. Яны пачынаюць ствараць прадпрыемствы па вытворчасці збожжа. Але для гэтага трэба было: па-першае, пашырыць плошчу панскан ворнай зямлі, па-другое, прымусіць сялян працаваць на ёй. Таму распачынаецца рэарганізацыя панскага двара ў фальварак. Першыя фальваркі ў ВКЛ з'явіліся ў XV ст. Але асаблівае пашырэнне фальваркі атрымалі з сярэдзіны XVI ст. у сувязі з правядзеннем аграрнай рэформы. Найбольшы рост фальваркаў назіраўся ў Панямонні і Падзвінні. Фальварковая гаспадарка мела ўжо таварны характар. Гэта значыць прадукцыя, якая выраблялася ў фальварку, ішла на продаж. Засноўвалася яна па-ранейшаму на працы прыгонных сялян. Але цяпер уласнікі зямлі за карыстанне надзелам пачалі патрабаваць з іх не грашовага чыншу і натуральнай даніны, а працы на панскіх землях — выканання паншчыны.

Стабільна высокі попыт на заходнееўрапейскім рынку на сельскагаспадарчую прадукцыю вызначыў аграрны характар эканомікі ВКЛ, а фальварак зрабіў вызначальным паказчыкам эканамічнага развіцця Беларусі аж да канца XVIII ст. Нават пасля спусташальных ваенных ліхалеццяў сярэдзіны XVII — пачатку XVIII стст. фальварак хутка адбудаваўся і зноў заняў сваё цэнтральнае становішча ў гаспадарчай сістэме ВКЛ. Такім чынам, галоўнай асаблівасцю эканамічнага развіцця Вялікага княства Літоўскага ў XVI—XVIII стст. стала ўзнікненне фальварковай гаспадаркі, якая хоць і была заснавана на выкарыстанні працы прыгонных сялян, але ўжо насіла таварны характар і працавала галоўным чынам на знешні рынак.

Транспарт і шляхі зносін

Важнымі транспартнымі шляхамі ў ВКЛ былі рэкі (Нёман, Вілія, Заходні Буг, Заходняя Дзвіна, Дняпро, Прыпяць і іх буйныя прытокі), якія забяспечвалі даволі надзейную і танную дастаўку тавараў. У летні перыяд яны выкарыстоўваліся як водныя шляхі, а зімой — як лядовыя. Для рацыянальнага і бяспечнага выкарыстання рэк як транспартных шляхоў з 16 ст. практыкавалася іх ачыстка, напр., Нёмана і Віліі. З 2-й паловы 18 ст. пачалі будавацца Каралеўскі канал і Агінскі канал, якія звязалі рачныя сістэмы Чорнага і Балтыйскага мораў. Для руху па рэках выкарыстоўвалі разнастайныя па танажы, канструкцыі і прызначэнні рачныя судны: камягі, віціны, разнастайныя лодкі, чаўны і проста плыты. Назіраліся рэгіянальныя асаблівасці ўжывання розных відаў суднаў: у басейне Нёмана пераважалі віціны і боты; Дзвіны — стругі, шкуты і якіманкі; Дняпра — баркі і байдакі; па каналах і невял. рэках плавалі баркі і паўбаркі. Для руху выкарыстоўваліся шасты, вёслы, ветразі. Сярэдняя хуткасць руху суднаў па цячэнні была 4-6 км/гадз, а супраць цячэння − 1,5-2 км/гадз. Найбольш значныя прыстані знаходзіліся ў Вільні, Берасці, Пінску, Віцебску, Полацку, Усцілугу, з 17 ст. — у Стоўбцах, Свержані, Бешанковічах і інш.

