Анатоль Паўлавіч Кудравец: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
др removed Category:Асобы using HotCat |
др Хомелка перанесла старонку Анатоль Кудравец у Анатоль Паўлавіч Кудравец |
(Няма розніцы)
|
Версія ад 20:09, 26 лістапада 2014
Анатоль Паўлавіч КУДРАВЕЦ (нар. 1 верасня 1936, в. Аколіца, Клічаўскі раён — 8 мая 2014) — беларускі пісьменнік, перакладчык, кінасцэнарыст.
Біяграфія
Скончыў Слуцкае педвучылішча (1955), аддзяленне журналістыкі БДУ (1963). Член Саюза пісьменнікаў СССР (1969). Працаваў настаўнікам, рэдактарам на Беларускім радыё, літсупрацоўнікам газеты «Літаратура і мастацтва», рэдактарам выдавецтва «Беларусь», адказным сакратаром часопіса «Маладосць», галоўным рэдактарам выдавецтва «Мастацкая літаратура» (1972-1974), інструктарам, загадчыкам сектара мастацкай літаратуры ЦК КПБ (1974-1978), на працягу 20 гадоў галоўным рэдактарам часопіса «Нёман» (1978-1997). Займаўся перакладамі.
Асноўныя творы
- «На зялёнай дарозе» (1968)
- «Раданіца» (1971)
- «Дзень перад святам» (1975)
- «Зімы і вёсны» (1976)
- «На балоце скрыпелі драчы» (1979)
- «За чужымі далямі» (1981)
- «Сачыненне на вольную тэму» (1985)
- Выбраныя творы ў 2 тамах (1986—1987)
- «Блакітны вярблюд» (1990)
- «Смерць нацыяналіста» (1992)
Прызнанне
- Узнагароджаны ордэнам Дружбы народаў.
- Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі імя Якуба Коласа за раман «Сачыненне на вольную тэму» (1986)
- Лаўрэат прэміі «Залаты апостраф» (2012)[1]
Зноскі
Літаратура
- Сучасная беларуская проза. Традыцыі і наватарства. Анталогія. — Мн.: Сэр-Віт, 2003.