Сухапутныя дарогі былі грунтавыя і адлюстроўвалі асаблівасці рэльефу. Яны імкнуліся не перасякаць значных перашкод, рабілі рэзкія павароты, часта змянялі свой напрамак, на забалочаных месцах рабіліся насыпы і гаці. Бум будаўніцтва дарожна-транспартнай камунікацый на тэрыторыі ВКЛ прыпаў на пачатак 15 ст., калі былі пракладзены дарогі, якія звязвалі ўсе вобласці дзяржавы з яго цэнтрам. Пры будаўніцтве дарог таго часу ўмела выкарыстоўваўся рэльеф мясцовасці. У сярэдзіне 16 — 1-й палове 17 ст. і з сярэдзіны 18 ст. ажыццяўлялася пашырэнне існай сеткі дарог, яе добраўпарадкаванне. Дарогі падзяляліся паводле сваёй значнасці. Найбольш значныя ў дзяржаўным, гандлёвым плане дарогі называліся гасцінцамі і былі шырокія і добра абсталяваныя. Статут ВКЛ 1588агаворвае (раздзел 9, арт. 32), што гасцінцы «мають быци водле стародавного обычаю так широкие, абы на полтора прута [7,3 м] быти могли», тут жа выкладзены правілы праезду па дарогах: «воз порожний маеть уступовати возу наложоному, пеший — езному, езный — возу». Дарогі мелі сістэму дрэнажу, іх акопвалі з абодвух бакоў равамі, абапал высаджвалі дрэвы. У гарадах практыкавалася пабудова дарог з цвёрдым пакрыццём (спачатку дашчаным, потым брукаваным). Дарогі часта агароджваліся. У 13-17 ст. дарогі не мелі паказальнікаў напрамкаў руху, таму вялікае значэнне мелі асабістае веданне шляху і роля праваднікоў. У 18 ст. на перакрыжаваннях сталі ставіць паказальнікі напрамкаў з назвай важнейшага населенага пункта па напрамку руху. Важнейшымі сухапутнымі дарогамі былі: «вялікая дарога» Смаленск-Орша-Талачын-Бобр-Барысаў-Менск-Койданава-Мір-Слонім-Ваўкавыск-Берасце; «гасцінец вялікі» Полацк-Віцебск-Орша-Копысь-Шклоў-Магілёў; Луцк-Пінск-Новагародак—Вільня; Вільня-Трокі-Коўна-Юрбарк; Вільня-Гародня-Ломжа; Вільня-Глыбокае-Полацк-Невель-Масква; Менск-Маладзечна-Вільня, Новагародак-Шчучын-Гародня-Аўгустаў; Кіеў-Гомель-Рэчыца-Бабруйск-Менск; Кіеў-Мазыр-Пінск-Кобрын-Берасце; Слуцк-Глуск-Гомель; Брацлаў-Вінніца-Корац-Дубровіца-Пінск; Берасце-Ратна-Уладзімір-Луцк і інш.

Асноўную цяжкасць пры будаўніцтве дарожна-транспартных камунікацый складала абсталяванне рачных перапраў. Для пераадолення рэк выкарыстоўваліся броды, масты, а на вялікіх рэках — паромныя пераправы (перавозы). Некаторыя масты былі даволі вялікіх памераў (цераз Друць каля Бялыніч, 16 ст., цераз Бярэзіну і Гайну, 18 ст. і інш.). Апроч пастаянных усталёўваліся часовыя пераправы пантоннага тыпу (пантонны мост быў узведзены ў час бітвы пад Оршай у 1514 цераз р. Крапіўну). Асноўным матэрыялам для пабудовы мастоў было дрэва з-за даступнасці і адноснай таннасці матэрыялу. Будавалі масты і з каменнымі апорамі (напр., у Маркаўскай воласці ў 15 ст., у Гародні і Вільні ў 16-18 ст.). Масты мелі як апорную, так і арачную канструкцыю.

Для ўтрымання ў належным стане дарожна-інжынерных камунікацый у межах дзяржавы існавала спецыяльнае кола людзей (мастаўнічыя), што назіралі за станам дарог і мастоў. Непасрэдна за стан дарожных камунікацый адказваў уласнік ці трымальнік уладання і яго адміністрацыя, на землях якога знаходзіліся дарогі. Самі работы па ўпарадкаванні дарог (будоўля і рамонт мастоў, насыпанне грэбляў і г.д.) клаліся на падданых уладання. У дзяржаўных уладаннях існавала асобая катэгорыя насельніцтва, якая спецыялізавалася на будоўлі і рамонце мастоў — борці. Для забеспячэння добрага тэхнічнага стану і абслугоўвання мастоў і дарог шырока практыкаваўся збор маставога мыта. Гэта сістэма дазваляла атрымліваць грашовыя сродкі на ўтрыманне дарог і мастоў у залежнасці ад інтэнсіўнасці іх выкарыстання.

Звычайным відам транспарту быў конны. Гужавы транспарт існаваў 2 відаў: калёсны (летні) і палазны (зімовы). Выкарыстоўваліся павозкі, падводы, фуры, карэты, у зімовы перыяд — сані. Хуткасць руху залежыла ад якасці дарогі: у 18 ст. для абозаў яна была 20-30 км за суткі, для асобных экіпажаў — 40-50 км, для верхавых — да 70-80 км за суткі. Напр., па даных 1668, дарога з Варшавы да Магілёва займала каля 13 дзён.

У цэлым дзяржаўная сістэма ВКЛ па стварэнні і захаванні інжынерна-дарожных камунікацый у належным стане выконвала сваю функцыю і забяспечвала добры стан транспартных шляхоў.

Асвета

Вялікі двор Віленскага ўніверсітэта і касцёл Св. Янаў (18401850-я)

Адукацыя ў ВКЛ захоўвала свой канфесіянальны характар. У 2-ой палове 16 ст. існавалі праваслаўныя школы з пашыранай праграмай адукацыі, дзе вывучаліся царкоўнаславянская граматыка, матэматыка, філасофія, тэалогія. Значны ўклад у развіццё, а часткова і ў секулярызацыю школьнай асветы зрабілі брацтвы праваслаўныя — віленскае Святадухаўскае, магілёўскае, слуцкае, брэсцкае, пінскае, полацкае і інш.

Каталіцкая сістэма школьнай і калегіумнай адукацыі таксама адпавядала тагачасным тэалагічным, царкоўна-рэлігійным і грамадскім патрэбам. Паводле пастаноў віленскіх сінодаў каталіцкія школы павіны былі стварацца пры кожным прыходзе (плябаніі). Пасля ўтварэння Рэчы Паспалітай і перамогі контрэфармаццыі на тэрыторыі ВКЛ пачалі пашырацца сярэднія каталіцкія навучальныя ўстановы еўрапейскага ўзроўню — калегіумы, якія існавалі ў многіх гарадах княства. Большасць з іх знаходзілася пад апекай езуіцкіх, піярскіх і іншых каталіцкіх ордэнаў. Першай навучальнай установай падобнага тыпу быў Віленскі езуіцкі калегіум, заснаваны ў 1570 г. асноўным кантынгентам навучэнцаў якога, была шляхецкая моладзь.

Шырокай праграмай адукацыі вылучаліся пратэстанцкія школы, якія ўзначальвалі дэмакратычныя дзеячы рэфармацыйнага руху. Менавіта ў рэфармацыйных колах у 1560-я гады ўзнікла ідэя стварэння першага ў ВКЛ універсітэта. Аднак пад уплывам каталіцкага духавенства такая навучальная ўстанова была падначалена езуітам (Гл.далей: Віленскі ўніверсітэт).

Побач з царкоўна-рэгілійнымі формамі школьнага навучання, у ВКЛ заўсёды існавалі прыватныя формы адукацыі. Многія беларускія, літоўскія і ўкраінскія феадалы, частка заможнага мяшчанства, духавенства папаўнялі сваю адукацыю ў розных заходнееўрапейскіх універсітэтах (пераважна ў Кракаўскай і Кёнігсберскай акадэміях, у Германіі, Чэхіі, Італіі). Пад уплывам еўрапейскага Асветніцтва ў ВКЛ з сяр. 18 ст. пачаліся рэформы ў школьнай калегіумнай адукацыі, у 17731775 распачала сваю дзейнасць Адукацыйная камісія (Гл.далей: Асвета).

Літаратура

Мастацтва

Архітэктура

Жывапіс, партрэт і манументальны жывапіс

Гравюра

Скульптура

Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва

Музычнае мастацтва

Тэатр

Замкі

У 14 — 1-й палове 16 ст. асноўным тыпам манументальных збудаванняў у ВКЛ быў замак, якому ўласціва спалучэнне горадабудаўнічых, ваенных, жылых і прадстаўнічых функцый, размяшчаліся на натуральных узвышшах і мелі ў плане паліганальную форму, адпаведную рэльефу. На рубяжы 15 ст. пачынаюць будавацца мураваныя замкі. У 15 — 16 ст. пашыраецца будаўніцтва мураваных і драўляных прыватнаўласніцкіх замкаў (Іказненскі замак, Геранёнскі замак, Любчанскі замак).

У вольных гарадах, якія атрымалі самакіраванне, паводле магдэбургскага права, фарміраваліся новыя архітэктурна-гандлёвыя цэнтры, дзе канцэнтраваліся грамадскія будынкі (ратушы, цэрквы, касцёлы, крамы). Па-ранейшаму важная роля належыла гарадскім умацаванням, якія ў вялікіх гарадах утваралі развітую абарончую сістэму. Увядзенне ў ваеннае будаўніцтва заходне-еўрапейскіх фартыкацыйных сістэм спрыяла паступовай трансфармацыі замкаў у палацава-замкавыя комплексы, спалучэнню ў іх грамадскіх і абарончых функцый.

Храмы

Праваслаўныя цэрквы на працягу 16 — 18 ст. амаль усе будаваліся драўлянымі. У першай палове 16 ст. сфарміраваўся самабытны 4-вежавы тып праваслаўнага храма, які спалучаў сакральную і абарончую функцыіі. У 17 ст. ва ўсходніх ваяводствах ВКЛ заснаваны шэраг праваслаўных манастыроў, драўляныя саборы якіх трансфармавалі ў танным мясцовым матэрыяле, ідэю візантыйскага крыжова-купальнага храма.

Інтэнсіўна будаваліся і каталіцкія храмы, для якіх характэрна аднанефавая, аднаапсідная аб'ёмна прасторавая кампазіцыя з рознымі варыянтамі галоўных фасадаў. Манументальным цывільным і культавым збудаванням 14 ст. першай палове 16 ст. уласцівы рысы заходне-еўрапейскай готыкі з адметнымі мясцовымі асаблівасцямі ў кампазіцыі, пабудаванай на спалучэнні рамана-візантыйскіх архітыпаў. У канструкцыі, прыстасаванай да абароны, і дэкоры, заснаваным на традыцыйнай чырвона-белай паліхроміі.

У архітэктуры уніяцкіх храмаў 1-ай паловы 18 ст. складваліся самабытныя рысы позняга барока, так званага — віленскага. У іх кампазіцыі былі знітаваны рамана-візантыйскія ўплывы, пластычная распрацоўка фасадаў і інтэр'ераў, своеасаблівы прапарцыянальны лад і сілуэт збудаванняў. Стылістычныя прыёмы віленскага барока выкарыстоўваліся і ў будаўніцтве храмаў іншых канфесій, а таксама ў цывільным і палацавым дойлідстве.

Музыка

Развіццю музыкі садзейнічалі манастырскія і брацкія школы, у якіх падрыхтоўваліся спевакі і музыкі. З 17 ст. пры калегіумах і дварах магнатаў існавалі капэлы — калектывы мяшанага тыпу, якія складаліся з аркестра і групы салістаў-вакалістаў. Яны суправаджалі спектаклі тэатраў, балі, паляванні, рэлігійныя службы, ваенныя парады. Музыкантаў рыхтавалі ў прыватных школах, часам за мяжой.

Матэрыяльныя ўмовы жыцця

Харчаванне

Адзенне

Галаўныя ўборы, абутак і упрыгожанні

Жыллё

Мэбля

Грашовае абарачэнне

Войска

Войска Вялікага княства Літоўскага, як арганізаваная структура, пачало фарміравацца ў сярэдзіне XIII стагоддзя, з умацаваннем улады мясцовых князёў, і праіснавала да 1569 года, у асноўным складалася з дружын баяр, паспалітага рушэння і наймітаў.

Першае згадванне літоўскай дружыны сустракаецца ў Генрыха Латвійскага, у сваіх «Лівонскіх хроніках» ён упамінуў аб паходзе літоўскага князя Жвялгайціса ў заваяваную немцамі Лівонію. З утварэннем літоўскай дзяржавы ў XIII стагоддзі, дружыны склалі асноўную ўдарную сілу, здольную ваяваць у конным страю. Немалую частку шляхты Вялікага княства Літоўскага, як і іншых дзяржаў таго часу, складалі служылыя баяры[21].

Неад'емнай часткай войска было паспалітае рушэнне — усеагульная мабілізацыя вайскова-служылага саслоўя для абароны ад непрыяцеля. Збор паспалітага рушэння ўяўляў марудны працэс і ўжо не быў сапраўды агульным апалчэннем усяго шляхецкага саслоўя, бо вялікая колькасць шляхты ўхілялася ад выезду на вайну. Нізкая дысцыпліна не дазваляла цалкам выкарыстоўваць слабыя баявыя магчымасці паспалітага рушэння. Да таго ж яно было непастаянным вайсковым фарміраваннем, а на памежных землях з Маскоўскай дзяржавай і Крымскім ханствам і тады, калі не было вайны, неабходна было заўсёды трымаць залогі ў крэпасцях і замках. Шляхта ж вельмі неахвотна згаджалася несці гарнізонную службу, бо ў мірныя часы лічыла сябе вольнай ад абавязку выконваць вайсковую павіннасць. Таму замест яе ў памежных фартэцыях выкарыстоўваліся найміты.

У ВКЛ выкарыстоўваць наймітаў пачалі яшчэ ў часы Вітаўта [22]. Аднак у параўнанні з Заходняй Еўропай, дзе яны да сярэдзіны XVI ст. ужо вырашалі зыход большасці бітваў, наёмныя фарміраванні ў ВКЛ заставаліся дапаможнымі ў войску. Толькі пасля выбрання Стэфана Баторыя на трон Рэчы Паспалітай і распачатай ім рэарганізацыі арміі наёмнае войска пачало адыгрываць галоўную ролю [23].

Таварыш панцырнай харугвы

Узор прысягі ротмістра (1561):

" Я … Прысегаю через имя Божъе его королевской млсти и великому князству Литовъскому верне, цнотливе а зычливе на томъ ураде ротмистрова такъ на замъку, яко и в полю — служить; небезпечности вшелякое стеречь, и где бых о ней што ведал, ее не тоить, але его кролевъской млсти и речи посполитой панам радамъ великог князства Литовъского ознаймовати; а пильне врадови моему ротмистровскому и сторожы, мне поручаной, досить чинити, такъ около вартъ обороны замку, яко в захованью зуполъна роты завъжды служебных, мне поручоных; и теж на местцу и в тягнени заховатся без обътяженья подданых ег кор млсти. Так ми, Боже, помогай, и тая святая Еванъгелия[24] "

Ацэнкі

Гл. таксама

Зноскі

  1. http://pawet.net/library/v_ethnography/baharodzica/%D0%A6%D1%96_%D1%81%D0%BF%D1%8F%D0%B2%D0%B0%D0%BB%D1%96_%D0%BC%D1%8B_%D0%91%D0%B0%D0%B3%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%B4%D0%B7%D1%96%D1%86%D1%83.html
  2. T. Baranauskas. Lietuvos valstybės ištakos. Вільнюс, 2000
  3. Sužiedėlis, Saulius. Historical dictionary of Lithuania (2nd ed.). Lanham, Md.: Scarecrow Press. p. 119. ISBN 978-0-8108-4914-3.
  4. Rowell S.C. Lithuania Ascending: A pagan empire within east-central Europe, 1295-1345. Кембрыдж, 1994. стар.289-290
  5. Ch. Allmand, The New Cambridge Medieval History. Cambridge, 1998, стар.731.
  6. Encyclopædia Britannica. Grand Duchy of Lithuania
  7. R. Bideleux. A History of Eastern Europe: Crisis and Change. Routledge, 1998. стар.122
  8. Rowell, Lithuania Ascending, стар.289.
  9. Z. Kiaupa. "Algirdas ir LDK rytų politika." Gimtoji istorija 2: Nuo 7 iki 12 klasės (Lietuvos istorijos vadovėlis). CD. (2003). Elektroninės leidybos namai: Vilnius.
  10. N. Davies. Europe: A History. Оксфард, 1996, стар.392.
  11. J. Kiaupienė. Gediminaičiai ir Jogailaičiai prie Vytauto palikimo. Gimtoji istorija 2: Nuo 7 iki 12 klasės (Lietuvos istorijos vadovėlis). CD. (2003) Elektroninės leidybos namai: Vilnius.
  12. J. Kiaupienë, "Valdžios krizës pabaiga ir Kazimieras Jogailaitis." Gimtoji istorija 2: Nuo 7 iki 12 klasės (Lietuvos istorijos vadovėlis). CD. (2003). Elektroninės leidybos namai: Vilnius.
  13. D. Stone. The Polish-Lithuanian state: 1386-1795. University of Washington Press, 2001, стар.63.
  14. R. Bideleux. A History of Eastern Europe: Crisis and Change. Routledge, 1998. p.122
  15. Юхо Я. А. Кароткі нарыс гісторыі дзяржавы і права Беларусі. Вучэб. Дапам. — Мн.: Універсітэцкае, 1992. — 270с.…
  16. Дэвис, Норман (1939—).История Европы : [перевод с английского] / Норман Дэвис. — Москва : АСТ : Транзиткнига, 2004. — 943 с., [16] л. ил. ; 23 см. Бібліяграфія: с. 849—870. — Паказальнікі памяны, геаграфічны: б. 879—943. — 5000 экз. ISBN 5-17-024749-4 (АСТ в переплете). — ISBN 5-9578-1011-8 (Транзиткнига).
  17. http://student.belreferatov.net/lib/bh/044/044003.shtml
  18. http://web.archive.org/20030724084421/albaruthenia.by.ru/vkl.htm
  19. Любавский М. К. Областное деление и местное управление Литовско-Русского государства ко времени издания первого Литовского статута. М., 1892; Крикун Н. Административно-территориальное устройство Правобережной Украины в XV—XVIII вв. Киев, 1992.
  20. а б Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т.. — Мн. : БелЭн
  21. Перапіс войска ВКЛ 1528 года
  22. Codex epistolaris Vitoldi Magni Ducis Lithuaniae. С. 209, 509, 730.
  23. Codex epistolaris Vitoldi Magni Ducis Lithuaniae. С. 19.
  24. Малиновский И. Сборник материалов, относящихся к истории панов-рады Великого Княжества Литовского. С.84.

Літаратура

  • Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. Т. 1—3. Мн.: БелЭн, 2005—2010.
  • Насевiч, В.Л. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: Падзеі і асобы. — Мінск : Полымя, 1993. — 160 с.
  • Краўцэвіч, А.К. Стварэнне Вялікага Княства Літоўскага. Мн.: Беларуская навука, 1998. 208 с., 5 карт. ISBN 985-08-0249-9
  • Косман, М. З гісторыі і культуры Вялікага Княства Літоўскага / Уклад. Г. Сагановіча; пер. з пол. мовы С. Ішчанкі і інш. — М.: Медысонт, 2010. — 448 с. — (Бібліятэка часопіса «Беларускі Гістрычны Агляд»). ISBN 978-985-6887-60-7
  • Бардах, Ю. Штудыі з гісторыі Вялікага Княства Літоўскага / Пераклад з польскай і французскай М. Раманоўскага і А. Істоміна; уклад. Г. Сагановіч. — 2-е выданне. — Мінск: Медысонт, 2010. — 456 с. — (Бібліятэка часопіса «Беларускі Гістарычны Агляд»). ISBN 978-985-6982-05-0
  • Codex epistolaris Vitoldi Magni Ducis Lithuaniae. 1376—1430, ed. A. Prochaska // Monumenta medii aevi historica res gestas Poloniae illustrantia. T. IV, cz. 1. — Cracoviae, 1882.
  • Любавский, М.К. Областное деление и местное управление Литовско-Русского государства ко времени издания первого Литовского статута. М., 1892.
  • Крикун, Н. Административно-территориальное устройство Правобережной Украины в XV—XVIII вв. Киев, 1992.
  • Малиновский, И. Сборник материалов, относящихся к истории панов-рады Великого Княжества Литовского // Известия императорского томского университета. Кн.21. Томск, 1902.


Спасылкі